ГРОДНА
Серада,
09 кастрычніка 2024 года |
Як не памыліцца з выбарам мультфільма для дзіцяці?
На аснове дадзенай ніжэй класіфікацыі прыкмет бацькі самастойна могуць вызначыць, шкодны мультфільм для дзіцяці ці не. Наяўнасць адной або некалькіх пералічаных рыс у мультфільме служыць падставай для таго, каб не паказваць гэтага прадукту сваім дзецям.
1. Галоўныя героі мультфільма паводзяць сябе агрэсіўна, жорстка, калечаць, забіваюць, прычыняюць шкоду. Прычым усе падрабязнасці гэтага “смакуюцца”, нават калі ўсё пададзена пад маскай гумару.
2. Дрэнныя паводзіны персанажаў альбо застаюцца непакаранымі, або нават вядуць да паляпшэння іх жыцця: атрымання прызнання, папулярнасці, багацця і г.д.
3. У сюжэце дэманструюцца небяспечныя, у выпадку спробы іх паўтарэння ў рэальным жыцці, паводзіны. †

4. У мультфільме персанажам уласцівы паво-дзіны, нестандартныя для іх полу: мужчынскія героі паводзяць сябе па-жаночаму, жаночыя – па-мужчынску.
5. У сюжэце прысутнічаюць сцэны непаважлівых паводзін у адносінах да людзей, жывёл, раслін. Гэта могуць быць здзек над старасцю, нямоглымі, слабасцю, фізічнымі недахопамі, сацыяльнай і матэрыяльнай няроўнасцю.
6. Героі фільма несімпатычныя і нават выродлівыя. Для дзіцячага ўспрымання, для больш лёгкай арыентацыі ў тым, хто “дрэнны”, а хто “добры”, неабходна, каб станоўчы герой быў сімпатычным і знешне прыемным. Тады дзіцяці будзе прасцей зразумець, каго з герояў варта пераймаць, а каго – наадварот.
7. У мультфільме культывуецца бяздзейны лад жыцця, прапагандуецца ідэал “жыццё – вечнае свята”, палітыка пазбягання цяжкасцей і дасягнення мэт лёгкім шляхам, без працы або нават падманам.
8. У сюжэце высмейваюцца і паказваюцца з падкрэслена непрывабнага боку каштоўнасці сямейных адносін. Галоўныя героі-дзеці канфліктуюць са сваімі бацькамі, якія паказаны недарэчнымі. Героі муж і жонка вядуць сябе ў адносінах адзін да аднаго подла, непаважліва, беспрынцыпова. Прапагандуецца ідэал індывідуалізму і адмовы ад шанавання сямейных і шлюбных традыцый.
9. У фільме прысутнічаюць сюжэтныя лініі, якія пагардліва апісваюць усё, што звязана з мацярынствам, нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Матчыны вобразы выглядаюць агідна, іх лад жыцця паказаны як недасканалы і непаўнавартасны.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 84 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.