ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Вітайце ў Божым доме!

З жыцця Касцёла

Падчас урачыстай св. Імшы ў капліцы ў парафіі Святога Духа

У гродзенскай парафіі Святога Духа адбылося ўрачыстае асвячэнне новаўзведзенай капліцы. Абрад асвячэння здзейсніў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
    Таксама ва ўрачыстасці прыняў удзел кс. бп Юзаф Станеўскі, святары, манаскія сёстры ды вернікі з Альшанкі і Фабрычнага, для якіх парафіяльная святыня будзе сапраўдным домам, дзе кожны знойдзе сваё месца побач з Хрыстом.
Урачыстасць асвячэння капліцы ў парафіі Святога Духа сабрала шматлікіх вернікаў, якія яшчэ задоўга да пачатку св. Імшы запоўнілі новую святыню. Людзі цешыліся, што завяршыўся першы этап да будаўніцтва новага касцёла – паўстала капліца, дзе будуць збірацца дзеці, іх бацькі ды людзі старэйшага пакалення, дзе будуць цэлебравацца сакраманты і абвяшчацца Божае слова.
    На пачатку св. Імшы кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў святой вадой сцены капліцы і ўсіх вернікаў і паабяцаў маліцца за парафіяльную супольнасць, якая жыве, расце і зараз мае месца, дзе можна спатыкацца з Хрыстом.
    У сваю чаргу кс. бп Юзаф Станеўскі, звяртаючыся да сабраных вернікаў з гаміліяй, прыгадаў, як будаваўся і развіваўся Жывы Касцёл у новым мікрараёне Гродна. “Спачатку парафіяне маліліся ў старой каплічцы, пасля – на пляцы, дзе будзе пабудаваны касцёл, нават пад адкрытым небам вызнавалі сваю любоў да Бога. Сёння яны моляцца ў новазбудаванай капліцы. Гэтае месца выбраў Пан”, – сказаў кс. бп Юзаф.
“Я вельмі цешуся, што вашыя сэрцы ўзрушыліся, і вы зразумелі, што патрэбна не толькі новая кватэра, дом, новая мэбля, рамонт, але і месца для Пана. Вашы добрыя думкі і справы спрыяюць таму, што 24 снежня, калі Юзаф і Марыя будуць шукаць месца, дзе павінен нарадзіцца Збаўца, ім не прыйдзецца доўга блукаць, бо ёсць вашая Бэтлеемка, у якую яны змогуць прыйсці. Нездарма св. Ян Павел ІІ казаў, што ў чалавека такая вялікая далонь, што ў ёй можа змясціцца ўвесь Бэтлеем, і такое цёплае і вялікае сэрца, што яно можа прыняць і абагрэць Божае Дзіця. Ваша парафія – сапраўдны гродзенскі Бэтлеем, тут адчуваецца цяпло вашых сэрцаў”, – падкрэсліў іерарх.
 Асвячэнне капліцы прынесла вялікую радасць маладой парафіяльнай супольнасці   Кс. бп Юзаф Станеўскі таксама выказаў удзячнасць усім тым, дзякуючы каму стала магчымай урачыстасць: уладам за выдзяленне зямлі, пробашчу, які стаў асноўнай рухаючай сілай, спонсарам і будаўнікам, а таксама вернікам, якія ахвяравалі сваю працу, недаспаныя ночы дзеля таго, каб паўстала парафіяльная святыня.
    Дзякуючы Богу за дар новай капліцы, пробашч парафіі кс. Павел Салабуда адзначыў, што яна будавался перш за ўсё для таго, каб стаць месцам для сустрэчы з Богам. Святар выказаў надзею, што капліца стане супольным домам для ўсіх вернікаў Альшанкі і Фабрычнага, што ў гэтых мурах будзе ўзрастаць Жывы Касцёл, і ніхто не будзе адчуваць сябе чужым.
  
    Нагадаем, што парафія Святога Духа ў Гродне была створана ў 2012 г. Дата 24 мая 2015 г. для вернікаў адзначылася вялікай падзеяй – кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла. 10 жніўня пачалося будаўніцтва капліцы, а ўжо сёння парафіяльная святыня цалкам запоўнена вернікамі, якія збіраюцца на св. Імшы, радасна вітаючы адзін аднаго словамі “Хвала Хрысту!”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.