ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Рараты, як і ўвесь Адвэнт, прасякнуты сімвалам святла

Лісты чытачоў

Прачытала ў газеце словы: “Рараты, як і ўвесь Адвэнт, прасякнуты сімвалам святла”. Яны і прымусілі мяне ўзяцца за пяро, падзяліцца пачуццямі, якія ўзніклі ў мяне...
    Адвэнт – гэта чаканне радасці, святла, цуду. І ў нашым касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла, што ў Іўі, гэтыя цуды адбываюцца, дзякуючы ксяндзу Яну, ксяндзу Віталію, сястры Ірэне.
    6 снежня пасля дзіцячай Імшы з’яўляецца Святы Мікалай. Колькі ж радасці і захаплення ў дзяцей! Яны гатовы і мяшок паднесці, і за рукі яго весці. Старэнькі ж вельмі, стаміўся.
    Ні ў школу, ні ў садок Дзед Мароз яшчэ не прыходзіў. Святы Мікалай першы прыйшоў у касцёл з падарункамі. І малая ўнучка шчыра верыць яму, усім хваліцца прэзентам і цягне складзеныя ручкі да абраза.
А раратнія Імшы... Колькі святла і радасці! Тварыкі дзяцей свецяцца шчасцем. Ім і спаць не хочацца. Яны з радасцю бягуць у касцёл, запальваюць свечкі і спяваюць. Гляджу на іх, а на вачах слёзы радасці і смутку. Смутку, бо ў маё дзяцінства нічога гэтага не было. А радасці, бо словы Хрыста не мінуліся: адрадзілася вера. Ды з якой сілай! Можа, так Бог майму пакаленню вяртае дзяцінства з Богам? Вечарам дома ўсёй сям’і занятак. Трэба яселькі для Дзіцятка Езуса змайстраваць, сабраць і падзяліцца цацкамі з іншымі дзеткамі, учынкі добрыя зрабіць... Вось яно – сапраўднае чаканне, падрыхтоўка да свята.
    Калі сустракаю ксяндза Яна Гавецкага, думаю, якое гэта вялікае пакліканне – несці Веру, Надзею, Любоў у кожную сям’ю, быць і ў радасці, і ў смутку са сваімі парафіянамі. Тая любоў да нашых дзяцей, унукаў, якую ксёндз Ян дорыць ім, не гіне. Колькі іўеўскіх юнакоў і дзяўчат раз’ехаліся па ўсёй краіне з моцнай верай у Хрыста! Колькі маладых сем’яў з удзячнасцю ўспамінаюць яго! А мы, старэйшае пакаленне, дзякуем Пану Богу за ксяндзоў, манаскіх сясцёр і ўсіх, хто працуе ў іўеўскім касцёле.
    У канцы хачу ад шчырага сэрца выказаць падзяку святарам нашага касцёла ксяндзу пробашчу Яну, ксяндзу Віталію, сястры Ірэне, спадарыні Жане. Падзяку за любоў, якой яны дзеляцца з нашымі дзецьмі, з намі. За іх адданасць Богу і парафіянам, за дапамогу ў выхаванні дзяцей, моладзі, за добрыя словы і падтрымку.
    Шматлікіх Божых ласкаў Вам. Шчасці Божа!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.