ГРОДНА
Серада,
17 красавіка
2024 года
 

21 лютага 2016 года

Ад шчырага сэрца

 св. Казімір

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Ваш св. Заступнік штодзённа Вамі апекуецца, Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай пяшчоты, усемагутны Бог шчодра адорвае сваімі ласкамі, а Святы Дух напаўняе сваімі дарамі кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з капл. Аўгустовак
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем шмат сардэчных пажаданняў здароўя, радасці, душэўнага супакою і добрых людзей побач. Няхай Пан Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць бласлаўленнем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Жадаем апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць Вас і ўзмоцніць.
Вернікі з Адамавічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Вашае жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог няспынна адорвае Вас сваімі ласкамі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Адамавічаў
◊◊◊
Дарагі Ксёндз Пробашч Віталій Внароўскі! У Ваш Дзень нараджэння ад усяго сэрца жадаем, каб усё Вашае жыццё было напоўнена Божым святлом, любоўю і супакоем. Няхай Хрыстос будзе Вам адзіным і сапраўдным арыенцірам, а Найсвяцейшая Маці – чулай мамай і апякункай. Дзякуем за наведванне нашых дамоў падчас сёлетняй каляды, за супольную малітву і прыемную размову. Не звяртаючы ўвагі на мароз і непагадзь, Вы неслі нам Хрыста! Дзякуем за тое, што нашыя радасці з’яўляюцца таксама Вашымі радасцямі, а нашы смуткі і цяжкасці – таксама і Вашымі. Няхай Бог бласлаўляе Вас у кожную хвіліну Вашага святарскага жыцця і за ўсё ўзнагародзіць!
Вернікі з адэльскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і душэўнага супакою. Няхай радасць і спакой заўсёды Вам спадарожнічаюць, а цярплівасці і стойкасці хопіць на доўгія гады адданай душпастарскай працы. Няхай Вас заўсёды абмінае смутак і жыццё плыве ў радасці, а Маці Божая асвячае Ваш шлях промнямі сваёй міласэрнасці. Дзякуем за ўсмешку, падтрымку і добрыя адносіны да нас, за працу і намаганні, якія Вы аддаеце на ўпарадкаванне нашага касцёла, каб вернікам было ўтульна ў яго сценах.
Парафіяне з касц. св. Роха, Грандзічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зайко з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, цярплівасці ў святарскай працы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог заўсёды Вас бласлаўляе, а Маці Божая мае ў сваёй апецы. Дзякуем Вам за добрае, чулае сэрца, вялікую працу і за тое, што Вы навучалі нас дабрыні і любові. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве вернікі з пар. Найсвяцейшай Панны Марыі, в. Рэпля
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваімі ласкамі: моцным здароўем, душэўным супакоем, мудрасцю і поспехам у душпастарскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а Анёл-ахоўнік чувае над Вамі і дапамагае годна перажываць кожны дзень. Няхай на Вашым твары заўсёды яснее ўсмешка, вочы блішчаць ад радасці, а сэрца моцна б’ецца ад той любові, якая ў ім жыве. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а Ваша праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён.
Сям’я Ліс
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гардзейчыку з нагоды Дня нараджэння сардэчна жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў працы на Божай ніве, а таксама Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень, а побач – добразычлівых людзей.
Вернікі з пар. МБ Шкаплернай з в. Жукойні-Жалядскія
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Гардзейчыку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, задавальнення ад службы, удзячных вернікаў. Няхай духоўны агеньчык, які Вы запалілі ў нашых сэрцах, не згасне ніколі, а разгараецца з усё большай сілай. Мы дзякуем Пану Богу за Вас і просім Яго і Найсвяцейшую Панну Марыю аб пастаяннай апецы над Вамі.
Вернікі з капл. МБ Чанстахоўскай, в. Падольцы, Астравецкі раён
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Фядотаву з нагоды Дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і толькі шчаслівых хвілін. Жадаем шмат радасці ў душпастарскай паслузе, а таксама сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай усе людзі, якіх Вы сустрэнеце на сваім святарскім шляху, адорваюць Вас дабрынёй і зычлівасцю, а ўсемагутны Бог няхай спасылае на Вас свае шчодрыя дары. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас сваёй мацярынскай любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія хвіліны, і выпрошвае ў Сына ўсе неабходныя Вам ласкі.
З павагай “Легіён Марыі” з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, радасці, святла Святога Духа і нястомнай апекі Марыі Панны. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоў- нены Божай любоўю і міласэрнасцю, а побач будуць толькі зычлівыя людзі. Дзякуем за шчырасць, дабрыню, вялікае сэрца і цёплую ўсмешку, а таксама за любоў і адкрытасць на ўсіх. Шчасці Божа!
Сям’я Пілюткевічаў
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, доўгіх гадоў жыцця, здароўя, стойкасці ў душпастарскай працы, дароў Хрыста, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, сталай апекі Панны Марыі, душэўнага супакою, людской добразычлівасці, радасці і надзеі. Няхай добры Бог, які паклікаў Цябе да святарства, шчодра адорвае сваімі ласкамі.
Бацькі, бабуля, сястра з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юзафу Багдзевічу ў сувязі са смерцю любімай мамы выказваем словы сардэчнага жалю і спачування. Няхай добры Бог прыме яе душу ў сваё Валадарства, а Вам дадасць моцы ў гэтую нялёгкую хвіліну.
Сем’і Ёдзікаў, Яновічаў, Вайцехоўскіх

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.