ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка 2024 года |
10 студзеня 2016 года
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Яну Гавэцкаму, Вітольду Чургану і Мікалаю Ціхановічу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, людской добразычлівасці. Няхай нованароджаны Божы Сын узмацняе Вас у пакліканні, а кожны дзень жыцця будзе напоўнены людской дабрынёй і задавальненнем ад абранага жыццёвага шляху.
З удзячнасцю і павагай сям’я Езерскіх з Юрацішкаў
|
◊◊◊
Паважаным Айцам: Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Урублеўскаму, Віктару Бохану, Валерыю Мазюку, Эдуарду Пяцельчыцу жадаем радасных і добрых свят Божага Нараджэння, мноства шчаслівых хвілін і поспехаў у новым годзе. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас на доўгія гады служэння Богу і людзям, а Маці Божая Нястомнай Дапамогі атуляе плашчом сваёй мацярынскай дабрыні.
Апостальства “Маргарытка” і моладзь з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
|
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша самаадданая святарская паслуга яснее Божым Нараджэннем і далучае нас да высокай Божай існасці. Кожнае Ваша слова моцна западае ў душу. Вы нясеце радасць Евангелля дарослым і дзецям. Ад усяго сэрца дзякуем Вам, што Вы з намі ў радасці і ў цярпенні. Жадаем моцнага здароўя, сілы і душэўнага супакою, а таксама ўсіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай.
Парафіяне з в. Гінэлі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Казіміру Мураву і Алегу Жураўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Божае Дзіцятка блаславіць Вас на далейшыя гады служэння Богу і людзям, а Божая Маці вядзе Вас найпрыгажэйшай дарогай жыцця. Жадаем таксама шчодрых дароў Святога Духа, душэўнага супакою, вялікай радасці, верных і добрых людзей на Вашым шляху і ўсіх Божых ласкаў.
З удзячнасцю былыя парафіяне з Дзятлаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Айцу Дзмітрыю Лабкову і ўсім Працаўнікам касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля прагну выказаць шчырую ўдзячнасць за супольныя намаганні па паляпшэнні працы з дзецьмі з інваліднасцю. Асаблівыя словы падзякі накіроўваю Айцу Юзафу за цярплівасць і добрыя словы, якія натхняюць мяне, дапамагаюць працаваць, радавацца жыццю. Дзякую Спадарыні Віялеце за прафесійную працу з бацькамі і дзецьмі. Дзякую таксама Консульству РП за дапамогу касцёлу, які з’яўляецца сапраўдным культурным цэнтрам для ўсіх людзей: незалежна ад веры, поглядаў, магчымасцей. Шчасці Божа!
Вольга Шульга, дырэктар ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Ёдзіку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай, моцнага здароўя, сілы, цярплівасці на святарскім шляху. Ідзіце ім мужна і верна, поўныя Божай мудрасці і святога запалу. Шчыра дзякуем за ахвярную працу ў нашай святыні, аднаўленне нашага касцёла, вялікую чалавечую дабрыню, мудрасць і прыгожыя казанні. Няхай кожны дзень праходзіць у радасці і спакоі, а навокал будуць толькі добразычлівыя людзі!
З павагай і ўдзячнасцю парафіяне з Цудзенішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем найлепшыя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас у кожны дзень святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, аптымізму, моцнай веры і нязгаснай любові да Бога і бліжніх.
Парафіяне з Цудзенішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Віталію Сідорку, Мiкалаю Цiхановiчу і Андрэю Радзевiчу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем добрага здароўя, шмат радасці, поспехаў ва ўсіх справах і Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай нованароджаны Хрыстос узбагаціць любоўю, напоўніць надзеяй і спакоем, вернасцю і міласэрнасцю, умацуе веру, а Бэтлеемская зорка асветліць шлях да Бога. Дзякуем за Вашу пастарскую апеку.
Душпастарства службы аховы здароўя
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Алегу Жураўскаму, Паўлу Шчарбіцкаму і Аляксандру Пятровічу, дарагім Сёстрам: Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк і Валянціне Кот з нагоды свят Божага Нараджэння сардэчна жадаем добрага здароўя на доўгія гады, радасці і душэўнага супакою. Няхай нованароджаны Езус бласлаўляе Вас у складанай і адказнай паслузе, а Маці Божая нястомна Вамі апекуецца.
