ГРОДНА
Нядзеля,
20 красавіка 2025 года |
З каталіцкага друку (111)

для вязняў
Папа Францішак падарыў асуджаным з турмы ў Падуі ружанцы.
Святы Айцец зрабіў гэта па просьбе аднаго са зняволеных, які месяц таму прымаў удзел у прэзентацыі яго кнігі “Міласэрнасць – гэта імя Божае”. 30-гадовы кітаец трапіў у турму ў Італіі. Ужо за кратамі ён даведаўся пра Евангелле і прыняў хрост. †

Вялікага посту будуць
высылаць “SMS ад Папы”
для СДМ-2016
Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі зноў прапануе карыстальнікам мабільных тэлефонаў дасылаць паведамленні з цытатамі папы Францішка.
Цытаты былі адабраны з выступленняў і пропаведзей Святога Айца ў трэці год пантыфікату, а таксама з выбраных запісаў Папы ў Twitter. Яны з’яўляюц-ца стымулам для асабістай веры, а таксама матывацыяй для заахвочвання да актыўнага хрысціянскага жыцця. Пераадрасацыя такіх SMS бясплатная і даступная для ўсіх карыстальнікаў мабільных сетак Аўстрыі.

са снегу капліцу
на 140 парафіян
Святыня, якая паўстала дзякуючы намаганням каталіцкіх студэнтаў Мічыганскага тэхналагічнага ўніверсітэта, атрымала тытул Маці Божай Валадаркі Снягоў.
“Працавала шмат людзей, капліцы было аддадзена некалькі сотняў працоўных гадзін. Будаваць касцёл – сапраўды вельмі задавальняючая праца, нават калі ён прастаіць толькі нейкі час”, – распавёў студэнт Бенджамін Метцгер.
Ужо ёсць планы на будучы год: зрабіць капліцу большага памеру, бо ў гэтай людзям цеснавата. Студэнты хочуць дадаць будынку больш складаных архітэктурных элементаў – аркі, аркбутаны і нават вітражы.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 256 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.