ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (67)

Варта ведаць

•   Святы Айцец прыбудзе ў Фаціму ў 2017 годзе на ўрачыстасць 100-годдзя марыйных аб’яўленняў. Да гэтага часу вядома было толькі пра жаданне Францішка наведаць гэтае месца. Як паведаміў кс. Карлас Кабэчыньяс, рэктар санктуарыя Маці Божай Ружанцовай у Фаціме, Апостальская Сталіца разглядае дзве даты папскай пілігрымкі: 12 і 13 мая. Францішак будзе чацвёртым Папам, які наведае партугальскі марыйны санктуарый. Раней у Фаціму пілігрымавалі Павел IV, Ян Павел ІІ і Бенедыкт XVI. 

    ЮНЕСКА ўнесла ў спіс сусветнай спадчыны месца хросту Езуса над ракой Іардан. Цырымонія адбылася ў пачатку лютага ў Парыжы. У ёй прынялі ўдзел вікарый іарданскай часткі лацінскага патрыярхата Ерузалема і прадстаўнікі ўрада Іарданіі. Арцыбіскуп Марун Лаххам падкрэсліў, што гэта асаблівае месца, таму што “там і ў далейшым чутны голас Хрыста”, а для самой Іарданіі яно з’яўляецца “апорай цішыні і бяспекі для ахопленага агнём Блізкага Усходу”. Іерарх адзначыў, што выключнасць гэтага месца была прызнана кнігамі Евангелля ўжо дзве тысячы гадоў таму і пацверджана бесперапыннай народнай пабожнасцю.
   
   •  Каталіцкі Касцёл у Італіі хоча скараціць колькасць дыяцэзій: з 226 да 119. Касцёл у гэтай краіне з 48,5 мільёнамі католікаў мае самую вялікую канферэнцыю біскупаў у Еўропе і адну з найбольшых у свеце. Праблема змяншэння колькасці дыяцэзій была закранута Папам яшчэ ў 2013 годзе. Ватыканская кангрэгацыя па справах біскупаў, якая адказвае за юрыдычнае кіраванне дыяцэзіямі, лічыць, што 119 – гэта ідэальная колькасць дыяцэзій для Італіі. Між іншым, трыццаць гадоў таму італьянскі Касцёл меў 325 дыяцэзій.
     
    Брытанскія навукоўцы хутка распачнуць праграму даследаванняў над мадыфікаваннем генаў чалавечых зародкаў, якая заключаецца ў ліквідацыі, выпраўленні або замене фрагментаў ДНК у клетках. Згоду на пачатак такіх даследаванняў дало брытанскае Упраўленне па чалавечай пладавітасці і эмбрыялогіі. Каталіцкі Касцёл выказвае свой пратэст адносна гэтых даследаванняў, тлумачачы маніпуляцыі з генамі зародкаў “гульнёй у Госпада Бога”, якая можа прывесці да непрадказальных наступстваў. Да гэтых засцярог далучаюцца асобныя вучоныя, упэўненыя ў тым, што мадыфікацыі генаў могуць прывесці да вынікаў, якія выявяцца толькі пасля нараджэння або нават у наступных пакаленнях.
   
   •   Моладзь з паўночна-ўсходняй часткі Лісабона сабрала 2 тоны макулатуры, каб пакрыць кошт паездкі на Сусветныя дні моладзі для асоб, якія не могуць аплаціць падарожжа ў Кракаў. Як паведаміў Рыкарда Алівейра, саарганізатар збору, сабраная ў выніку акцыі сума трапіць на патрэбы парафіі Маці Божай Маракоў у раёне Алівайш. Збор макулатуры – не першая акцыя, якая служыць збіранню сродкаў на пакрыццё аплаты транспарту ў Кракаў. Раней былі арганізаваны святы напояў і латарэя.

credo-ua.org; ekai.pl; pch24.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.