ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

ІІІ Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус зноў з’явіўся вучням сваім каля Тыберыядскага мора. А з’явіўся так. Былі разам Сымон Пётр, Тамаш, званы Блізня, Натанаэль з Каны Галілейскай, сыны Завядзея і двое іншых з вучняў Ягоных. Сымон Пётр кажа ім: “Іду лавіць рыбу”. Яны адказалі яму: “I мы пойдзем з табою”. Пайшлі і селі ў човен, але ў тую ноч нічога не злавілі. Калі ўжо развіднела, Езус стаяў на беразе. Але вучні не ведалі, што гэта быў Езус. Кажа ім Езус: “Дзеці, ці маеце чаго з’есці?”. Яны адказалі Яму: “Не”. А Ён сказаў ім: “Закіньце сетку з правага боку чаўна і знойдзеце”. Яны закінулі і не маглі ўжо выцягнуць яе з-за мноства рыбы. [...] I калі выйшлі на бераг, убачылі распаленае вогнішча, а на ім пакладзеную рыбу і хлеб. I сказаў ім Езус: “Прынясіце яшчэ рыбы, што цяпер налавілі”. [...] Кажа ім Езус: “Хадзіце ж, снедайце!”. Ніхто з вучняў не адважыўся спытацца ў Яго: Хто Ты? – бо ведалі, што гэта Пан. А Езус падышоў, узяў хлеб і падаў ім, а таксама і рыбу. [...] Калі ж яны паснедалі, Езус кажа Сымону Пятру: “Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне больш, чым яны?”. Той адказаў Яму: “Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе”. Езус кажа яму: “Пасі ягнят Маіх”. Зноў кажа яму другі раз: “Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?”. Ён адказаў: “Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе”.

Ян 21, 1–15


Самы складаны экзамен
   Хрыстос Уваскрослы перажываў толькі гэтае сумненне і чакаў адзінага адказу. Не толькі ад Пятра. З гэтым самым пытаннем Ён звяртаецца да кожнага з вернікаў. Ён пастаянна яго паўтарае, нібы ўвесь час нанова прыспешваючы нас шукаць у сэрцы праўду нашай веры. Толькі моц любові робіць вучняў Езуса здольнымі выконваць заданні. Доказам гэтага з’яўляецца Яго любоў. У ёй ёсць моц Уваскрасення – паяднання з Богам усяго стварэння.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.