ГРОДНА
Субота,
24 лютага
2024 года
 

Ці карае Бог за грахі пры жыцці?

Задай пытанне

Як можа падацца на першы погляд, адказ на пытанне просты. Аднак, калі закрануць дадзеную праблематыку глыбей, можна заўважыць шмат цікавых і нават складаных момантаў.
Навучанне Касцёла адносна гэтага вельмі яснае: “Бог ніякім чынам, непасрэдна ці пасрэдна, не з’яўляецца прычынай зла”. Аднак з дзяцінства, вывучаючы галоўныя праўды веры, кожны католік ведае, што “Бог – Суддзя справядлівы: за дабро ўзнагароджвае, а за зло карае”. Як гэта растлумачыць? На маю думку, кожнае здзейсненае маральнае зло (інакш кажучы – грэх) выклікае ў жыцці чалавека канкрэтныя наступствы. Логіка Божай справядлівасці вельмі простая: калі ты здзейсніў нейкі дрэнны ўчынак, то нясі за яго адказнасць. Рэзультат жа граху заўсёды негатыўны, разбураючы. Таму мы часам успрымаем нейкія жыццёвыя няўдачы, праблемы на працы, цяжкасці са здароўем як Божую кару. На самой жа справе, вельмі часта прычынай гэтых цяжкасцей з’яўляецца безадказнае і неабдуманае жыццё, дзе ёсць месца для граху, а не для Бога.
З другога боку, здараюцца такія сітуацыі, калі зло закранае чалавека, які, здавалася б, не меў нават тэарэтычнай магчымасці зграшыць. Маю тут на ўвазе малых дзяцей або ўвогуле немаўлят, якія нараджаюцца з нейкімі хваробамі ці атрымліваюць іх у першыя месяцы жыцця. За што ж іх караць, і дзе быў Бог, калі гэта здаралася? Адказ на гэтае балючае і таямнічае пытанне можа даць толькі паўната хрысціянскай веры.Адно вядома, што, як кажа катэхізіс, Бог не дапусціў бы зла, калі б не атрымаў з яго дабра. Прыкладам гэтага з’яўляецца смерць і ўваскрасенне Хрыста. З найбольшага маральнага зла, забойства Божага Сына, мы маем найбольшае дабро – нашае адкупленне.
    Апошняе, на што хацеў бы звярнуць увагу, гэта нашы легкадумныя адносіны да дадзенай справы. Часам з вуснаў як свецкай, так і духоўнай асобы можна пачуць словы аб тым, што Бог кагосьці і за штосьці пакарае. Так, гэта можа быць наша залішняя эмацыйная рэакцыя на нейкую відавочную няпраўду ці несправядлівась. Але пры гэтым трэба памятаць, што мы, хрысціяне, пакліканы, перш за ўсё, да таго, каб абвяшчаць праўду аб тым, кім ёсць Бог. А Бог, як падказвае нам апостал Ян, ёсць Любоў (параўн. 1 Ян 4, 16).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  312

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.