ГРОДНА
Аўторак,
18 лютага 2025 года |
Думкі, напоўненыя дабрынёй

...У вячэрняй цемры патанаў касцёл. Трапяткія агеньчыкі свечак, якія трымалі ў руках дзеці, асвятлялі абразы і адбіваліся ў вітражных вокнах святыні. Да трох крыжоў, што ўсталявалі напачатку Вялікага посту ля выявы Езуса, праз шэрую колкую гару вяла дарога з чырвоных слядкоў – чатырнаццаці стацый, на працягу якіх Хрыстос нёс свой непамерна цяжкі ад людской здрады крыж.†
У гэты дзень Збаўцу яго дапамагалі несці дзеці. Сваімі шчырымі словамі і малітвамі яны разважалі пра несправядлівасць, калі Езуса асудзілі на смерць. Задумваліся над тым, што такое адзінота, калі Хрыстос неаднойчы падаў пад цяжарам крыжа. Засяроджваліся на навяртанні, калі Вераніка сваёй хусцінкай абцірала твар змучанага Сына Божага. Імкнуліся ўсвядоміць боль ад здзеку, калі Езусу надзелі на галаву цярновы вянок...
І чатырнаццаць чырвоных слядоў, якія дзеці пад кіраўніцтвам катэхетак рабілі напярэдадні Вялікага посту, набылі новы сэнс. Гэтыя сорак дзён дадзены нам не толькі для таго, каб стаць лепшымі фізічна і духоўна, але і паменшыць колькасць слядоў, якія так расцягнулі наш шлях да Бога.
Словы малітвы на заканчэнне, якія чыталі ўсе разам, сталі дэвізам і майго Крыжовага шляху, майго духоўнага адкрыцця, якое адбылося дзякуючы дзецям.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 317 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.