ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Слова для Жыцця (112)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Абмываючы ногі Апосталам, Езус хацеў паказаць, якім чынам Бог дзейнічае ў адносінах да нас, і даць прыклад сваёй “новай запаведзі”, якая тычыцца такой любові да іншых, якой Ён палюбіў нас, гэта значыць – аддаючы жыццё за нас. Ён даў сваё жыццё за нас: таму таксама і мы павінны даваць жыццё за братоў. Любоў – гэта канкрэтнае служэнне, якое мы аказваем адзін аднаму. Служэнне пакорнае, якое здзяйсняецца ў маўчанні і са сціпласцю, згодна з тым, як Езус казаў: “Няхай не ведае твая левая рука, што робіць правіца твая” (Мц 6, 3). Яно патрабуе паставіць на службу дары, якімі Святы Дух нас напоўніў, каб супольнасць магла расці. Акрамя таго, яно выражаецца ў дзяленні матэрыяльнымі дабротамі, каб ніхто не быў у нястачы.
        
Фрагмент надзвычайнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 12.03.2016   
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Падобна таму, як недастакова толькі спаць у гаражы, каб стаць аўтамабілем, таксама недастакова толькі хадзіць у касцёл і ў той жа час жыць нязгодна з Божым законам, каб стаць сапраўдным хрысціянінам. Мы ў сваім жыцці часта не выкарыстоўваем дадзенай нам Божай ласкі, каб прыносіць духоўны плён.
    Міласэрны Езус дае нам час, але яго неабходна выкарыстаць належным чынам. Акрамя часу, Ён дае нам новыя магчымасці, новыя касцёлы, святароў, кансэкраваных асоб, катэхетаў і г.д. Бог не жадае ад нас быць чымсьці, чым мы не з’яўляемся, але жадае, каб мы былі дасканалымі і плённымі хрысціянамі. Ён добра ведае, што многія гады мы не былі такімі, але Ён просіць у свайго Айца даць нам яшчэ адзін год, даць час для выпраўлення нашага жыця.

Фрагмент гаміліі на трэцюю нядзелю Вялікага посту

kasabuckiКс. бп Юрый Касабуцкі

   Калі мы стараемся дзяліцца дабром з бліжнімі, то яно вяртаецца да нас, таксама як вяртаецца і дрэннае слова ці дрэнныя ўчынкі. Зараз мы перажываем час Вялікага посту – асаблівы час, калі Касцёл заахвочвае зазірнуць у сваё сэрца і спытаць у сябе: “Ці сапраўды мы жывём з Богам? Ці сапраўды нашыя думкі і ўчынкі Божыя?”. Асабліва ў гэты год – Год Божай міласэрнасці, абвешчаны папам Францішкам. Гэта яшчэ адзін заклік асаблівым чынам паглядзець на іншага чалавека – таго, хто жыве, працуе, вучыцца разам з намі, каб праявіць да яго сваю міласэрнасць, прабачыць ягоныя слабасці.

Фрагмент гаміліі падчас урачыстай св. Імшы ў мінскай парафіі МБ Ружанцовай

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.