ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Ліхтаршчык

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Сябар! У кожнага з нас ёсць сваё пакліканне – тое, дзеля чаго нас на зямлю паслаў Бог. Хтосьці стане ўрачом, хтосьці – вадзіцелем, а хтосьці, можа, – святаром. Кожнае прызначэнне патрэбнае і аднолькава важнае ў вачах Айца. Усё залежыць ад таго, як мы будзем адносіцца да сваёй працы.
    Сёння прапануем Табе паразважаць над тым, што з’яўляецца вызначальным: не тое, што пра цябе думаюць, а тое, што ты робіш.
Было гэта вельмі даўно. У адным сярэднявечным горадзе жыў ліхтаршчык.
    Чалавек старэйшага ўзросту, несамавіты на выгляд, ціхі і лагодны. Кожны вечар хадзіў ён па горадзе і асвятляў вуліцы. Крэмзаў запалкай па падэшве свайго зношанага чаравіка, ад чаго самы цёмны завулак станавіўся светлым і таму ўтульным.
    Суседзі мала што ведалі пра беднага ліхтаршчыка. Ён здаваўся нелюдзімым і ў чымсьці нават дзіўным. Гараджане лічылі дзядулю лайдаком: “Ну, хіба не зломак, – абураліся яны, – спіць ўвесь дзень, а ўначы на зоркі любуецца”. Дзеці абзывалі дзядулю начным карлікам, таму што ён з’яўляўся на вуліцы толькі з надыходам змяркання.
Кожны раз, чыркаючы запалкай па старой падэшве, сціплы ліхтаршчык памяншаўся ў росце.
   
    Неяк адзін чалавек сказаў яму:
    – Як ты можаш так жыць? Неўзабаве ж зусім знікнеш! Пашкадуй сябе, усё роўна наўзамен акрамя абразы нічога не атрымліваеш ад людзей. Несправядліва...
   
    На гэта ліхтаршчык адказаў:
    – Людзі застануцца без святла, калі я перастану рабіць сваю працу. А раптам хтосьці не зможа дайсці да хаты, заблудзіўшыся ў цемры? Таго горш, калі кагосьці ўначы пакрыў-дзяць на цёмнай вуліцы. Хіба гэта справядліва? А калі светла, то і людзям лягчэй. Можа, і падзякуе хтосьці ў душы. А мне большага і не трэба.
   
    Так і чыркаў сціплы дзядок па падэшве запалкай, становячыся ўсё меншым і меншым, пакуль зусім не знік. Гэтага ніхто і не заўважыў. Але ўсе заўважылі, што ўвечары ў горадзе не загарэліся агні...
   
    Чым займаўся ліхтаршчык?
    Чаму гараджане лічылі яго дзіўным?
    Што адбывалася з ліхтаршчыкам, калі ён чыркаў па падэшве запалкай?
    Ці чакаў ён падзякі?
    Чаму не пакідаў сваю працу?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.