ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

24 студзеня 2016 года

Ад шчырага сэрца

 la conversion de san pablo

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды 80-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем апекі Маці Божай, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя для рэалізацыі Божых планаў, зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай душпастарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
Парафіяне і Апостальская група са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды 80-годдзя жадаю ўсіх ласкаў ад Найсвяцейшай Панны Марыі, Божага бласлаўлення, добрых і сардэчных людзей на святарскім шляху, шчодрага плёну на Божай ніве, здзяйснення мар, а самае галоўнае – здароўя, шчасця і шмат сіл у душпастарскай паслузе.
З памяццю ў малітве Андрэй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а св. Заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам. Жадаем здароўя, сілы, стойкасці, непахіснай веры і надзеі. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Галынкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку ў Дзень нараджэння складаем шчырыя пажаданні. Няхай Бог дасць Вам мноства Божых ласкаў, узмацняе ў пакліканні, бароніць, калі трэба, і паказвае верны шлях да неба. Сваім святарскім сэрцам спявайце Яму ў па-дзяку за службу для Хрыста, за вялікую адзнаку. А мы сваёй усмешкай Вас адорым і пажаданні ўсе свае ў малітвы ператворым.
Удзячныя парафіяне з Торфабрыкетнага
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды свят Божага Нараджэння, Новага года і Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Божае бласлаўленне спадарожнічае Вам кожны дзень, Маці Божая апекуецца Вамі, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі і асвячае дарогу да Пана. Жадаем таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, моцы ў абвяшчэнні Божага слова, а таксама даверу і радасці ў адкрыванні таямніцы паклікання. Няхай Вас абмінае смутак, Бог адорвае ўсімі ласкамі, дадае цярплівасці, сіл і моцы для далейшай працы з вернымі парафіянамі.
Парафіяне і моладзь з пар. Рэпля
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя на доўгія гады, поспехаў у працы, радасці і ўсмешкі на кожны дзень, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху, а таксама ўсіх Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
З дарам малітвы Ружанцовае кола МБ Кангрэгацкай з пар. Рэпля
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні добрага здароўя, моцнай веры і надзеі, штодзённай радасці, дасягнення ўсіх пастаўленых мэт, Божай ласкі і дапамогі. Няхай Маці Божая ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі, а св. Заступнік дапамагае ў душпастарскай працы і ў кожную хвіліну жыцця. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, за навуку і добрыя справы. Няхай наша сардэчная малітва будзе для Вас падтрымкай.
З павагай парафіяне з касц. св. Роха, Грандзічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін! Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.
Парафіяне з Путрышкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя віншаванні. Жадаем Божага бласлаўлення, добрага здароўя, душэўнай раўнавагі, супакою ў сэрцы, дароў Хрыста, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай цёплыя пранікнёныя словы, мудрыя казанні і прыгожыя павучанні, якія гучаць з Вашых вуснаў падчас кожнай святой Імшы, закранаюць сэрцы кожнага з нас. Няхай яны дапамагаюць ратаваць і радаваць душы людзей, а святло Вашай веры распаўсюджваецца на ўсіх і прыводзіць да навяртання тых, хто яшчэ не сустрэў Хрыста. Мы бясконца ўдзячны Вам за дабрыню, шчырую малітву, прыклад пабожнасці, памяркоўнасць, тактоўнасць, клопат аб нас. Мы заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах і дзякуем Пану Богу за тое, што Вы былі з намі. Няхай добры Бог адорыць Вас сваёй ласкай і супакоем, аддзячыць за ўсё, што Вы нам рабілі, а Божая Маці асвятляе Ваш жыццёвы шлях промнямі сваёй міласэрнасці.
З вялікай удзячнасцю і пашанай Аліцыя і Віаталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень. Прыміце віншаванні, наш дарагі Ксёндз, бо ўсе мы Вас вельмі шануем. Гарачыя малітвы мы ўзносім перад алтаром, каб Бог адарыў Вас здароўем і доўгім жыццём. Няхай келіх горычы Вас заўсёды абмінае, каб Вы маглі 100 гадоў працаваць на ніве Пана. Аддзяч, Божа, бацькам за добрага сына святара.
Удзячныя парафіяне з Казловічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы поўнасцю даверыліся, бласлаўляе ў складанай і адказнай святарскай паслузе. Марыя, Маці святароў, няхай ахінае Вас мацярынскім плашчом і дапамагае заўсёды і ўсюды. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю і супакоем.
