ГРОДНА
Чацвер,
01 снежня
2022 года
 

20 сакавіка 2016 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат сіл, цярплівасці, безупыннай надзеі, нязгаснага запалу да працы, а ў першую чаргу – шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Радаснага Вялікадня!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін, Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат здароўя і шчодрых Божых ласкаў. Няхай дары ўваскрослага Хрыста – супакой, радасць і надзея – напоўняць Вашае сэрца. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды Велікодных свят жадаю бласлаўлення ўваскрослага Хрыста, моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і прыгожага плёну на Божай ніве.
С. Ірына Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці Сясцёр Дапаможніц Чысцовым Душам
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін, Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шчодрых дароў нашага Пана, Езуса Хрыста, шмат радасці, якая плыве з гэтых свят, а таксама супакою, надзеі і сілы ў вядзенні люду да Бога. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Мама з сям’ёй
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму ў Дзень імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: Божай моцы, суцяшэння ў цяжкіх хвілінах, цярплівасці, каб вытрымаць нягоды гэтага свету, а таксама нястомнага запалу на абраным шляху служэння Богу і людзям.
Удзячныя і памятаючыя “Маргарытка” і вернікі з пар. Беняконі
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды цудоўнай урачыс-тасці – Імянін – перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай св. Заступнік – Апякун Божага Сына – выпрошвае ў Нябеснага Айца ўсе ласкі і вядзе па дарозе даверу, мужнасці, пакорнасці і святасці, па якой ён сам пайшоў.
З дарам малітвы члены Апостальства малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Ліда-Фара
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, цярплівасці ў святарскай працы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажыць кожны дзень. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
З памяццю ў малітве Яніна і Рышард Станеўскія з усёй сям’ёй
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды надыходзячых свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус адорвае Вас усімі ласкамі, бласлаўленнем і здароўем на доўгія гады, а Маці Божая ахінае сваёй апекай і спадарожнічае на святарскім шляху.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу і Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму, паважаным Ксяндзам Пробашчу Пятру Кубелю, Вінцэнту Лісоўскаму, Станіславу Пацыну і ўсім Святарам Лідскага дэканата з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, святла Святога Духа, чулых людзей побач. Няхай уваскрослы Хрыстос, Найвышэйшы Святар, адорыць Вас сваёй міласэрнасцю і будзе крыніцай любові і супакою ў Вашым штодзённым жыцці. Ад усяго сэрца дзякуем Вам, пастырам нашых душ, за працу, якую Вы кожны дзень ускладаеце на алтар, ведучы нас да Бога. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя парафіяне з Крупава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Рэдактару Паўлу Салабуду, а таксама паважаным Ксяндзам Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму з нагоды Велікодных свят і Дня святара ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены верай, надзеяй і любоўю, а сэрца заўсёды цешыцца з Божай прысутнасці. Радаснага Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Збігневу Драгулу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем радасці, душэўнага супакою, моцнага здароўя, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і людской доб-разычлівасці. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Старых Васілішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юзафу Ганьчыцу з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя, сілы, радасці, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастарскай паслугі. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Ліды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем здароўя, радасных дзён жыцця і душэўнага супакою. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорыць Вас ласкай і супакоем, Маці Божая штодзённа Вамі апекуецца, а Святы Дух асвятляе Ваш шлях і заўсёды будзе побач. Вясёлага Вялікадня!
Удзячныя парафіяне з касцёла Звеставання НПМ у в. Міжэрычы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Гавецкаму, Віталію Цыбульскаму і Алегу Яновічу, а таксама шаноўнай Сястры Ірэне з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай добры Бог адорыць Вас усімі ласкамі, а міласэрная Маці Божая дапамагае ў душпастарскай працы. Дзякуем Вам за паслугу ў нашай парафіі, навуку і абвяшчэнне Божага слова.
