ГРОДНА
Панядзелак,
27 сакавіка 2023 года |
З каталіцкага друку (113)

апошні Крыстэрос
Апошні Крыстэрос, адзін з тых, хто змагаўся з пераследуючым Касцёл рэжымам у 20-х і 30-х гадах ХХ стагоддзя, памёр ва ўзросце 103 гады.
Могілкі, дзе быў пахаваны апошні салдат Крыстэрос, знаходзіцца побач з сядзібай арганізацыі “Нацыянальная гвардыя Крыстэрос”. Яна ставіць перад сабой мэту захавання памяці аб хрысціянскіх паўстанцах. Бунт выбухнуў у 1926 годзе, пасля таго, як мексіканскі прэзідэнт Эліяс Кальес увёў антыкаталіцкае заканадаўства. Яно пазбаўляла святароў права голасу і нават права на нармальны судовы працэс. Кожны католік мог быць арыштаваны за абвяшчэнне сваёй веры, апрананне духоўнай вопраткі ці сустрэчу на малітве па-за будынкам касцёла. †

для Сусветных дзён моладзі
Звон Міласэрнасці, які быў адліты польскім Пшэмыслі, размесцяць на кракаўскім “Campus Misericordiae”, дзе пройдуць галоўныя сустрэчы з папам Францішкам падчас Сусветных дзён моладзі.
“Звон павінен быць галоўным сімвалам сустрэчы Францішка з маладымі людзьмі з усяго свету. Мы выбралі 500-кілаграмовы звон, бо частата яго гуку аналагічна той, на якой мы размаўляем і спяваем, што робіць тон вельмі прыязным для чалавечага вуха”, – адзначыў Пётр Альшэўскі, уладальнік студыі, дзе праходзіла адліўка.
На Звоне Міласэрнасці будуць змешчаны гербы Францішка, Яна Паўла II, кардынала Станіслава Дзівіша, арцыбіскупа Кракаўскага, і сімвал Сусветных дзён моладзі.

З санктуарыя Божай міласэрнасці ў Лагеўніках вырушыла конная пілігрымка, якая па Дарозе міласэрнасці дабярэцца да плошчы св. Пятра.
Кожны з наезнікаў вязе ў сэрцы ўласную інтэнцыю, але ўсе згодна прызнаюць, што самымі важнымі ў малітвах будуць просьбы аб здароўі для сябе, сваіх сем’яў і коней, якіх яны ўспрымаюць як членаў сям’і і праца якіх з’яўляецца, шчыра кажучы, крыніцай даходу.
Падчас урачыстасці ўсіх наезнікаў і коней блаславіў кард. Станіслаў Дзівіш, які пажадаў ім добрай і бяспечнай дарогі. Перад распачаццем пілігрымкі быў зачытаны фрагмент булы Папы, якая абвяшчае Год міласэрнасці, і кожны прайшоў праз Дзверы міласэрнасці.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 280 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.