ГРОДНА
Нядзеля,
05 лютага
2023 года
 

Слова для Жыцця (111)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Багацце і ўлада – гэта тое, што можа быць добрым і карысным для супольнага дабра пры ўмове, што яны будуць пастаўлены на службу ўбогім і ўсім людзям па патрабаванні справядлівасці і міласэрнасці. Але калі яны, як гэта часта бывае, успрымаюцца як прывілей, з эгаізмам і пагардай яны ператвараюцца ў інструмент карупцыі і смерці. Губляецца вымярэнне служэння, улада перамяняе яго ў панаванне і прыгнёт.
    Езус, памятаючы пра гэта, кажа нам: “Вы ведаеце, што кіраўнікі народаў пануюць над імі, і вяльможы маюць уладу над імі. Але не так няхай будзе сярод вас: хто хоча быць большым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе вашым нявольнікам” (Мц 20, 25–27).
    Езус Хрыстус – сапраўдны Цар, але Яго ўлада зусім іншая. Яго тронам з’яўляецца крыж. Ён не той цар, які забівае, а той, які дае жыццё. Яго выхад да ўсіх, а асабліва самых слабых, перамагае адзіноту і прызначэнне смерці, да якой вядзе грэх. Праз сваю блізкасць і чулы клопат Ён вядзе грэшнікаў на прасторы ласкі і прабачэння.
        
Агульная аўдыенцыя Святога Айца, 24.02.2016  
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Езус кажа: прасiце, i вам будзе дадзена, шукайце i знойдзеце, стукайце, i будзе адчынена. I мы просiм, шукаем i стукаем, але вельмi рэдка атрымлiваем, рэдка знаходзiм i не заўсёды нам з радасцю адчыняюць дзверы. Гэта наш штодзённы досвед, праўда нашага жыцця, хоць мы з ёю не заўсёды жадаем прымiрыцца. Цi азначае гэтая праўда, што Езус раздае дарэмныя абяцаннi?
    Напэўна, не. Ён выразна кажа, што наш нябесны Айцец дае нам толькi добрыя рэчы, падобна таму, як наш зямны бiялагiчны айцец не дасць нам камень, калi мы просiм хлеба, або змяю замест рыбы. Праблема ў тым, чаго мы просiм. Нездарма апостал Павел у Пасланнi да Рымлянаў кажа, што без дапамогi Святога Духа мы не ведаем, чаго просiм. Таму кожная наша малiтва, якая не ад Святога Духа, не будзе выслухана Богам.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас пастарскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  330

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.