ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

Слова для Жыцця (109)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Бог валодае ўжо ўсёй зямлёй, таму што Ён стварыў яе; але людзі становяцца для Яго іншай, асаблівай уласнасцю: Яго асабістым “запасам золата і серабра”, як той, пра які цар Давід казаў, што даў на будаўніцтва святыні. Што ж, такімі мы становімся для Бога, калі прымаем Яго запавет і дазваляем сябе збавіць. Міласэрнасць Пана робіць чалавека каштоўным, як асабістае багацце Бога, якое Ён бароніць і ў якім мае ўпадабанне.
    Гэта цуды Божай міласэрнасці, якая дасягае сваёй поўні ў Езусе, у гэтым “новым і вечным Запавеце”, які быў заключаны праз Яго кроў і які разам з прабачэннем знішчае наш грэх і канчаткова робіць нас Божымі дзецьмі (параўн. 1 Ян 3, 1), каштоўнымі камянямі ў руках добрага і міласэрнага Айца.
        
Агульная аўдыенцыя Святога Айца, 27.01.2016   
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Моцаю хросту мы ўсе інкарпараваны ў Хрыста, утвараем адзіны Божы народ і з’яўляемся святарскім народам. Менавіта таму, калі мы будзем сумесна абвяшчаць Божае слова, то наша абвяшчэнне не будзе падобна да згубленых у сучасным амаральным акіяне кропель, але стане моцным Божым цудам, здольным змяніць свет.
    Падзелы паміж хрысціянамі з’яўляюцца вялікай перашкодай для евангелізацыі. Свет не можа паверыць, што мы з’яўляемся вучнямі Хрыста, калі наша ўзаемная любоў не поўная, калі паміж намі няма згоды і паразумення. У той жа час наша хрысціянскае жыццё павінна быць напоўнена адкрытасцю адзін на аднаго, на іншыя хрысціянскія традыцыі. Кожны з нас, захоўваючы сваю традыцыю і ідэнтычнасць, павінен памятаць і аб тым, што мы ўсе з’яўляемся членамі таго ж самага Містычнага Цела Хрыста. А гэта азначае, што мы павінны быць адзіным цэлым, аб чым маліўся Езус падчас Апошняй Вячэры. Менавіта таму сёння мы молімся, каб Дух Святы вёў нас да адзінства.

Фрагмент гаміліі падчас малітвы аб еднасці хрысціян, 23.01.2016

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  313

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.