ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (65)

Варта ведаць

•  Чвэрць мільёна злотых перадаў цяжка хворай двухгадовай дзяўчынцы папа Францішак. Дзякуючы гэтаму, Юлія Піскорска з Польшчы змагла трапіць на лячэнне ў клініку ў ЗША. Дзяўчынка нарадзілася без малых галёначных костак, надпятачнай і пятачных костак у абедзвюх ножках. Польскія ўрачы былі бездапаможныя, як адзіны выхад прапаноўвалі ампутацыю ног. Аднак бацькі знайшлі амерыканскую клініку, якая спецыялізуецца на такіх выпадках. Сужэнства звярнулася з просьбай аб фінансавай падтрымцы да Святога Айца. Медыцынскае ўмяшанне аказалася ўдалым. Стан дзяўчынкі паступова паляпшаецца, неўзабаве яна зможа хадзіць. 

    Згодна са шматгадовай традыцыяй, на свята Хросту Пана Папа Рымскі ахрысціў у Сікстынскай капэле немаўлят, якія нара-дзіліся ў сем’ях ватыканскіх працаўнікоў. У гэтым годзе першы сакрамант прынялі 13 дзяўчынак і 13 хлопчыкаў. Сярод іх адзін беларус – сын супрацоўніка беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Аляксандра Панчанкі. У гаміліі папа Францішак падкрэсліў, што лепшая спадчына – гэта вера. І заклікаў бацькоў сачыць за тым, каб дзеці яе не страцілі. Дарэчы, падчас свайго пантыфікату з нагоды свята Хросту Пана Бенедыкт XVI ахрысціў 120 дзяцей, а святы Ян Павел II – 687.
   
   •  Італьянцы ініцыявалі малітоўную баталію ў абарону сям’і. Яна распачалася ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана і працягнецца да канца лютага. Менавіта ў гэты час італьянскі парламент збіраецца ўвесці новы закон, які прыраўнівае гомасексуальныя саюзы да сужэнстваў і дазваляе ім усынаўляць дзяцей. Акцыя “Гадзіна варты” сустрэла незвычайны водгук. Аб удзеле паведамілі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, якія вырашылі прызначыць гадзіну ў дзень на малітву ў інтэнцыі сям’і. Некаторыя далучаюць да гэтага дзённы пост. Ініцыятыва скіравана да індывідуальных асоб, але таксама і да цэлых супольнасцей, парафій, манаскіх кангрэгацый.
     
    З нагоды юбілею хросту Польшчы будуць адноўлены прыдарожныя капліцы, крыжы і фігуры святых. Ян Бонк з Зялёнкі палічыў, што варта паклапаціцца аб сімвалах веры. “Яны прыгадваюць важныя рэлігійныя ці гістарычныя падзеі, хтосьці ставіў іх з выразнай малітоўнай інтэнцыяй як знак падзякі або прымірэння, а праз столькі гадоў яны адыходзяць у няпамяць, іх стан пагаршаецца, паступова яны знікаюць з нашага акружэння”, – сказаў ініцыятар. Ён прапанаваў людзям арганізавацца лакальна, запрасіць суседзяў, знаёмых і супольнымі сіламі адрэстаўрыраваць тое, што патрабуе ратунку.
   
   •  Маладая манахіня выступае ў адным з рымскіх тэатраў у мюзікле “Sister Act”, выконвае адну з галоўных роляў – паслушніцу Марыю Раберту. Спектакль пастаўлены па амерыканскай камедыі з Вупі Голдберг “Сястра, дзейнічай”. У 2014 годзе сястра уршулянка Крысціна Скучыя выйграла тэлевізійнае шоу талентаў “The Voice of Italy” (“Голас Італіі”), уразіўшы слухачоў сваёй харызмай і здольнасцю неардынарна даносіць Божае слова.

credo-ua.org; gosc.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.