ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка 2024 года |
Каляда – гэта час “духоўнага рамонту”
Студзень у нашых парафіях – гэта месяц калядавання. У гэты час мы сустракаемся з душпастарамі ў сваіх дамах у сямейнай атмасферы. А ці ўсім патрэбна каляда? Ці належным чынам мы перажываем гэты час? Давайце сёння паразважаем менавіта над гэтым.
Каляда патрэбна як пробашчу, так і парафіянам. У пробашча ёсць трохі больш часу, каб пазнаць сваю парафію, паразмаўляць з людзьмі, даведацца пра змены, якія адбыліся ў іх сям’і за апошні год, паклапаціцца аб духоўным развіцці сваіх парафіян, просячы аб Божым бласлаўленні для жыхароў на новы год. У сваю чаргу парафіяне маюць цудоўную магчымасць паразмаўляць са сваім душпастарам, задаць хвалюючыя пытанні і супольна памаліцца. Вельмі важна, калі цэлая сям’я, усе жыхары дома збіраюцца на душпастарскі візіт. Супольная малітва ў інтэнцыі сям’і, а таксама асвячэнне дома павінны стаць важным элементам жыцця веруючых людзей на пачатку новага года.
Але ёсць розныя душ-пастары і розныя парафіяне. Некаторыя скардзяцца, што ксёндз хутка памаліўся і ўцёк з дома, патлумачыўшы, што мае яшчэ шмат дамоў і мала часу. Часам, наадварот, можна пачуць, што душпастар задае зашмат пытанняў, правярае пацеры ў дзяцей і дарослых, публічна “спавядае” з жыцця. На прыкладзе гэтых сітуацый мясцовым душпастарам, напэўна, трэба задумацца над сваім калядаваннем і зрабіць усё, каб нараканняў з боку людзей не было. Але нараканні чуваць і з боку душпастараў. Можна прывесці цэлыя літаніі душ- пастарскіх сустрэч, калі мужчына ўцякае з дому, дзеці баяцца ксяндза, жыхары сустракаюць пробашча ў халаце і г.д. †

Дык як павінна выглядаць каляда? Што можна зрабіць з абодвух бакоў, каб гэта была мілая сустрэча, у якой прысутнічае Бог? Перш за ўсё, кожны павінен падрыхтавацца да каляды. Пробашч павінен загадзя распісаць адрасы дамоў так, каб хапіла часу на размову, сабраць інфармацыю з парафіяльнай картатэкі, каб ведаць на якую тэму можна і варта паразмаўляць з жыхарамі дома. Парафіяне павінны загадзя даведацца пра дату прыходу святара, каб запланаваць свой час на сустрэчу з душпастарам, падрыхтаваць дом і месца для малітвы, годна апрануцца для сустрэчы з дарагім госцем, падумаць, якія пытанні варта задаць свайму ксяндзу, каб атрымаць больш карыснай інфармацыі. Але самае важнае з абодвух бакоў – гэта жаданне сустрэцца на супольнай малітве. Калі ўсе ў гэтым зацікаўлены, то і сустрэча адбудзецца ў вельмі прыемнай атмасферы: ніхто не будзе ўцякаць з дому ў страху, што ксёндз спытаецца пацеры, а святар, убачыўшы, што сям’я добра падрыхтавалася да спаткання, захоча там пабыць трохі даўжэй.
У канцы пытанне, якое заўсёды на вуснах людзей: колькі трэба ахвяраваць за каляду? У 2012 годзе я пісаў артыкул у нашу газету на гэтую тэму. Каляда – гэта не збіранне грошай, і няма такой банкноты, за якую можна купіць чыстае, адкрытае і радаснае сэрца. Менавіта так выглядае сэрца, якое чакае Бога ў асобе святара. Думаю, што кожны сёння пастараецца зразумець, што душу нельга купіць, а каляда з’яўляецца ласкай ад Бога, якую ў Год міласэрнасці трэба абавязкова выкарыстаць.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.