Удзячныя парафіяне з касц. свсв. Пятра і Паўла ў Іўі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Віталію Цыбульскаму і Алегу Яновічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, радасці і Божай апекі. Няхай Бог Вас бласлаўляе і дапамагае ў штодзённай душпастарскай працы. Дзякуем Вам за малітву і абвяшчэнне Божага слова.
Удзячныя парафіяне з капл. МБ Вастрабрамскай у Урцішках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят шчыра жадаем моцнага здароўя, радасці, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Ваша сэрца будзе перапоўнена Божым супакоем, любоўю і даверам. Мы ўдзячны Богу за Ваша добрае сэрца, прыклад і малітву. Стойкасці Вам і цярплівасці ў выкананні святарскай паслугі. Хрыстос Уваскрос!
Парафіяльная супольнасць з касц. свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Юзафу Багдзевічу і Дзмітрыю Папенюку, а таксама шаноўным Сёстрам з нагоды Дня святара і Велікодных свят сардэчна жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, душэўнага супакою, бязмежнай радасці, сіл на кожны дзень паслугі, людской добразычлівасці. Няхай святло ўваскрослага Хрыста асвячае Ваш шлях, Найсвяцейшая Божая Маці апекуецца і дадае стойкасці і цярплівасці, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі. Дзякуем за Вашы добрыя і цёплыя сэрцы, ахвярнасць і шчырасць, а Пану Богу – за тое, што паслаў нам Вас. Шчаслівых і радасных свят!
З малітвай і павагай вернікі з Астраўца, пар. свсв. Космы і Дам’яна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шмат сіл і стойкасці ў вядзенні людзей да Хрыста. Хрыстос Уваскрос!
Вернікі з пар. Найсвяцейшай Панны Марыі, Вярэйкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які Вам вызначыў Усемагутны Бог, а таксама людской дабрыні. Мы дзякуем Вам за працу ў нашай парафіі, цярплівасць, прыгожыя, мудрыя і павучальныя казанні, дабрыню і сціпласць, клопат пра людзей і чулае сэрца, а Вашай маме – за сына святара.
З малітвай і павагай вернікі з пар. св. Юрыя ў Варнянах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды жывуць радасць і супакой, любоў і дабрыня, а дзейсная энергія спадарожнічае Вам доўгія гады, прыносячы бясконцую радасць ад плёну святарскай працы. Няхай св. Заступнік апекуецца Вамі, а Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці адорваюць бязмежнай любоўю і асвячаюць кожны дзень Вашага жыцця. Мы вельмі ўдзячны Вам за клопат пра наш касцёл, за цеплыню, утульнасць і супакой, што пануюць у яго сценах, за тое, што з усімі хваробамі і болем душы мы спяшаемся туды. Дзякуем Вам за мудрыя казанні і добрыя парады, якія саграваюць і лечаць душу, дапамагаюць унесці часцінку святла і пяшчоты ў сваё жыццё.
З малітвай вернікі з пар. свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, цярплівасці і стойкасці ў духоўным выхаванні людзей рознага ўзросту. Няхай усемагутны Бог узнагароджвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая штодзённа ахінае пяшчотай, дабрынёй і бласлаўленнем. Няхай св. Заступнік узносіць свае малітвы за Вас да Бога, а Дух Святы шчодра адорвае сваімі дарамі, каб промні Божай міласэрнасці асвяцілі Ваш шлях і напоўнілі радасцю і шчасцем. Ад усяго сэрца дзякуем за муд-рыя павучанні, Божае слова, чулае добрае сэрца, цудоўны прыклад веры і чалавечнасці, нястомны клопат і адданую працу на карысць нашай парафіі і дэканата.
