ГРОДНА
Нядзеля,
10 лістапада 2024 года |
З каталіцкага друку (108)
Мітрапаліт Тадэвуш
Кандрусевіч адсвяткаваў
70-гадовы юбілей
Урачыстая св. Імша з гэтай нагоды прайшла 2 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
На Эўхарыстыі, якую ўзначаліў юбіляр, прысутнічалі беларускія біскупы, духавенства з усіх дыяцэзій каталіцкага Касцёла ў Беларусі, родныя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, землякі іерарха з яго роднага Адэльска, кансэкраваныя асобы, вернікі Мінска.
Арцыпастыр выказаў па-дзяку за дар жыцця і паклікання Богу, сваім бацькам, сястры, блізкім, святарам, якія стаялі на шляху яго паклікання, духавенству, з якім працуе ў Беларусі і з якім працаваў у Расіі, кансэкраваным асобам і ўсім вернікам. “Я з вас узяты і для вас пастаўлены”, – сказаў юбіляр, просячы маліцца ў знак удзячнасці за пражытыя гады і аб бласлаўленні на наступны шлях. †

З’явіўся памятны медаль
Года міласэрнасці
Яго аўтарам з’яўляецца італьянская мастачка і скульптар Марыянджэла Крышоці, якая ўжо на працягу некалькіх гадоў супрацоўнічае з Ватыканам. Медаль выкананы ў трох версіях: з золата, серабра і бронзы.
На яго аверсе размешчана выява гербу папы Францішка і надпіс на лацінскай мове: “IUBILAEUM EXTRAORDINARIUM MISERICORDIAE 2015” (Надзвычайны юбілей міласэрнасці 2015), а таксама подпіс аўтара.
На рэверсным баку размешчана дэталь карціны Рэмбранта “Вяртанне блуднага сына”. Цікавым фактам з’яўляецца тое, што адна рука евангельскага бацькі – мужчынская, а другая – жаночая. Гэта сімвалізуе шлях Божага прабачэння – ад Айца праз Касцёл (у лацінскай мове Касцёл – “Ecclesia” – жаночага роду). На рэверсе медаля таксама размешчаны радок з 135 псалма: “IN AETERNUM MISERICORDIA EIUS” (Твая міласэрнасць навекі).
Усё больш жадаючых
на “антысільвестр”
Штогод узрастае колькасць людзей, якія прымаюць рашэнне аб нетыповай сустрэчы Новага года. Замест гучнай забавы яны выбіраюць ноч у цішыні манастырскіх муроў.
“Антысільвестр”, праведзены ў цішыні муроў манастырскага абацтва, – гэта магчымасць для тых, хто шукае нетыповую навагоднюю прапанову: цішыню, малітву і сузіранне. Ідэя святкавання Новага года ў адасобленасці карыстаецца ўсё большай зацікаўленасцю.
Манахі прадастаўляюць магчымасць удзелу ў св. Імшы апоўначы і супольным калядаванні, а таксама магчымасць сустрэчы з законнікамі. Між іншым, яны не навязваюць жорсткай праграмы.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 52 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.