ГРОДНА
Аўторак,
18 сакавіка 2025 года |
Варта ведаць (63)
• Прэзентацыя кнігі, якая ўяўляе сабой запіс размовы італьянскага ватыканіста Андрэа Тарнэлі з папам Францішкам, адбудзецца 12 студзеня 2016 г. у Інстытуце патрыстыкі Аўгустыніянум у Рыме. Кніга называецца “Il nome di Dio e Misericordia” (Імем Бога ёсць міласэрнасць), апублікавана выдавецтвам Piemme. Сустрэчу правядзе а. Федэрыка Ламбардзі, дырэктар прэс-бюро Апостальскай Сталіцы, а сярод выступоўцаў будуць: Дзяржсакратар Святога Пасаду кард. П’етра Паралін, былы будыст з Кітая Чжан Агосціно Янквінь, які нядаўна прыняў хрост у турме ў Падуі, а таксама знакаміты італьянскі акцёр Раберта Беніньі. †
• Нягледзячы на прапановы італьянскай паліцыі, Святы Айцец не намераны апранаць бронекамізэльку падчас калядных свят. Папа не змяняе свайго звычайнага стылю праезду праз плошчу Святога Пятра падчас агульнай аўдыенцыі. Пантыфік і ў далейшым плануе карыстацца адкрытым папамабілем. Адначасова ў Рыме ўзмоцнены меры бяспекі. Гэта зроблена па прычыне пагроз “Ісламскай дзяржавы”. Не так даўно ў інтэрнэце з’явілася відэа, дзе танкі з чорнымі сцягамі ездзяць па разбураным Ватыкане.
• 15 снежня ва Украіну прыбыў новапрызначаны Апостальскі нунцый Яго Эксцэленцыя Клаўдыа Гуджэроці. У аэрапорце яго сустрэлі прадстаўнікі Касцёла Украіны. Яны сардэчна прывіталі монсіньёра Клаўдыа і склалі яму пажаданні плённага служэння. У памяшканні Апостальскай нунцыятуры арцыбіскупа павіншавалі працаўнікі папскага прадстаўніцтва. Гуджэроці адзначыў, што ўпершыню мае такі вялікі калектыў супрацоўнікаў, таму спадзяецца добра выканаць сваю місію.
• На сустрэчы з членамі грамадскіх моладзевых арганізацый патрыярх Кірыл заўважыў, што праз супрацоўніцтва з Рымска-каталіцкім Касцёлам можна паслабіць праследаванне хрысціян ва ўсім свеце. Кірыл І падкрэсліў, што масавае “вырэзванне” цэлых вёсак ці дэпартацыя хрысціян з іх зямель вядуць да незваротнай радыкалізацыі ісламскага свету і страты раўнавагі паміж мусульманамі і хрысціянамі. Па словах патрыярха, супрацоўніцтва з самым вялікім хрысціянскім Касцёлам свету з’яўляецца абавязковым. Ён таксама перасцярогся, што гэта не значыць забыцца пра існуючыя тэалагічныя адрозненні. І нават, калі б было падпісана пагадненне ў гэтай справе паміж праваслаўнымі і каталіцкімі тэолагамі, гэта не стала б прычынай для прыняцця гэтага пагаднення ўсімі праваслаўнымі вернікамі.
• Вядомыя журналісты, акцёры, музыканты, спартсмены, падарожнікі і грамадскія дзеячы – менавіта яны будуць папулярызаваць сустрэчу моладзі ў Кракаве ў ліпені 2016 года. 15 снежня ў Кракаўскай філармоніі былі прадстаўлены Паслы СДМ 2016. “Гэта асобы, якія натхняюць маладых людзей. Мы хочам, каб яны дапамаглі нам запрашаць пілігрымаў у Кракаў і на працягу наступных 8 месяцаў распавядаць пра гэтую вялікую ідэю Сусветных дзён моладзі”, – паведаміла Ева Корбут з прэс-бюро СДМ 2016. Яна дадала, што дзякуючы сваім прафесійным дасягненням Паслы з’яўляюцца таксама прыкладам таго, што хрысціянская вера – гэта фундамент добрага і крэатыўнага жыцця.
niedziela.pl; credo-ua.org; gosc.pl
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 289 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.