Удзячныя парафіяне з касц. Нараджэння НПМ у Трабах
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Андрэй Пышынскі! Шчыра віншуем Вас з Днём святара і надыходзячымі Велікоднымі святамі. Жадаем моцнага здароўя, натхнення і вытрымкі на доўгія гады пастарскага служэння. Нялёгкі цяжар ляжыць на плячах, агорнутых сутанаю. Ніхто, акрамя самога Хрыста, да канца не ведае, якія вялізныя намаганні даводзіцца прыкласці святару ў сваім служэнні. Нягледзячы на гэта, у Вашых вачах мы бачым любоў і дабрыню. Як знак Божай любові мы ўспрымаем тое, што, дзякуючы Вашым намаганням, мы маем магчымасць сустракацца з Панам Богам у адноўленым касцёле. Жадаем, каб Бог аддзячыў Вам сваёй міласэрнасцю і шчодрымі ласкамі, дапамагаў трываць у веры і з яшчэ большай моцаю раскрываў у Вас патэнцыял Хрыстовага святарства. Няхай Бог Айцец, Маці Божая і ўсе святыя апекуюцца Вамі і бласлаўляюць паўсюль, заўсёды, да канца жыцця.
З вялікай удзячнасцю і пашанай вернікі з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем мноства ласкаў ад Пана Бога, сіл і стойкасці на жыццёвым шляху, моцнага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень.
Вернікі з капл. у Вердамічах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвятляе святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Маці Божай дадаюць сіл і цярплівасці. Дзякуем Вам за добрае і чулае сэрца, клопат пра хворых і пакінутых людзей, за ратаванне і навяртанне нашых душ, а Пану Богу – за тое, што паслаў нам Вас.
Парафіяне з в. Еўлашы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Юрыю Марціновічу, Юрыю Свіслоцкаму, Вітольду Лазавіцкаму, Юзафу Ханьчыцу, Аляксандру Севасцьяновічу, Валерыю Быкоўскаму і Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня святара і надыходзячых Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, здароўя, радасці, супакою і шчасця. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю.
Вернікі з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, сіл, радасці, доўгіх і спакойных гадоў жыцця. Няхай у Вашым сэрцы заўсёды жыве любоў, а навокал пануе супакой. Дзякуем за працу, зычлівасць і цудоўнае абвяшчэнне Божага слова.
Парафіяне з Жырмунаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Велікодных свят і Дня святара перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і радасці, доўгіх і бласлаўлёных гадоў жыцця, спакойных дзён у святарскай паслузе, а таксама верных сяброў побач. Няхай уваскрослы Хрыстос адорвае супакоем і любоўю, Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, Святы Дух спасылае свае дары, а Пан Бог мае ў сваёй міласэрнасці. Аддзяч, Божа, за дабрыню і цярплівасць.
Колы Жывога Ружанца з капл. Бортнікі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем здароўя на доўгія гады і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Ваша энергія, зычлівасць, радасць і ўсмешка і далей прысутнічаюць у жыцці, а ўваскрослы Пан шчодра адорвае Вас сваімі ласкамі. Божага бласлаўлення і сілы ў выкананні штодзённых абавязкаў! Хрыстос Уваскрос!
Былыя парафіяне з Варнянаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму, Ксяндзам Паўлу Раманоўскаму, Андрэю Радзевічу, Яну Раманоўскаму, Паўлу Беланосу і Святарам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых ласкаў Святога Духа. Няхай Ён вядзе Вас па Божых сцежках, а Маці Божая мае Вас у сваёй апецы. Няхай кожны дзень мінае ў радасці і здароўі, а побач будуць толькі зычлівыя людзі. Радаснага Алелюя!
Ружанцовыя колы, Апостальства дапамогі чысцовым душам і ўдзячныя вернікі з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды свят Уваскрасення Езуса Хрыста, а таксама Дня святара перасылаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена толькі добрымі справамі, Бог Айцец няхай адорвае здароўем, сілай і цярплівасцю, уваскрослы Хрыстос і Яго Найсвяцейшая Маці апраменьваюць бязмежнай любоўю і асвячаюць кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Дух Святы спасылае свае шчодрыя дары. Дзякуем Вашай маме за сына святара. Радасных свят! Алелюя!
Касцёльны камітэт з пар. Нараджэння НПМ у Трабах
◊◊◊
Каханым Сёстрам Ганне, Агнешцы і Удаве Сабіне з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, цярплівасці, нястомнай паслугі Богу і лю-дзям. Няхай уваскрослы Пан Езус валадарыць у Вашых сэрцах і адорвае сваімі ласкамі, а Маці Божая заўсёды клапоціцца і ахінае сваёй цеплынёй, дабрынёй і любоўю. Вясёлага Алелюя!
