ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

29 лістапада 2015 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Вітэку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні ўсяго найлепшага. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны промнямі Божай любові і міласэрнасці, а таксама напоўнены Яго шчодрымі ласкамі і бласлаўленнем. Няхай Маці Божая і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца, а побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Воранава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Орсіку з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, а вера – непахіснай, з твару няхай не сыходзіць усмешка, а ў сэрцы заўсёды палае любоў да Бога і людзей навокал. Няхай Маці Божая – Маці святароў – ахіне Вас сваёй апекай і суправаджае па святарскім шляху, каб разам з Вамі і мы прыйшлі ў Валадарства Нябеснае.
Сям’я Спургяш, Бярозаўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем свае шчырыя пажаданні. Няхай усемагутны Бог адорыць Вас усімі сваімі ласкамі і бласлаўленнем, дадасць упэўненасці, умацуе сілы і напоўніць супакоем. Найсвяцейшая Маці няхай ахіне Вас плашчом сваёй апекі і любові, а Анёл-ахоўнік няхай нястомна над Вамі чувае. Шчасці Божа!
Парафіяне і Ружанцовае кола МБ Анёльскай з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня імянін ад шчырага сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі св. Заступніка, а таксама рэалізацыі ўсіх высакародных планаў і намераў, душэўнага супакою, аптымізму і добрых людзей побач.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Духа Святога, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог, а таксама людской дабрыні. Мы ўдзячны Пану Богу за тое, што ў нас служыць шчыры ў малітве святар, які вучыць нас быць сапраўднымі хрысціянамі і заўсёды знаходзіць добрае слова для кожнага чалавека.
Парафіяне з в. Старое Сяло
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Яўген Учкуроніс! З нагоды Дня нараджэння жадаем, каб дарога, якой Вы штодзённа крочыце, была шчаслівай і бласлаўлёнай, здароўе – моцным, а радасць – штодзённай. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца. Мы вельмі ўдзячны Богу за Вас, а Вам дзякуем за навуку і веды, якімі Вы дзеліцеся з намі, а таксама за клопат пра наш касцёл.
Парафіяне з касц. у Луконіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас і ўзнагароджвае за Вашу дабрыню і вялікае сэрца.
З вялікай павагай былыя парафіяне з Варнянаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, цярплівасці ў выкананні душпастарскіх абавязкаў, штодзённай радасці, добразычлівасці ад людзей навокал, шчасця і душэўнага супакою. Няхай усемагутны Бог нястомна адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, Найсвяцейшая Маці Божая Вастрабрамская ахінае сваёй апекай, а Святы Дух спасылае на Вас свае дары.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з пар. Унебаўзяцця НПМ з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін жадаем шчасця і поспехаў у святарскім служэнні. Мы, вернікі, дзякуем Богу за тое, што сустрэлі Вас на сваім жыццёвым шляху. Складаная, няпростая гэта справа – навучыць нас, выхаваць духоўна здаровымі і адказнымі вернікамі. Але Вы здолелі стаць для нас добрым пастарам і старанна вучыце ісці па шляху, які вядзе да паяднання з Богам, настаўляеце няўмелых і падтрымліваеце слабых, суцяшаеце засмучаных і адпускаеце грахі грэшным, бласлаўляеце і моліцеся за нас. Вы заўсёды падаеце прыклад глыбокай малітвы, мудрага слова і духоўнай моцы. Кожнае Ваша казанне – гэта бальзам для нашых душ, абвешчанае Вамі Божае слова мы захоўваем у сваіх сэрцах і стараемся кіравацца ім у сваім жыцці. Жадаем Вам Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа.
Са шчырай малітвай парафіяне з Рандзілаўчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, усіх Божых ласкаў. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю і супакоем.
З малітвай Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Стапыру з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення і апекі св. Заступніка. Жадаем таксама моцнага здароўя, духоўных і фізічных сіл для далейшай душпастарскай паслугі. Няхай Бог адовае Вас усімі ласкамі і ўмацоўвае для выканання нялёгкай святарскай працы. Шчыра дзякуем Вам за клопат пра нашу парафію, за навуку, цярплівасць і ахвярную працу. Шчасці Божа!
