ГРОДНА
Панядзелак,
07 ліпеня 2025 года |
Касцёл Міласэрнасці

Моц міласэрнасці пераменіць шырокую панараму трагедыі сучаснага свету, пераменіць сэрца кожнага чалавека. Касцёл становіцца асаблівым месцам абвяшчэння праўды Божай міласэрнасці. Варта ў чарговы раз прыгадаць запавет Хрыста Міласэрнага, перададзены праз святую сястру Фаустыну: “Я даю табе тры спосабы здзяйснення міласэрнасці адносна бліжняга: першы – учынак, другі – слова, трэці – малітва; у трох гэтых ступенях заключаецца паўната міласэрнасці, якая з’яўляецца неабвержным доказам любові да Мяне” (Дз. 742). †
Сустракаючы ў сваім жыцці міласэрнага Езуса, чалавек становіцца міласэрным, а сваімі ўчынкамі, навучаннем і адначасова малітвай ён можа многае ўчыніць у сённяшнім свеце. “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць” (Мц 5, 7). На кожнага з нас ускладзена вялікая задача. Сёння вельмі патрэбны апосталы міласэрнасці, жывое сведчанне веры. Свет патрабуе ўчынкаў міласэрнасці, патрабуе малітвы аб міласэрнасці. Нельга занядбаць ніводнага з гэтых вымярэнняў апостальства, і тады супольная справа міласэрнасці прынясе плён. Перажываючы свята міласэрнасці, мы просім, каб людское сэрца перамянілася, а Касцёл, адчыняючы свае брамы і вокны, стаў цэнтрам культу Божай міласэрнасці.
Міласэрнасць з’яўляецца фундаментам Касцёла. Кожны з нас належыць да Хрыстовага Касцёла і павінен будаваць жыццё на гэтым фундаменце. Касцёл Міласэрнасці з’яўляецца адзіным ратункам для чалавека і свету.
Міласэрнасць з’яўляецца фундаментам Касцёла. Кожны з нас належыць да Хрыстовага Касцёла і павінен будаваць жыццё на гэтым фундаменце. Касцёл Міласэрнасці з’яўляецца адзіным ратункам для чалавека і свету.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 178 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.