Удзячныя вернікі з пар. Нараджэння НПМ у Трабах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады, радасці, шчодрых дароў Святога Духа, Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Радасных свят!
Парафіяне з в. Скярсі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і добразычлівых людзей побач. Няхай Дух Святы асвятляе Твой шлях на працягу ўсіх гадоў святарскай паслугі, а Маці Божая дадае сіл, цярплівасці і стойкасці на выбраным шляху. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць Табе радасць і задавальненне.
З вялікай павагай сем’і Барковіч, Пашніковіч і М. Чайкоўская
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Андрэю Лысаму, Сяргею Ангуру, Андрэю Жылевічу і Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем сілы, стойкасці, непахіснай веры, надзеі, а таксама здароўя, радасці, шчасця і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай уваскрослы Хрыстос указвае Вам належны шлях да збаўлення.
“Маргарытка” з капл. у в. Сураж
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем Божага бласлаўлення, доўгіх гадоў жыцця, здароўя, стойкасці ў душпастарскай працы, дароў Хрыста, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, сталай апекі Панны Марыі, душэўнага супакою, людской добразычлівасці, радасці і надзеі. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, шчодра адорвае сваімі ласкамі.
Вернікі з капл. у в. Сураж
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем Божай любові, шмат ласкаў ад Езуса Хрыста, дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, здароўя, моцнай веры, стойкасці ў пакліканні. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена радасцю, аптымізмам і людской добразычлівасцю. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
З малітвай парафіяне з в. Малінавая
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, шчасця. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, а дабрыня і зычлівасць, якую Вы дорыце людзям, заўсёды да Вас вяртаюцца. Будзьце і далей для нас прыкладам моцнай веры і набожнасці. Дзякуем Вам за ўсё. Шчасці Божа!
Удзячныя вернікі з пар. Мсцібава
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Урбану, Паўлу Салабуду і Андрэю Зайко з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, душэўнага супакою, радасці ад выконваемай працы, а таксама здароўя, стойкасці і моцнага духу на нялёгкім святарскім шляху. Дзякуем, што не забываеце пра нашу парафію.
Удзячныя вернікі з пар. Мсцібава
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Юрыю Жэгарыну, Ксяндзам Яну Балтрукевічу, Аляксандру Баклажцу, Аляксандру Сасноўскаму, Дзмітрыю Леўчыку і Чэславу Ладыку, Клерыку Вадзіму Каўтанюку і Сёстрам назарэтанкам з Навагрудка з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, сілы і цярплівасці. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас усімі ласкамі і напоўніць сэрцы супакоем і любоўю. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Касцёльны камітэт і парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Яну Рэйшалю і Сястры Ганне з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, шчасця, спакойных дзён, радасці, поспехаў у працы на карысць Богу і людзям, а таксама ўсіх ласкаў ад уваскрослага Пана.
Суседзі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем шчырыя пажаданні: моцнага здароўя, поспехаў у працы, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў і ўсіх дароў Святога Духа. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за супольную малітву. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі.
Парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважаных Айцоў Вітольда Пяцельчыца, Віталія Сярко, Віталія Слуку, Яна Асіповіча, Аляксандра Махнача і Віталія Цыбульскага ад шчырага сэрца віншуем з Велікоднымі святамі. Жадаем моцнага здароўя і мноства сіл на доўгія гады, каб служыць Богу і людзям, нязгаснага запалу да абвяшчэння Божага слова, шмат радасных і прыгожых хвілін у жыцці. Няхай уваскрослы Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці – сталай апекай.
Ружа св. Агаты з пар. св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Вітольду Пяцельчыцу з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, сілы, радасці, Божай дапамогі ва ўсіх душпастарскіх справах, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа.
