ГРОДНА
Нядзеля,
16 сакавіка 2025 года |
Велікодны кошык
Што ў яго пакласці? Гэтае пытанне мы штогод задаём сабе перад Вялікай суботай, калі збіраемся ў касцёл, каб асвяціць стравы.
У велікодным кошыку павінны быць асноўныя кампаненты, неабходныя для прыгатавання велікоднага сняданку. Гэта Божыя дары, якія прыгадваюць нам аб важных момантах, патрэбных для разважання над мукай і ўваскрасеннем Хрыста. Кожная са страў мае ўласны характэрны сімвал.
У велікодным кошыку павінны быць асноўныя кампаненты, неабходныя для прыгатавання велікоднага сняданку. Гэта Божыя дары, якія прыгадваюць нам аб важных момантах, патрэбных для разважання над мукай і ўваскрасеннем Хрыста. Кожная са страў мае ўласны характэрны сімвал.
Як павінен выглядаць велікодны кошык?
Кошык павінен быць сплецены з вербалозу і высцелены белай сурвэткай. Трэба аздобіць яго самшытам, які з’яўляецца сімвалам радасці і надзеі на ўваскрасенне. Ручку кошыка можна абплесці белай карункавай ці каляровай стужкай.
Дык што неабходна пакласці ў велікодны кошык? †
Кошык павінен быць сплецены з вербалозу і высцелены белай сурвэткай. Трэба аздобіць яго самшытам, які з’яўляецца сімвалам радасці і надзеі на ўваскрасенне. Ручку кошыка можна абплесці белай карункавай ці каляровай стужкай.
Дык што неабходна пакласці ў велікодны кошык? †
Велікоднае яйка, пафарбаванае ці распісанае. Гэта дар, што сімвалізуе новы пачатак, нараджэнне, уваскрасенне, якога вернік чакае ў перыяд Велікодных свят.
Хлеб асвячаецца на ўспамін хлеба, які сышоў з неба, гэта значыць Езуса. І як даніна памяці таму, што Ён цудоўным чынам накарміў натоўпы людзей, якія слухалі Яго навучанне. Хлеб сімвалізуе Цела Хрыста – хлеб жыцця для хрысціян.
Соль і перац. Соль захоўвае стравы ад псавання, а таксама сімвалізуе захаванне чалавека ад духоўнай сапсаванасці, навяртанне і ачышчэнне. Для хрысціян соль сімвалізуе сутнасць жыцця і праўды. Адсюль мы кажам пра “соль зямлі” – так Езус назваў сваіх вучняў, выбраных. Перац сімвалізуе зёлкі, якія раней яўрэі дадавалі ў харасэт (від соусу). Яны рабілі гэта на ўспа-мін цяжкай, горкай прымусовай працы пры вырабе цэглы ў Егіпце.
Хрэн прыгадвае аб пераадоленні Хрыстовай мукі горычы. Ён таксама сімвалізуе фізічную сілу і жыццяздольнасць. Змешчаны ў кошыку, ён павінен забяспечыць здароўе і моц, а таксама падтрымліваць эфектыўнасць іншых асвечаных прадуктаў.
Вяндліна з’яўляецца сімвалам багацця, дастатку: не толькі матэрыяльнага, але і духоўнага, дзякуючы якому мы можам заключыць поўны запавет з Богам.
Фігурка велікоднага ягняці, спечаная з цеста ці зробленая з цукровай пудры. Ягнятка з чырвонай харугвай – гэта сімвал мукі, смерці і ўваскрасення Хрыста. Можна заўважыць падабенства ахвяры з гэтай жывёлы ў Старым Запавеце з той, якую склаў на крыжы Месія. Падкрэсліваецца таксама нявіннасць ягняці і факт яго сляпой паслухмянасці, чым яно павінна прыгадваць Хрыста, які, будучы нявінным, аддае сваё жыццё, бо паслухмяны Айцу.
Велікодная бабка. Лепш за ўсё не купленая, а спечаная гаспадыняй. Бабка з’яўляецца сімвалам умення і дасканаласці, да якіх павінен імкнуцца кожны чалавек як у духоўным жыцці, так і ў навакольнай рэчаіснасці.
Часам элементам асвечанага можа быць таксама:
• пасудзіна з вадой, якая з’яўляецца сімвалам Святога Духа;
• сыр з авечага, казінага ці каровінага малака.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 291 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.