Салезіяне-супрацоўнікі з пар. св. Міхала Арханёла, г. Смаргонь
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Алегу Жураўскаму, Паўлу Шчарбіцкаму, Аляксандру Пятровічу, Здзіславу Вэдэру і Клерыку Юрыю Пашкаўцу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат радасці, усіх Божых ласкаў, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай нованароджаны Хрыстос бласлаўляе і ахоўвае Вас, а Маці Божая ахінае сваёй ласкай і апекай.
Парафіяне са Смаргоні
◊◊◊
Дарагія, паважаныя і любімыя Ксяндзы: Казімір Жыліс, Валерый Быкоўскі, Юрый Канапелька і Дзмітрый Леўчык! Ад усяго сэрца шчыра віншуем Вас са святамі Божага Нараджэння і Новым 2016 годам! Жадаем Вам моцнага духоўнага і цялеснага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, мудрасці, каб чуйна і годна весці нашыя душы да Бога, Хрыстовай любові ў Вашыя добрыя сэрцы, супакою, дабрабыту, Божага бласлаўлення ва ўсіх справах, а таксама заступніцтва Панны Марыі і ўсіх Святых. Мы ўдзячны Вам за апеку, наказы, святыя Імшы, за клопат пра паству Хрыстову і за візіты да нас. Мы вельмі цэнім усе Вашыя справы і намаганні ў распаўсюджванні Божага слова і вяртанні блудных сыноў у лона Касцёла!
З нястомнай малітвай вернікі з ПК-11 і Дзмітрый З.
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем: няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас здароўем, сілай і супакоем, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы. Няхай Бэтлеемская зорка асвячае святарскі шлях. Шчасці Божа!
Былыя парафіяне з Навіянкі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Дзмітрыю Несцеру, Юрыю Марціновічу, Віктару Савіцкаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця, поспехаў. Няхай Дзіцятка Езус нясе супакой у сэрца і душу, Марыя Панна атуляе сваёй апекай, а Бэтлеемская зорка вядзе найпрыгажэйшай дарогай жыцця.
Вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму і Клерыку Алегу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: шматлікіх Божых ласкаў, радасці ад святарскай паслугі, здароўя, усмешкі, дароў Святога Духа і дапамогі Маці Божай ва ўсіх справах. Няхай пры дапамозе Бога і добрых людзей здзяйсняюцца ўсе Вашы планы і намеры, а народжаны Хрыстос адорвае сваёй любоўю і супакоем.
Касцёльны Камітэт з пар. Вялікія Эйсманты
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай народжаны маленькі Езус адорыць Вас сваімі шчодрымі ласкамі, моцным здароўем і душэўным супакоем, Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца на святарскім шляху, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом. Дзякуем за Божае слова, мудрасць і малітву.
Вернікі з капліцы Сураж
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Юрыю Марціновічу і Айцу Андрэю Жылевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена толькі добрымі падзеямі, а абраная дарога будзе шырокай. Жадаем здароўя на доўгія гады, шчасця і радасці. Няхай Найсвяцейшая Маці мае Вас у сваёй апецы і абараняе ад злога. Шчасці Божа!
“Маргарытка” з капл. Сураж
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сілы, стойкасці, цярплівасці ў штодзённай працы, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа і нястомнай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Ваша сэрца будзе напоўнена радасцю і любоўю.
Яна, Валерый, Вераніка з пар. Селіванаўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Дня нараджэння дасылаем самыя шчырыя пажаданні. Жадаем, каб шлях, абраны для Вас Богам, заўсёды быў асвечаны Найсвяцейшай Маці. Няхай добры Езус трымае Вас ля свайго сэрца і адорвае сваім бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе без канца шчодрым на свае дары. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою, дабрыні, радасці і цеплыні. Мы ўдзячныя Богу за Вашае добрае сэрца і малітву.
З павагай “Легіён Марыі” з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя шчырыя пажаданні. Няхай зноў народжаны Пан Езус адорыць сваімі ласкамі і бласлаўленнем, дадасць упэўненасці, умацуе сілы і напоўніць супакоем, а Найсвяцейшая Панна Марыя няхай ахінае Вас плашчом сваёй апекі.
Касцёльны хор з в. Нача
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму, Юзафу Трубовічу, Антонію Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем добрага здароўя, Божага бласлаўлення, сілы, стойкасці і дароў Святога Духа. Няхай маленькі Езус будзе Вашым Сябрам і дапамагае Вам у святарскай працы, а Найсвяцейшая Маці няхай выпрошвае ўсе ласкі на кожны дзень Вашага жыцця.