Ружа св. Агаты з пар. св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Роўбу з нагоды Дня святара ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шмат сіл, радасці і прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас сваім бласлаўленнем і любоўю, а Маці Божая прытуліць да свайго сэрца. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт з пар. Вавёрка
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму і Клерыку Паўлу Шэмету з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат радасці, супакою, непагаснай надзеі, аптымізму і шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Радаснага Вялікадня!
Парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пётр Кубель! Віншуем Вас з Вялікаднем. Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, усіх Божых ласкаў, добрых і зычлівых парафіян. Няхай уваскрослы Хрыстос бласлаўляе Вас, Дух Святы асвячае святарскі шлях, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды будзе побач і апекуецца Вамі.
З малітвай сям’я Амбражук
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад шчырага сэрца жадаем шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Няхай святы пройдуць у супакоі і радасці, сэрца напоўніцца Божай любоўю і Яго святой прысутнасцю. Жадаем Вам здароўя і шчодрага плёну на ніве Пана. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя вернікі з капл. св. Юрыя ў Вароне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Сарэлу і Леону Лішыку з нагоды свят Уваскрасення Пана Езуса прагнем скласці сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і толькі шчаслівых хвілін. Жадаем шмат радасці ў душпастарскай паслузе, а таксама сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай усе людзі, якіх Вы сустракаеце на сваім святарскім шляху, адорваюць Вас дабрынёй і зычлівасцю, а ўсемагутны Бог спасылае на Вас шчодрыя дары. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас сваёй моцнай любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія хвіліны, і выпрошвае ў Сына ўсе неабходныя ласкі.
Вернікі з пар. Волпа
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, Божага бласлаўлення і шмат радасных хвілін на нялёгкім, але найпрыгажэйшым шляху, які для Вас падрыхтаваў Пан. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Дзякуем за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданую службу Богу і людзям.
Былыя парафіяне з в. Станевічы Занеўская І.І. з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу, Сёстрам Марыне і Іардане з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша паслуга на Божай ніве прыносіць задавальненне і добры плён у навучанні вернікаў. Няхай усемагутны Бог дапамагае Вам у працы. Дзякуем за ўсе намаганні і клопат пра людзей, за навучанне нашых дзяцей праўдам веры. Мы Вам вельмі ўдзячныя. Дай Вам Бог здароўя, сілы і радасці ў працы!
Вернікі з в. Вейшычы, сям’я Саўко
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай дарога, якой Вы штодзённа крочыце, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, здароўе – моцным, а радасць – нязгаснай. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца, а Божы Провід чувае над Вамі. Хрыстос Уваскрос!
Былыя парафіяне з Зэльвы сем’і Трубей і Раманчук
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды Юбілею і надыходзячага свята Уваскрасення Пана складаем найлепшыя пажаданні. Мы бязмежна ўдзячны Богу за Вас, за тое, што запаленая ў Вашым сэрцы іскрынка любові разгараецца ўсё больш. Дзякуем за Божы дом, які Вы рамантуеце, уносячы ў яго вялікую любоў, цяпло і ўтульнасць. Спазнаючы глыбей Божую ласку і гледзячы на свет вачыма веры, мы становімся дабрэйшымі, больш велікадушнымі і цярплівымі, а Вы, наш дарагі Ксёндз, кожны раз шукаеце новыя формы і спосабы, каб міласэрнасць Бога дакранулася да сэрца кожнага з нас. Мы молімся за Вас і просім, каб добры Бог даў Вам шмат сіл і мудрасці на рэалізацыю планаў. Няхай Святы Дух спадарожнічае Вам на працягу доўгіх гадоў, а Маці Божая дорыць свой клопат і напаўняе супакоем.
З малітвай і любоўю парафіяне з касц. св. Мікалая ў г.п. Мір
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму і Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, Божага бласлаўлення, душэўнага супакою, моцы і мноства радасці. Ваша дабрыня і клопат пра лю-дзей заўсёды будуць для нас прыкладам жыцця. Няхай любоў і супакой жывуць у Вашых сэрцах і ніколі не будзе недахопу ў людской зычлівасці.
