ГРОДНА
Нядзеля,
21 красавіка
2024 года
 

V Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус пайшоў на Аліўную гару, а раніцай зноў з’явіўся ў святыні. I ўсе людзі ішлі да Яго, а Ён сеў і вучыў іх. Прывялі тады кніжнікі і фарысеі да Яго жанчыну, якую злавілі на чужаложстве. Паставілі яе пасярэдзіне і сказалі Яму: “Настаўнік, гэтую жанчыну злавілі на чужалостве. А Майсей наказаў нам у Законе каменаваць такіх. А Ты што скажаш?”. Яны казалі гэта, бо выпрабоўвалі Яго, каб мець у чым абвінаваціць Яго. Але Езус, схіліўшыся, пісаў пальцам па зямлі. Калі ж пыталіся ў Яго далей, Ён выпрастаўся і сказаў ім: “Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень”. I зноў, схіліўшыся, пісаў па зямлі. Яны ж, калі пачулі гэта, выйшлі адзін за адным, пачынаючы са старэйшых. Застаўся адзін Езус і жанчына, якая стаяла пасярэдзіне. Езус выпрастаўся і сказаў ёй: “Жанчына, дзе яны? Ніхто не асудзіў цябе?”. Яна адказала: “Ніхто, Пане”. Езус сказаў ёй: “I Я не асуджаю цябе; ідзі, і адгэтуль больш не грашы”.

Ян 8, 1–11


Пакорнасць грэшніка
   Пры чытанні гэтага Евангелля наша ўвага засяроджваецца на фарысеях, якіх Езус прысароміў, “выцер нос”, прыгадваючы, што ніхто не без граху. Але ж важнейшай за фарысеяў была абвінавачаная жанчына. Сустрэча Езуса з грэшніцай, якая рызыкавала жыццём, пачалася драматычна, была такой нечаканай, што ніхто не мог прадбачыць яе выніку. Аж такога! Яна не толькі выратавала сваё зямное жыццё, але распачала абсалютна новы яго этап. Традыцыя хоча бачыць у ёй Марыю з Магдалі – жанчыну з-пад крыжа, тую самую, якая першай атрымала прывілей сустрэчы з Хрыстом як Пераможцам смерці, пекла і шатана.
    Евангелле ўвесь час здзіўляе і ўзрушвае нас. Яно павінна таксама навучаць, змяняць нашае жыццё. Можа, мы не пачуем: “Ідзі, і адгэтуль больш не грашы”, але давайце не будзем горшымі за фарысеяў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  255

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.