Парафіяльная рада і вернікі з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Люцыяну Дамброўскаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў: моцнага здароўя, радасці, поспехаў у душпастарскай працы, трывалай любові, нязгаснай надзеі і добразычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік няспынна Вамі апекуюцца. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Барунаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Барысевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця, добрых і чулых людзей побач, цярплівасці і цудоўнага плёну ў душпастарскай працы. Няхай добры Бог бласлаўляе Вам, а Маці Божая мае ў сваёй апецы.
Парафіяне з Наваельні
|
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды Дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Дзень нараджэння – гэта цудоўная нагода, каб падзякаваць за шматгадовую святарскую паслугу. Жадаем Вам, каб як душпастар Вы імкнуліся да мэты і ўвесь час нанова адкрывалі дар і сэнс паклікання. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам яшчэ на працягу доўгіх гадоў жыцця, прыносячы задавальненне і радасць ад усяго, чаго ўдалося дасягнуць і дазваляючы паставіць яшчэ мноства новых мэт. Жадаем стойкасці і цярплівасці ў выкананні святарскай паслугі, усіх Божых дароў, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы ў руках і чыстага агню ў сэрцы, што запаліць усё навокал шчасцем і радасцю. Мы са свайго боку асабліва ахінаем Вас сваёй малітвай, каб Бог бласлаўляў Вас і нястомна ўзмацняў сваёй ласкай і спакоем.
З хрысціянскім прывітаннем парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Урублеўскаму, Валерыю Мазюку, Віктару Бохану і Эдуарду Пяцельчыцу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2016 года жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою і шчодрых Божых ласкаў. Няхай нованароджаны Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Найсвяцейшая Маці нястомна Вамі апекуецца.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Урублеўскаму, Віктару Бохану, Эдуарду Пяцельчыцу, Валерыю Мазюку, Станіславу Станеўскаму і Вітольду Пяцельчыцу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя, радасці, душэўнага супакою, цярплівасці, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, моцы Святога Духа, шчырых і зычлівых людзей побач.
III Ордэн св. Францішка з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Юрыю Свіслоцкаму, а таксама Сёстрам: Эўхарыі, Паўле і Гарэцці з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, радасці, шчасця, аптымізму, душэўнага супакою, а таксама Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай добры Бог мае Вас у сваёй апецы. Мы вельмі ўдзячны Вам за працу ў нашай парафіі. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваёй любоўю і спадарожнічае на выбраным шляху.
Сям’я Касцюшкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем штодзённай радасці, шчасця, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем і любоўю, а Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго сэрца і дапамагае ў душпастарскай працы. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадолець усе цяжкасці. Будзьце святаром паводле Сэрца Езуса. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень. Дзякуем за Божае слова і глыбокую чалавечнасць, за прыклад шчырай і сапраўднай веры, за адданую працу. Аддзяч Божа і шчасці Божа!
З малітвай парафіяне з в. Салтанішкі, пар. Нача
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2016 года складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця, добрых людзей побач, Божага бласлаўлення і міласэрнасці, а таксама ўсіх дароў Святога Духа. Няхай святло Бэтлеемскай зоркі свеціць сярод зямной вандроўкі. Няхай Дзіцятка Езус і Яго Беззаганная Маці апекуюцца Вамі ў складанай святарскай працы. Няхай Новы год прыносіць Вам бляск, вялікую радасць Божай ласкі, бо для Бога і людзей Вы не шкадуеце сваёй працы. Дзякуем Вам, дарагі наш Ксёндз, за Божае слова, прыгожыя павучальныя казанні і за лагодную ўсмешку на твары. Шчасці Божа!