З павагай і ўдзячнасцю вернікі і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Грэмзу з нагоды Дня святара і Велікодных свят прагнем скласці самыя сардэчныя пажаданні ўсіх ласкаў ад уваскрослага Езуса, добрага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і мноства сіл на святарскім шляху.
З малітвай і павагай Рэгіна і Юзаф Падзялінскія з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня святара і Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць добрыя шчырыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу. Няхай Ваш Анёл-ахоўнік заўсёды чувае над Вамі, а Маці Божая ахінае сваім мацярынскім плашчом. Жадаем душэўнага супакою, аптымізму, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень святарскай паслугі і здзяйснення ўсіх Вашых задум і мар. Мы шчыра дзякуем Вам за мудрыя і павучальныя казанні, душпастарскія адведзіны нашых сем’яў, Вашу мілую ўсмешку, уважлівы падыход да дзяцей і дарослых, за добрае сэрца і любоў да ўсіх нас. Аддзяч, Пане Божа, бацькам за сына святара. Шчасці Божа!
Ружанцовае кола св. Ганны з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння, Дня святара і Велікодных свят жадаем сталай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадольваць усе цяжкасці, а Божае слова, якое Вы засяваеце ў нашых сэрцах, прыносіць стакротны плён.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касц. св. Уладзіслава ў Суботніках
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Уладзіміру Гуляю, Ксяндзам Аляксандру Вараб’ёву, Уладзіславу Сурвілу, Станіславу Пацыну, Віталію Сідорку і Алегу Канановічу, Дыяканам Паўлу Федаровічу, Анджэю Ганчару і Дзянісу Бразінскаму, Клерыкам Эрнэсту і Тамашу Мікалайчыкам, Андрэю Струкелю, Сёстрам Клары Волчак, Агнэс Астравух, Агаце Смольскай, Станіславе Кучынскай і Таццяне Стасюкевіч, а таксама ўсім тым, хто працаваў у нашай парафіі, з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, добрых і зычлівых людзей, гатовых прыйсці на дапамогу ў кожную хвіліну. Няхай Святы Дух асвятляе сваім святлом кожны дзень Вашай паслугі, а Найсвяцейшая Маці з лідскай Фары ахінае плашчом мацярынскай любові.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана і Дня святара ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя і доўгіх святарскіх гадоў. Вы дапамагаеце людзям узрастаць і сталець духоўна. Няхай жа святло Хрыста асветліць Ваш шлях, а Божая любоў і апека Маці Божай дададуць сіл і цярплівасці. Мы шчыра дзякуем Вам за малітву, прыгожы спеў і працу ў нашай парафіі, а Богу – за тое, што паслаў нам Вас. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе доўгім, светлым і радасным. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Парафіяне з в. Каменка
◊◊◊
Паважаным Айцу Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Айцам Юзафу Гензу, Андрэю Урублеўскаму, Валерыю Мазюку, Эдуарду Пяцельчыцу, Віктару Бохану, Станіславу Станеўскаму і Вітольду Пяцельчыцу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус Хрыстус бласлаўляе і абараняе Вас, а Панна Марыя мае ў сваёй апецы. Жадаем моцнага здароўя на кожны дзень, людской добразычлівасці, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, радасці і нязгаснага запалу ў працы для Бога і людзей, а таксама прыгожага і шчодрага плёну на ніве Пана.
III Ордэн св. Францішка з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Урублеўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай уваскрослы Хрыстос дапамагае Вам у штодзённай паслузе, а таксама будзе Вашай сілай і моцай у выкананні ўсіх добрых намераў. Няхай жыццё плыве ў спакоі, а праца прыносіць шчодры плён. Няхай Бог адорвае Вас добрым здароўем на доўгія гады. Дзякуем за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданую паслугу Богу і людзям.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нязгаснага запалу ў святарскай працы, нястомнай апекі Панны Марыі. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць і ўзмоцніць.
