ГРОДНА
Аўторак,
18 лютага 2025 года |
Раратнія Імшы – неад’емны элемент Адвэнту
У каталіцкім Касцёле трывае Адвэнт – час, калі мы знаходзімся ў радасным чаканні нараджэння Збаўцы. У гэты перыяд вернікі ў сваіх малітвах асабліва часта звяртаюцца да Панны Марыі, каб праз Яе заступніцтва лепш падрыхтавацца да святкавання Божага Нараджэння, ды далучаюцца да прыгожай традыцыі – удзелу ў раратніх святых Імшах у гонар Божай Маці.
Рараты, як і ўвесь Адвэнт, прасякнуты сімволікай святла. Падчас Раратаў вернікі запальваюць свечкі, што сімвалізуюць Марыю, якая прадвяшчае прыход поў-нага Святла – Хрыста, бо менавіта Яна сказала Богу “так” дзеля збаўлення ўсяго чалавецтва, сталася Заранкай, што асвятляе розумы верных. У сваю чаргу Езус стаў святлом для свету, які быў агорнуты цемрай граху.
Свечкі, якія выкарыстоўваюцца ў адвэнтавай літургіі, сімвалізуюць чуванне, а таксама радасць ад хуткага прыйсця Хрыста. Таксама, калі паглыбіцца і прааналізаваць момант у пачатку набажэнства, калі змрок ахоплівае святыню, то можна заўважыць, што гэта аповед пра нас саміх, пра тую цемру, якая пасяляецца ў нашых сэрцах пад уздзеяннем граху, што недахоп святла – гэта наш голад Бога. Пасля, калі пачынаюць мільгацець агеньчыкі свечак, цемра знікае. Гэтак жа полымя свечкі, якая запальваецца падчас Імшы ў гонар Панны Марыі ў перыяд Адвэнту, грэе сэрцы і душы, ахопленыя лёдам граху і недахопам веры, і чалавек адчувае патрэбу навяртання, пачынае шукаць дарогу да Бога. †

Ды і сама назва “Рараты”, што паходзіць ад песні на ўваход, якая пачынаецца са слоў “Rorate caeli desuper” (“Спусціце нябёсы расу”), гаворыць нам аб тым, што прымаючы ўдзел у набажэнстве, мы кіруем гэтую просьбу да нябёс і з нецярплівасцю чакаем, пакуль на зямлю сыйдзе Збаўца.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 317 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.