Верныя парафіяне з капліцы МБ Тройчы Цудоўнай у в. Таневічы, пар. Новы Двор
◊◊◊
Паважаныя Ксяндзы: Станіслаў Пацына, Віталій Сідорка і Алег Канановіч, а таксама Клерыкі Эрнэст і Тамаш Мікалайчыкі і Андрэй Струкель! З нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года прыміце сардэчныя віншаванні. Няхай нованароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорвае Вас сваімі дарамі і здароўем, радасцю і душэўным супакоем, а таксама дабрынёй і зычлівасцю людскіх сэрцаў, а наша ўдзячная малітва няхай суправаджае Вас кожны дзень.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння дасылаем самыя лепшыя пажаданні. Няхай веліч і супакой чароўнай ночы Нараджэння Збаўцы Езуса Хрыста напаўняюць Ваша жыццё ласкай і радасцю. Жадаем таксама здароўя і шчодрага плёну ва ўсіх душпастарскіх справах. Маці Божая Кангрэгацкая няхай заўсёды апекуецца Вамі з матчынай цеплынёй і любоўю і нясе нашы сумесныя малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
З малітвай і вялікай павагай удзельнікі малітоўнай групы МБ Кангрэгацкай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды Дня нараджэння і свят Божага Нараджэння шчыра жадаем, каб усё жыццё было напоўнена святлом і любоўю. Няхай нованароджаны Збаўца вядзе Вас цудоўным святарскім шляхам, а побач будуць толькі зычлівыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці.
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай з Гродна
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Віктару Ханько, Алегу Пятрашку, Раману Цесляку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем найлепшыя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, моцы і шмат радасці на кожны дзень. Няхай Дзіцятка Езус апраменьвае Вас сваім святлом, святарская паслуга прыносіць задавальненне і шчодры плён, а Найсвяцейшая Марыя Панна прытуляе да свайго сэрца.
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай з Гродна
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Гавецкаму і Віталію Цыбульскаму, Сястры Ірэне адрасуем словы шчырай падзякі за прыгожыя Раратнія святыя Імшы, за тое, што дапамагаюць выхоўваць нашых дзяцей і ўнукаў у веры і любові да Бога, вучаць быць адказнымі за свае ўчынкі. Дзякуй, што дапамагаеце нам пераканацца ў вялікай Божай любові і ласцы. З нагоды свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, Божых ласкаў і апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця, каб на ніве Пана, на якой Вы працуеце, ніколі не сустракаліся камяні, каб збіралі Вы на ёй толькі каласы шчырай людской удзячнасці і павагі. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе светлым як само свята Святла.
Парафіяне з касц. св. ап. Пятра і Паўла ў г. Іўе
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Салабуду ў асаблівы час Бэтлеемскай Ночы, калі мы ў чарговы раз перажываем успамін нараджэння нашага Збаўцы, прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Жадаем Вам блізкай і сардэчнай сустрэчы з нованаро-джаным Езусам, радасці сэрца, перапоўненага Божым спакоем, любоўю і даверам.
З малітвай пры бэтлеемскіх яслях парафіяне з Альшанкі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам: Валянціну Хведуку, Яну Рэйшалю і Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, адорваў Вас сваімі дарамі, здароўем, радасцю і душэўным супакоем. Шчаслівага Новага года!
Парафіяне з в. Моцевічы
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Вераніцы Бурба, Вандзе Геда і Генавефе Марцінкевіч з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, цеплыні і дабрыні ад блізкіх людзей і душэўнага супакою. Жадаем усім сэрцам адчуць Божую любоў і апеку Найсвяцейшай Панны Марыі. Шчасці Божа!
ІІІ Ордэн св. Францішка, Колы Жывога Ружанца з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Баклажцу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Моцнага здароўя, душэўнага супакою, добрых і шчырых людзей на святарскім шляху. Мы заўсёды памятаем Вас у сваіх малітвах, дзякуючы за працу ў нашай парафіі і намаганні ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе Вас, а Маці Божая ахінае плашчом мацярынскай апекі. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт і парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Леону Ладышу з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, разважлівасці і моцы ў выкананні святарскай паслугі. Жывіце ў здароўі і радасці, а Вашае сэрца няхай будзе напоўнена супакоем і любоўю.
З малітвай вернікі з пар. Найсвяцейшай Тройцы ў в. Войстам
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Дня нараджэння, свят Божага Нараджэння і Новага года ад шчырага сэрца жадаем бласлаўлення Божага Дзіцяці і ўсіх Яго дароў. Дзякуем за ахвярную працу, добразычлівасць, прыгожае Божае слова. Жадаем моцнага здароўя, сіл, радасці, доўгіх і спакойных гадоў жыцця. Няхай у Вашым сэрцы заўсёды жыве любоў, а навокал пануе супакой.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Вішняўца
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Аляксандру Фядотаву і Эдуарду Сінкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, аптымізму, людской дабрыні і зычлівасці, а таксама шчодрых дароў Святога Духа і бласлаўлення ад нованаро-джанага Пана на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Вішняўца
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.