ГРОДНА
Субота,
20 ліпеня
2024 года
 

Млынар

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Сябар! А ці чуў Ты такое выказванне: скупы плаціць двойчы? Гэта значыць, што чалавек, які імкнецца ўсімі спосабамі пазбегнуць растрат, вымушаны разлічвацца за сваю празмерную беражлівасць удвая. Вось, напрыклад, не зашыў дзірку на адзенні, а яна праз нейкі час стала настолькі вялікай, што вопратку было не ўратаваць і бацькам давялося купляць новую. Тое ж адбываецца і ў духоўным жыцці. Калі своечасова не ачысціўся нават ад самага нязначнага, на першы погляд, граху, Цябе могуць чакаць вельмі сур’ёзныя наступствы. “Расколіна” ў сэрцы здольна цалкам пагрузіць душу ў цемру.
   
    Сёння прапануем Табе паразважаць над тым, наколькі важныя ў нашым жыцці нават самыя маленькія рэчы.
Жыў калісьці на свеце адзін скупы млынар. Яго маленькі вадзяны млын стаяў на беразе невялікай рачулкі.
На ўскрайку леса млынар перагарадзіў рэчку плацінай. За ёй збіралася шмат вады: так, што атрымлівалася цэлае возера. Па спецыяльнай трубе вада сцякала з вялікай вышыні на кола вадзянога млына і тым самым прыводзіла яго ў рух. Штодня на млыне перамолвалася шмат мяшкоў збожжа.
    Аднойчы млынар заўважыў невялікую расколіну ў сцяне плаціны. Яму параілі адразу ж адрамантаваць яе, каб не здарылася якога няшчасця. Але скупы млынар сказаў, што аб такой дробязі нават казаць не варта, і што некалькі кропель, якія прасочваюцца скрозь расколіну, не змогуць пашкодзіць плаціне. На самой жа справе, яму проста не хацелася марнаваць часу і грошай на рамонт. Вечарам расколіна стала шырэйшай. Рабочыя, якія працавалі на млыне, звярнулі на гэта ўвагу млынара і папрасілі яго адрамантаваць расколіну. Але прагнасць млынара зацямніла яго здаровы розум.
    – Сёння ўжо позна, – сказаў ён, – пачакаем да заўтра.
    Апоўначы млынар прачнуўся ад моцнага шуму. Ускочыў з ложка, збег па лесвіцы ўніз і ўбачыў, што плаціну прарвала і вада з запруды расцякаецца. Млынар убачыў, што амаль усе яго палі заліты вадой. Маленькая прычына, а якія вялікія наступствы!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  165

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.