З павагай парафіяне з Заневічаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Станіславу Садоўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, сэрца напаўняе радасць, любоў і надзея, у душы жыве супакой, а з твару не сыходзіць усмешка. Жадаем таксама моцнага здароўя, сіл і цярплівасці ў душпастарскай паслузе і ўсіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста.
Радаснага Алелюя! Удзячныя парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Аляксандр Рудзевіч! З нагоды Дня нараджэння і Велікодных свят жадаем, каб уваскрослы Пан даў Вам шмат сіл у душпастарскай працы, заўсёды ставіў на шляху добрых і зычлівых людзей, адорваў моцным здароўем і шчодрымі ласкамі, а Маці Божая Тракельская заўсёды мела ў сваёй апецы. Божай радасці на кожны дзень! Радаснага Алелюя!
Мама і брат з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Гавецкаму з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і Дня нараджэння жадаем шчодрых дароў ад Пана нашага Езуса Хрыста, шмат радасці, якая выцякае з гэтых свят, а таксама супакою, надзеі і сілы ў вядзенні людзей да Бога. Нізка кланяемся, дзякуючы Богу за Вас.
З малітоўнай памяццю Апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Яну Радзюку і Ксяндзу Паўлу Урбану з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем: няхай Езус будзе Радасцю, Святлом у змроку і Сябрам на дарозе святарскага жыцця. Няхай шчодра адорвае здароўем, душэўным супакоем і аптымізмам. Жадаем цудоўнага плёну на ніве Пана. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, цярплівасці ў святарскай працы і шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве вернікі з в. Гіровічы
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Ганне, Агнешцы і Удаве Сабіне з нагоды надыходзячых Велікодных свят шчыра жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, шчодрых дароў ад уваскрослага Хрыста і добразычлівых людзей побач. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве вернікі з в. Гіровічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят прагнем скласці самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, душэўнага супакою, сіл у душпастарскай працы. Ад усяго сэрца дзякуем за паслугу ў нашай парафіі, мудрыя, прыгожыя казанні, за ўсё, што Вы для нас робіце. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас на далейшым шляху, а Святы Дух падтрымлівае сваімі дарамі. Няхай любоў і апека Маці Божай будуць дапамогай у цяжкіх хвілінах заўсёды і ўсюды. Радасных свят!
З павагай і малітвай удзячныя парафіянкі Пелагея, Міраслава, Анжэла і Леакадзія з гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму, Ксяндзам Казіміру Жылісу, Юрыю Ясевічу, Валерыю Спірыдону, Паўлу Безляповічу, Аляксандру Вараб’ёву, Дыяканам Андрэю Белаблоцкаму і Паўлу Скубу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: мноства Божых ласкаў, радасці ад святарскага служэння, спадарожніцтва Хрыста, здароўя, усмешкі, дароў Святога Духа. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей здзяйсняюцца ўсе высакародныя планы і намеры. Дзякуем за распалены агонь веры, малітву і адданую службу Богу і людзям. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Катэдральная моладзь
◊◊◊
Паважаным Айцам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і Божай міласэрнасці жадаем здароўя, сілы і ўсіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі, а св. Заступнікі чуваюць і вядуць па дарозе, асветленай промнямі Божай любові і міласэрнасці.
Парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Зянон Рамейка! З нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана мы схіляемся над таямніцай збаўлення свету, здзейсненага праз смерць і ўваскрасенне Божага Сына. Жадаем Вам, каб святло велікоднай раніцы асвяціла ўвесь змрок у цемры. Няхай Божая вера і любоў напоўняць Вашае сэрца надзеяй, што з уваскрослым Хрыстом усякая цемра не зусім цёмная, бо Ён ёсць святло, якое свеціць у цемры, і цемра не здолее яго перамагчы. Жадаем Вам таксама шмат здароўя і дзякуем за адданую працу ў нашай парафіі.
