ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (63)

Варта ведаць

•  Прэзентацыя кнігі, якая ўяўляе сабой запіс размовы італьянскага ватыканіста Андрэа Тарнэлі з папам Францішкам, адбудзецца 12 студзеня 2016 г. у Інстытуце патрыстыкі Аўгустыніянум у Рыме. Кніга называецца “Il nome di Dio e Misericordia” (Імем Бога ёсць міласэрнасць), апублікавана выдавецтвам Piemme. Сустрэчу правядзе а. Федэрыка Ламбардзі, дырэктар прэс-бюро Апостальскай Сталіцы, а сярод выступоўцаў будуць: Дзяржсакратар Святога Пасаду кард. П’етра Паралін, былы будыст з Кітая Чжан Агосціно Янквінь, які нядаўна прыняў хрост у турме ў Падуі, а таксама знакаміты італьянскі акцёр Раберта Беніньі.  

    Нягледзячы на прапановы італьянскай паліцыі, Святы Айцец не намераны апранаць бронекамізэльку падчас калядных свят. Папа не змяняе свайго звычайнага стылю праезду праз плошчу Святога Пятра падчас агульнай аўдыенцыі. Пантыфік і ў далейшым плануе карыстацца адкрытым папамабілем. Адначасова ў Рыме ўзмоцнены меры бяспекі. Гэта зроблена па прычыне пагроз “Ісламскай дзяржавы”. Не так даўно ў інтэрнэце з’явілася відэа, дзе танкі з чорнымі сцягамі ездзяць па разбураным Ватыкане.
   
   •  15 снежня ва Украіну прыбыў новапрызначаны Апостальскі нунцый Яго Эксцэленцыя Клаўдыа Гуджэроці. У аэрапорце яго сустрэлі прадстаўнікі Касцёла Украіны. Яны сардэчна прывіталі монсіньёра Клаўдыа і склалі яму пажаданні плённага служэння. У памяшканні Апостальскай нунцыятуры арцыбіскупа павіншавалі працаўнікі папскага прадстаўніцтва. Гуджэроці адзначыў, што ўпершыню мае такі вялікі калектыў супрацоўнікаў, таму спадзяецца добра выканаць сваю місію.
     
    На сустрэчы з членамі грамадскіх моладзевых арганізацый патрыярх Кірыл заўважыў, што праз супрацоўніцтва з Рымска-каталіцкім Касцёлам можна паслабіць праследаванне хрысціян ва ўсім свеце. Кірыл І падкрэсліў, што масавае “вырэзванне” цэлых вёсак ці дэпартацыя хрысціян з іх зямель вядуць да незваротнай радыкалізацыі ісламскага свету і страты раўнавагі паміж мусульманамі і хрысціянамі. Па словах патрыярха, супрацоўніцтва з самым вялікім хрысціянскім Касцёлам свету з’яўляецца абавязковым. Ён таксама перасцярогся, што гэта не значыць забыцца пра існуючыя тэалагічныя адрозненні. І нават, калі б было падпісана пагадненне ў гэтай справе паміж праваслаўнымі і каталіцкімі тэолагамі, гэта не стала б прычынай для прыняцця гэтага пагаднення ўсімі праваслаўнымі вернікамі.
   
   •   Вядомыя журналісты, акцёры, музыканты, спартсмены, падарожнікі і грамадскія дзеячы – менавіта яны будуць папулярызаваць сустрэчу моладзі ў Кракаве ў ліпені 2016 года. 15 снежня ў Кракаўскай філармоніі былі прадстаўлены Паслы СДМ 2016. “Гэта асобы, якія натхняюць маладых людзей. Мы хочам, каб яны дапамаглі нам запрашаць пілігрымаў у Кракаў і на працягу наступных 8 месяцаў распавядаць пра гэтую вялікую ідэю Сусветных дзён моладзі”, – паведаміла Ева Корбут з прэс-бюро СДМ 2016. Яна дадала, што дзякуючы сваім прафесійным дасягненням Паслы з’яўляюцца таксама прыкладам таго, што хрысціянская вера – гэта фундамент добрага і крэатыўнага жыцця.

niedziela.pl; credo-ua.org; gosc.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.