З павагай удзячныя парафіяне з Бярозаўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, усіх Божых ласкаў і 100 гадоў жыцця. Дзякуем за казанні, якія Вы прамаўляеце ў касцёле, і за тое, што робіце для нас шмат дабра. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе высцелены пялёсткамі руж за адданую паслугу людзям. Няхай Дух Святы спасылае на Вас свае дары, Маці Божая адорвае цеплынёй свайго сэрца, а Анёл-ахоўнік заўсёды чувае над Вамі. Шчасці Божа!
Колы святога Ружанца і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Агелю з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, сіл і стойкасці ў працы, зычлівасці і Божага бласлаўлення на кожны дзень. Жадаем нястомнай апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама дароў Святога Духа. Няхай планы рэалізуюцца, а побач будуць добрыя людзі. Шчасці Божа!
Верныя парафіяне з касц. Унебаўзяцця НПМ у Лідзе
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды 8-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай Святы Дух напаўняе Вас святлом, каб Вы заўсёды мелі сілу і мужнасць быць адлюстраваннем святла Езуса. Няхай надзея на лепшае заўтра заўсёды будзе ў Вашым сэрцы, а Беззаганнае Сэрца Марыі няхай абараняе Вас і вядзе да святасці.
Удзячныя за дар святарства парафіяне са Свіслачы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін прагнем скласці найлепшыя пажаданні. Жадаем адвагі, каб заўсёды адкрываць перад людзьмі скарб Божых таямніц, каб захоўваць тое, што было даручана Касцёлу. Жадаем у сённяшнім патоку слоў, гукаў і вобразаў не дазволіць заглушыць у сабе Божы голас, а ўзмоцненаму ласкамі веры і надзеі разам крочыць дарогай да Неба. Мы ўдзячны Вам за штодзённае сведчанне, за тое, што знаходзіце словы і ўчынкі, за ахвярнасць у набліжэнні нам Божага Валадарства, за ўсмешку і радасць, што Вы выпраменьваеце.
З дарам малітвы ўдзячныя за ўсё парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Гавецкаму, ініцыятару і арганізатару пілігрымкі да святых месцаў на зямлі суседняй Літвы, ад імя ўсіх пілігрымаў адрасую словы ўдзячнасці і шчырай падзякі за магчымасць духоўна ўзбагаціцца. Заварожвае Ваша глыбокая вера ў Бога, эрудыцыя, інтэлігентнасць і самаадднасць у душпастарскай працы. Прыемна ўспрымаецца Ваш гумар і павага да кожнага. Ад усяго сэрца жадаем Вам здароўя, штодзённай радасці ў святарскім служэнні, супакою ў думках, апекі Маці Божай на кожную хвіліну. Вы – наш муды духоўны настаўнік. Дзякуй, што лечыце нашы душы!
М. Коркінец ад імя ўдзельнікаў пілігрымкі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай добры Бог адорвае Вас сваім бласлаўленнем і ўмацоўвае ў выкананні нялёгкай святарскай паслугі, Маці Божая няхай моцна трымае Вас за руку і вядзе па дарозе да свайго Сына, няхай св. Заступнік чувае над Вамі, а побай заўсёды будуць добрыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і душэўнага супакою.
Парафіяне з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды Імянін шчыра жадаем усяго найлепшага: радасці, надзеі, аптымізму, супакою ў душы і сэрцы, моцнага здароўя і здзяйснення ўсіх мар. Няхай Ваш св. Заступнік нястомна чувае над Вамі і накіроўвае дарогай да Пана, а ўсемагутны Бог няхай адорвае сваім айцоўскім бласлаўленнем.
Парафіяне з Ішчолна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, штодзённай радасці, душэўнага супакою ў дасягненні пастаўленых мэт, а таксама шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам, Апостальства “Маргарытка” і ўдзячныя парафіяне з Радуні

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.