ГРОДНА
Чацвер,
12 верасня 2024 года |
Няхай у кожным з нас уваскрэсне Міласэрнасць
У папярэднім нумары мы змясцілі вельмі красамоўныя словы папы Францішка: “Будзьма міласэрнымі да іншых і самі спазнаем міласэрнасць Бога”. У Год міласэрнасці мы нястомна над гэтым разважаем, стараючыся паглыбіць таямніцу міласэрнасці і падзяліцца гэтым дарам з іншымі.
Час, у якім мы жывём, становіцца ўсё больш і больш цяжкім ва ўсіх адносінах, таму варта спачатку паразважаць над пытаннем, што сёння значыць быць міласэрным? Адказ нам дапамагае знайсці Святы Айцец Ян Павел ІІ, які сцвярджае ў энцыкліцы “Dives in misericordia” : “Хрыстос навучыў нас, што чалавек не толькі зазнае міласэрнасць самога Бога, але і пакліканы сам чыніць міласэрнасць іншым” (DM 14). У сучасным свеце аднаго толькі слова недастаткова, таму што мы самі разумеем, што можна казаць адно, а рабіць зусім іншае, бо сказаць лёгка, а зрабіць штосьці – цяжэй. Сёння неабходны, перш за ўсё, учынкі, неабходна сведчанне дзеяннем. Таму, адчуваючы любоў Бога-Чалавека, перажываючы вялікі Трыдыум выратавання душы, мы можам дзяліцца з іншымі любоўю, можам адважыцца на прабачэнне і паспяшацца з дапамогай да тых, каму неабходна наша падтрымка. Чалавек не здольны зрабіць гэта самастойна, таму што сёння ўсё цяжэй дзяліцца міласэрнасцю бясплатна, не чакаючы ўзнагароды. Усё цяжэй сабрацца і нарэшце прабачыць тым, хто нас пакрыўдзіў. Нялёгка спяшацца камусьці на дапамогу, калі мы самі хацелі б, каб нам хтосьці дапамог. †
Адкуль на ўсё гэта чэрпаць сілы? Перш за ўсё, каб рэалізаваць гэтыя добрыя справы, варта прыступіць да сакрамантаў. Менавіта яны даюць нам моц для здзяйснення добрых учынкаў. Сустракаючыся з міласэрным Хрыстом, мы заўсёды можам разлічваць на сваё ўваскрасенне да жыцця, да міласэрнасці. Гледзячы на сённяшнюю сітуацыю, поўную напружання, свету патрэбны апосталы міласэрнасці, якія яго зменяць.
Дарагія Чытачы, у гэтым годзе на святы Уваскрасення Пана дазвольце ад свайго імя і ад імя ўсіх працаўнікоў рэдакцыі кожнаму з Вас пажадаць, каб цуд уваскрасення прывёў да цуду міласэрнасці. Разам са святой сястрой Фаустынай просім у Бога: “Дапамажы мне, Пане, каб маё сэрца было міласэрным, каб я адчувала ўсе цярпенні бліжніх. О, мой Езу, перамяні мяне ў сябе, бо Ты ўсё можаш”.
Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць усіх Вас міласэрнасцю.
Вясёлых свят і радаснага Алелюя!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 111 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.