ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Пальмовая нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Езус пайшоў далей, узыходзячы ў Ерузалем. I калі Ён наблізіўся да Бэтфагіі і Бэтаніі, да гары, называнай Аліўнай, паслаў двух вучняў сваіх, кажучы: “Ідзіце ў вёску, што перад вамі, і, калі ўвойдзеце ў яе, знойдзеце прывязанае асляня, на якое ніхто з людзей ніколі яшчэ не сядаў. Адвяжыце яго і прывядзіце. І калі нехта спытаецца ў вас, навошта адвязваеце, скажыце яму так: «Яно патрэбна Пану»”. Пасланцы пайшлі і знайшлі ўсё так, як сказаў ім. А калі яны адвязвалі асляня, гаспадары яго запыталі іх: “Навошта адвязваеце асляня?”. Яны адказалі: “Яно патрэбна Пану”. І прывялі яго да Езуса, і, накінуўшы на асляня сваё адзенне, пасадзілі Езуса. I калі Ён ехаў, рассцілалі адзенне сваё на дарозе. А калі наблізіўся да падножжа гары Аліўнай, усё мноства вучняў Ягоных пачало ў радасці гучным голасам славіць Бога за ўсе цуды, якія яны бачылі, кажучы: “Бласлаўлёны Кароль, які ідзе ў імя Пана! Спакой у небе і хвала на вышынях!”. Некаторыя фарысеі з натоўпу сказалі Яму: “Настаўнік, забарані вучням Тваім”. А Ён адказаў: “Кажу вам, калі яны змоўкнуць, дык камяні закрычаць”.

Лк 19, 28-40


Пераможная праўда
   Як жа зменлівы быў зямны лёс Езуса з Назарэта – Бога-Чалавека! Сёння натоўп усхваляе Яго як Караля, а праз некалькі дзён будзе крычаць аб укрыжаванні. Не нашмат лепш было раней. Ён навучаў, аздараўляў, нават уваскрашаў памерлых. А вынік? Так, некаторыя лічылі Езуса прарокам, пасланым ад Бога. Але гэтыя ж словы і ўчынкі Хрыста сцягвалі на Яго варожасць людзей улады, жаданне абвінаваціць Яго, сляпую нянавісць. Урэшце рэшт, нават самыя блізкія сябры пакінулі Езуса, Ён застаўся адзін...
    Аднак, гэта Ён меў рацыю! І заўсёды будуць людзі, гатовыя жыць Евангеллем і з адвагай несці яго ўсяму свету. А калі яны дзесьці замаўкаюць з-за нянавісці і крывавага пераследу, то пачынаюць гаварыць іх магілы. Ужо не ўдасца пахаваць Таго, хто праз уваскрасенне перамог зло і смерць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.