З малітвай Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Мятліцкаму ў Дзень нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, здароўе не слабне, а вера ўзмацняецца ў кожны момант. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая апекуецца Вамі.
З малітвай Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Альгімантасу Паўлікасу з нагоды цудоўнага юбілею 70-годдзя ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены промнямі Божай міласэрнасці і напоўнены дарамі Святога Духа. Няхай Пан Бог Вас бласлаўляе і асцерагае, а Маці Божая Адэльская ахінае сваёй мацярыскай апекай і чувае над Вамі.
Парафіяне з Адэльска
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Віктар Мыслюк! Прыміце нашы цёплыя шчырыя словы ў Ваш Дзень нараджэння. Няхай Пан Бог дае Вам мноства ласкаў, узмацняе пакліканне, абараняе, калі патрэбна, і простай, вернай дарогай вядзе Вас у неба. Сваім святарскім сэрцам спявайце радасную падзяку за службу Хрысту, за вялікую адзнаку. А мы Вам сёння сардэчна ўсміхаемся і ўсе свае пажаданні ператвараем у малітву. Няхай Найвышэйшы Святар Езус Хрыстус заўсёды бласлаўляе Вас у апостальскай дзейнасці і будзе крыніцай Вашай радасці і самарэалізацыі. Жадаем Вам, дарагі Ксёндз Віктар, каб добры Бог адарыў Вас моцным здароўем, радасцю і ўменнем пераадольваць клопаты штодзённасці. Няхай разам з моцай перамянення хлеба і віна Ён дае Вам моц перамянення людскіх сэрцаў. Шчасці Божа!
Парафіяльная рада і парафіяне з Балі Касцёльнай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Анджэю Бураку з нагоды Дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Дзень нараджэння – гэта цудоўная нагода, каб падзякаваць за шматгадовую святарскую паслугу. Жадаем Вам, каб як душпастар Вы імкнуліся да мэты і ўвесь час нанова адкрывалі дар і сэнс паклікання. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам яшчэ на працягу доўгіх гадоў жыцця, прыносячы задавальненне і радасць ад усяго, чаго ўдалося дасягнуць, і дазваляючы паставіць яшчэ мноства новых мэт. Жадаем стойкасці і цярплівасці ў выкананні святарскай паслугі, усіх Божых дароў, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы ў руках і чыстага агню ў сэрцы, што запаліць усё навокал шчасцем і радасцю. Мы са свайго боку асабліва ахінаем Вас сваёй малітвай, каб Бог бласлаўляў Вас і нястомна ўзмацняў сваёй ласкай і спакоем.
З хрысціянскім прывітаннем парафіяне з в. Даўнары
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, душэўнага супакою, радасці ад выканання паслугі, а таксама здароўя, стойкасці і моцы на нялёгкім святарскім шляху. Дзякуем Вам за памяркоўнасць, добрыя словы і апеку!
Удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці і душэўнага супакою. Няхай жыццёвы шлях будзе бласлаўлёны, усемагутны Бог ахінае сваёй міласэрнасцю, Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго сэрца, а св. Заступнік апекуецца на працягу ўсяго жыцця. Мы памятаем пра Вас у малітве.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважаны і любімы Айцец Валерый Шэйгерэвіч! У дзень Вашых Імянін ад усяго сэрца перасылаем пажаданні здароўя і радасці ад святарскай паслугі. Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей шчасліва рэалізуюцца Вашы намеры і планы, а Маці Божая і св. Францішак з Асізі заўсёды ахоўваюць Вас ад зла і няўдач.
Парафіяне са Свіслачы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, здароўя, радасці, аптымізму, душэўнага супакою, моцнай веры, поспехаў у душпастарскай працы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе Вас найлепшай дарогай да святасці, а міласэрны Езус апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, душэўнага супакою, усмешкі на твары, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Дзякуем за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце пры святым алтары, і за цудоўны прыклад хрысціянскай шчырасці.
Парафіяльная рада і парафіяне з Галынкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Дня нараджэння і Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, цярплівасці ў нялёгкай святарскай паслузе, штодзённай радасці і нязгаснага запалу веры. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божай любоўю і міласэрнасцю, а ўсе Вашы планы і намеры здзяйсняюцца з дапамогай Бога і св. Заступніка.
Парафіяльная рада і парафіяне з Перстуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на доўгія гады жыцця, радасці і супакою, добразычлівых людзей побач, а таксама шмат Божых ласкаў і апекі Маці Божай на кожны дзень. Мы памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Вернікі з пар. Адэльск

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.