ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Варта ведаць (69)

Варта ведаць

 Ватыканскі Дзяржаўны сакратарыят змяніў дыпламатычны пратакол адносна прыняцця Святым Айцом кіраўнікоў дзяржаў. Цяпер каталіцкія кіраўнікі дзяржаў, якія жывуць у нерэгулярных сужэнскіх саюзах, змогуць афіцыйна сустрэцца з Папам разам са сваім партнёрам, удзельнічаючы ў афіцыйнай фотасесіі. Да гэтага часу партнёр ці партнёрка прэзідэнта прымаліся асобна. Папа Францішак заўважыў, што пары, якія жывуць у новых саюзах, павінны быць зноў з’яднаны з Касцёлам.

    У рэкалекцыйным цэнтры айцоў паўлінаў, размешчаным у 30 кіламетрах ад Рыма, адбыліся рэкалекцыі для Рымскай Курыі, у якіх таксама прыняў удзел Святы Айцец. Духоўныя практыкаванні па тэме “Непасрэдныя евангельскія пытанні” право-дзіліся пад кіраўніцтвам кс. Эрмэса Ронкі з Ордэна Слуг Марыі. На працягу 90 гадоў рэкалекцыі праходзілі ў Ватыкане. З пачаткам свайго пантыфікату Папа Францішак прыняў рашэнне здзяйсняць духоўнае аднаўленне ў адасобленым і ціхім месцы, далей ад месца звыклага пражывання і штодзённай працы.
   
    Папа Францішак у трэці раз намінаваны на Нобелеўскую прэмію. Паводле завяшчання Альфрэда Нобеля, прэмія міру ўручаецца таму, хто дасягнуў найбольшых поспехаў або зрабіў больш за іншых “у справе яднання народаў і скарачэння колькасці дзеючых войскаў, а таксама за правядзенне кангрэсаў і прыцягненне да іх увагі”. За ўсю гісторыю Нобелеўская прэмія міру ніводнага разу не была прысуджана Папе Рымскаму. У 1979 годзе яе атрымала Маці Тэрэза, а ў 1996 годзе – біскуп Карлуш Белу.
     
    Катэхуменат – адна з галоўных тэм Еўрапейскай сустрэчы нацыянальных дэлегатаў па справах катэхезы, якая скончылася ў Рабаце на Мальце. Падчас яе ўвага была звернута на занатаванае ў некаторых краінах павелічэнне колькасці катэхуменаў, якія рыхтуюцца да прыняцця сакраманту хросту, што звязана са з’явай міграцыі і пераходам у каталіцызм. “У гэтых выпадках трэба ўмець адрозніваць сапраўдную дарогу веры ад законнага жадання інтэграцыі ці проста ад надзеі, што прыняцце хрысціянства аблегчыць атрыманне дакументаў ці статусу бежанца”, – чытаем у заключным камунікаце з Еўрапейскай сустрэчы аб катэхезе.
   
   •   Айцы-дамініканцы з семінарыі ў Вашынгтоне стварылі камп’ютарную гульню “Passiontide: The Game” у стылі відэагульняў пачатку 1990-х гадоў. Правілы простыя: кіруй сваім “дамініканцам” так, каб яму ўдалося сабраць больш свечак і асобнікаў “Сумы тэалогіі” св. Тамаша. У гульні трэба пазбягаць розных перашкод, а таксама сцерагчыся сустрэчы з ерэтыком. У канцы герой дабіраецца да касцёла. Гульню можна знайсці ў інтэрнэце па адрасе passiontidedc.appspot.com.

credo-ua.org; niedziela.pl; pch24.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.