З сардэчнай малітвай і памяццю ўдзячныя парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды надыходзячых свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус адорвае моцным здароўем і сваім святлом, а святарская паслуга прыносіць задавальненне Вам і людзям. Дзякуем за тое, што Вы былі з намі, абвяшчалі Божае слова і вялі нас да Бога.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч з нагоды надыходзячых свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус апекуецца Вамі і адорвае моцным здароўем, дадае ўпэўненасці і напаўняе душу супакоем. Мы дзякуем Богу за тое, што Вы для нас зрабілі. Няхай Маці Божая асвятляе Вас сваёй ласкай і прытуляе да свайго сэрца.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем здароўя, радасці, бязмежнага запалу да працы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды будзе з Вамі, лагодзячы ўсякі боль, а ўваскрослы Езус адорвае сваімі ласкамі і бласлаўленнем.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння, Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, моцнага здароўя, радасці ў душпастарскай паслузе. Няхай уваскрослы Хрыстос напаўняе Ваша жыццё святлом і суправаджае па святарскім шляху, Святы Дух адорвае сваімі дарамі, а Маці Божая ахінае плашчом мацярынскай любові і апекі.
Вернікі з капл. Хрыста Валадара і МБ Фацімскай, в. Жамыслаўль
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Віктар Ханько! Ужо больш за тры гады Вы служыце ў нашай парафіі. Вы яднаеце нас, змяняеце жыццё касцёла сваім клопатам, самаахвярнасцю і чыстым сэрцам, поўным любові да людзей і Бога. Шчыра віншуем Вас з Днём нараджэння. Дзякуем за падтрымку і духоўную апеку, за прыклад адданасці Богу. Няхай добры Бог аддзячыць Вам за шчырае, спагадлівае сэрца, а міласэрны Хрыстос заўсёды спасылае шчодрыя ласкі і дары Святога Духа на доўгія шчаслівыя гады ахвярнага і плённага служэння.
З павагай і ўдзячнасцю парафіяне з Мастоў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем шчырыя пажаданні. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, бласлаўляе на кожны дзень святарскай паслугі, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай, а Святы Дух будзе шчодры на свае дары. Жадаем Вам моцнага здароўя, сіл і душэўнага супакою. Няхай кожны дзень прыносіць радасць, задавальненне і добры плён з пастарскай паслугі. Дзякуем Вам за шчырую малітву, добрае сэрца, за клопат аб парафіянах і святыні. Радасных свят!
Удзячныя парафіяне з Цудзенішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды Велікодных свят і Дня святара перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай. Няхай Ваша святарства будзе напоўнена радасцю, дабрынёй і надзеяй, а навокал будуць добразычлівыя людзі. Радасных свят!
Парафіяне з Цудзенішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Жадаем моцнага здароўя, радасці і душэўнага супакою. Няхай Марыя заўсёды будзе побач з Вамі, падтрымлівае ў цяжкія хвіліны жыцця сваёй мацярынскай любоўю, а святы Юзаф заступаецца за Вас, выпрошваючы ў Пана Бога ўсе неабходныя ласкі.
Касцёльны камітэт з пар. свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважаны Айцец Вітольд Пяцельчыц! З нагоды Вашага Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: заўсёды адчувайце асаблівы клопат Божага Провіду, ззяйце святасцю, чэрпайце радасць з прыняцця складаных выклікаў і няхай побач з Вамі будуць добрыя сябры, якія ніколі не падвядуць і заўсёды будуць падтрымліваць малітвай. Няхай толькі Хрыстос будзе для Вас прыкладам і правадніком на ўсіх Вашых шляхах, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом і штодзённымі ласкамі.
Сабраты са Шчучына разам з парафіяльнай моладдзю
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння і Дня святара перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Хрыстос бласлаўляе кожны Ваш дзень і адорвае здароўем на 100 гадоў жыцця, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае ў святарскай паслузе і адорвае сваімі дарамі. Няхай Вашае сэрца заўсёды будзе напоўнена спакоем і любоўю, а побач будуць добрыя і шчаслівыя людзі. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца і прыемную ўсмешку.
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі з Суботнікаў

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  31

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.