ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
З каталіцкага друку (112)
Самая вялікая
статуя Марыі
У старажытным Эфезе з’явіцца самая вялікая статуя Марыі ў свеце. Аб гэтым паведаміў бурмістр турэцкага горада Сельчук, на ўскраіне якога ляжыць Эфез. У наступным годзе там плануецца арганізацыя Міжнароднага сімпозіума на тэму рэлігійнага турызму і пілігрымак.
Статуя Маці Божай будзе збудавана ля падножжа ўзгорка, на якім знаходзіцца г.зв. домік Марыі. Паводле адной з традыцый, у ім на працягу апошніх гадоў свайго жыцця жыла і памерла Маці Хрыста. Улады горада лічаць, што вялізная статуя Марыі прыцягне ў гэты рэгіён Турцыі шматлікіх турыстаў і пілігрымаў. †

Беларусы перакладаюць
Біблію праз “Skype”
Як вядома, Францішак Скарына заняўся перакладам Бібліі на беларускую мову яшчэ ў XVI стагоддзі. Але дагэтуль, як ні парадаксальна, Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, якая не мае арыгінальнага, поўнага перакладу Святога Пісання на нацыянальную мову.
Група навукоўцаў-энтузіястаў на грамадскіх пачатках вядзе гэтую працу з 2012 года. Тады ж была складзена канцэпцыя акадэмічнага навуковага перакладу Бібліі. У праекта цяпер дзве рабочыя назвы: “Новая беларуская Біблія” і “Скарына-21” (як працяг скарынаўскай працы для XXI стагоддзя). Навуковы пераклад мусіць быць не толькі з арыгінальных моў, але і з найлепшых біблістычных навуковых пракаментаваных крыніц.
Цяпер у праекце працуе каля дзесяці чалавек – гэта гебраісты, філолагі-класікі, багасловы, біблісты – людзі незалежна ад канфесійнай прыналежнасці і, перш за ўсё, вельмі кваліфікаваныя спецыялісты. Усе перакладчыкі – беларусы з розных краін свету: Чэхіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Польшчы, Аўстрыі ды і самой Беларусі. Перакладчыкі працуюць праз “Skype”.
Выключная аўдыенцыя
для дзяцей
Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю дзяцей, якія даслалі яму лісты з пытаннямі.
Разам з дзецьмі прысутнічаў ініцыятар гэтай падзеі а. Антоніа Спадара. Менавіта ў яго рукі прыйшло 259 лістоў з пытаннямі ад дзяцей ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў. Італьянскі езуіт задаў Папе пытанні, сустрэўшыся з ім у Доме св. Марты. “Што рабіў Бог, перш чым стварыў свет?” – “Любіў”. “Чаму бацькі часам сварацца?” – “Бо яны толькі людзі”.
Папа пастараўся адказаць на дзіцячыя пытанні, у выніку чаго ўзнікла выключная кніга пад назвай “Любоў да свету”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.