ГРОДНА
Аўторак,
18 сакавіка 2025 года |
Слова для Жыцця (110)

“Навярніцеся да Мяне, – кажа Пан, – усім сваім сэрцам”, гэта значыць, не нейкім знешнім актам, а ўсім сваім нутром. Езус, канешне, заклікае нас, каб малітву, міласэрнасць і пакаянне мы перажывалі згодна з праўдай і па-сапраўднаму, пераадольваючы крывадушнасць.
Вялікі пост – гэта час дабрачыннага “ўтаймавання” ў нас фальшу, свецкасці і абыякавасці, каб мы не думалі, што ўсё ў парадку, калі толькі я сам адчуваю сябе добра; каб зразумелі, што тое, што сапраўды мае значэнне – гэта не паўсюднае прызнанне, імкненне да поспеху і выгады. Вялікі пост патрэбен для таго, каб знайсці хрысціянскую тоеснасць, г.зн. любоў, якая служыць, а не эгаізм, які карыстаецца іншымі. Давайце разам пойдзем гэтай дарогай як Касцёл, прымаючы попел і ўзіраючыся ў воблік Укрыжаванага. Ён з любові заклікае нас паяднацца з Богам і вярнуцца да Яго, каб знай-сці саміх сябе.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы на распачацце Вялікага посту †

Цi так моцна мы любiм Бога, каб адпаведна выкарыстаць ласку Вялiкага посту і напрыканцы яго сказаць, што мы перамаглi грэх i адмовiлiся ад грахоўных схільнасцей, каб быць блiжэй да Хрыста? Цi дастаткова мы любiм Бога, каб, адзначаючы Пасху, сказаць, што мы таксама адзначаем новае жыццё ў Езусе, бо перамаглi грэх? Цi любiм мы Езуса больш за ўсё? Вялiкi пост – гэта час, каб накiравацца блiжэй да Бога.
Калi мы захварэем, то iдзём да ўрача, якi нас абследуе i выпiсвае лекi. Мы iх прымаем з надзеяй, што яны дапамогуць. Ад пачатку свайго iснавання Касцёл рэкамендуе тры наступныя лекi на Вялiкi пост з мэтай вылечыць нас ад духоўнай хваробы, прывесцi блiжэй да Езуса i перамагчы грэх. Гэтымі лекамі з’яўляюцца тры справы, аб якіх нам нагадвае Евангелле Папяльцовай серады: малiтва, пост i мiласцiна. Езус вучыць аб значэннi гэтых велiкапосных практык. Гэтыя лекi дапамагаюць лячыць душу. Яны пацверджаны шматвекавым досведам Касцёла, дапамагаюць у барацьбе са злым духам, спакусамi i вядуць блiжэй да Езуса.
Фрагмент гамiлiі, прамоўленай у І Нядзелю Вялiкага посту
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 289 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.