ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Нядзеля Уваскрасення Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. I пабегла, і прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: “Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго”.
    Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. Пабеглі абодва разам. I другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. Тады прыйшоў за ім Сымон Пётр і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, і хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная на іншым месцы. Тады ўвайшоў і той другі вучань, што прыбег першы да магілы, і ўбачыў, і паверыў. Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых.

Ян 20, 1–9


Пустая магіла непакоіць
   Падчас Свят каля магілы Езуса мітусня. Усіх цікавіць сцверджаны факт, што магіла, куды тры дні таму паклалі цела ўкрыжаванага Асуджанага, апусцела. Каля яе будуць круціцца розныя людзі. Трэба прызнацца, знойдуцца і такія, хто там зусім не пакажацца, бо яны загадзя маюць гатовы адказ: цела было выкрадзена. Яны не прыйдуць, бо пустая магіла напаўняе іх жахам. Яны гатовы былі даволі шмат “укласці” ў суцішэнне ўсёй гэтай справы. Але калі спроба не атрымалася, то зноў вярнуліся да насілля.
    І яшчэ: як у Ерузалеме дваццаць стагоддзяў таму, так і сёння па ўсім свеце мноства людзей глыбока перакананыя, што Ён уваскрос! І яны расказваюць пра сустрэчы з Ім. Прыгадваюць навуку Хрыста, расказваюць пра здзейсненыя раней цуды. Нямала таксама сведчанняў пра незвычайныя рэчы, якія і сёння здараюцца ў Яго імя.
    А з якімі думкамі ў сэрцы я схілюся над пустой магілай?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.