ГРОДНА
Панядзелак,
17 сакавіка 2025 года |
II Нядзеля Вялікага Посту

З Eвангелля св. Лукі
Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзышоў на гару памаліцца. I калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай. I вось два мужы размаўлялі з Ім, а былі гэта Майсей і Ілля. Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Ерузалеме. Пётр і тыя, хто быў разам з ім, былі змораныя сном. Калі ж абудзіліся, убачылі славу Яго і двух мужоў, якія стаялі разам з Ім. А калі яны адыходзілі адтуль, Пётр сказаў Езусу: “Настаўнік, добра нам тут быць. Паставім тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі”. Не ведаў ён, што казаў. Калі гаварыў гэта, з’явілася воблака і агарнула іх. I спалохаліся яны, калі ўвайшлі ў воблака. А з воблака пачуўся голас, які казаў: “Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце”. I калі гучаў гэты голас, Езус апынуўся адзін. I маўчалі яны, і ў тыя дні нікому нічога не казалі пра тое, што бачылі.†
Лк 9, 28б–36
Цяжкая, але абавязковая прысутнасць
Перамяненне Пана тлумачыць нам, што адарацыя з’яўляецца самай правільнай паставай чалавека ў адносінах да Бога. Бог з’яўляецца для нас бяздоннай таямніцай, Яго прысутнасць заўсёды будзе абуджаць у нас страх, змешаны са збянтэжанасцю. Невыпадкова Пан Езус перад абліччам ужо недалёкай пакуты захацеў паказаць сваім вучням сваё Боскае Аблічча. У хуткім часе яны ўбачаць ужо зусім іншае Аблічча свайго Настаўніка: у цярновым вянку, пагарджанае і зняважанае. Усё цела Збаўцы закране і знішчыць грэх. Якое Аблічча сапраўднае? Тое, якое яны бачылі на гары Перамянення, ці гэтае – з Галгофы?..
Апосталы знойдуць адказ толькі перад пустым гробам і ў Вячэрніку ў дзень Уваскрасення. А мы павінны спрабаваць адшукаць адказ перад Найсвяцейшым Сакрамантам. Езус зрабіў усё, каб быць з намі назаўсёды. Рыхтуючыся падчас Вялікага посту да Вялікадня, будзьма з ім хаця б у хвіліну адарацыі.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 290 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.