ГРОДНА
Серада,
19 лютага 2025 года |
Чаму служыць пост?

Для рэалістаў Вялікі пост – гэта найперш адмаўленне ад таго, што перашкаджае ў іх развіцці і шчасці. Гэта пост ад шуму і наіўнасці. Гэта свядомае адмаўленне ад граху і слабасці. Гэта спыненне легкадумнасці і пошуку толькі часовай прыемнасці любым коштам, нават коштам сумлення, здароўя і жыцця. Вялікі пост – гэта адрачэнне ад эгаізму і цынізму. Гэта пост ад суму і бездапаможнасці, ад пыхі і пачуцця самадастатковасці. Гэта пост, які корміць, бо ежай свядомага і адказнага чалавека з’яўляецца разважанне і разважлівасць, а таксама ўчынкі, вартыя людской годнасці.†
Вялікі пост – гэта, перш за ўсё, час узрастання ў любові да Бога праз супакаенне, прыватную малітву, сакрамант паяднання. Гэта таксама час узрастання ў любові да самога сябе праз разуменне ўласнай таямніцы, час панавання над сабой і вызвалення сябе ад слабасцей і залежнасцей. Нарэшце, гэта час узрастання ў любові да іншага чалавека праз чуйнасць да яго лёсу (міласціна), праз паяднанне з бліжнімі, а таксама праз навучанне сталай любові.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 316 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.