ГРОДНА
Субота,
26 красавіка 2025 года |
У катэдральнай базіліцы адкрыты адрэстаўраваны алтар

Больш за паўтары гады цягнуліся рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам майстроў з Беларусі і Польшчы. За карпатлівым заняткам лекары даўніны пасціралі пазногці.
“Я пайду а першай га-дзіне ночы – яны залоцяць, – успамінае пробашч парафіі ксёндз Ян Кучынскі. – Прыходжу на Імшу раніцай – яны ўсё яшчэ залоцяць”.
Праведзена каласальная праца! Алтар з 300-гадовай гісторыяй (ён знаходзіцца наперадзе паміж цэнтральнай і левай бакавой навамі) цалкам разабралі, аднавілі пашкоджаныя драўляныя часткі і зноў пакрылі іх пазалотай, як гэта было ў першапачатковым варыянце.
“Мы нічога новага не прыдумвалі, – закцэнтаваў увагу вернікаў ксёндз Ян Кучынскі. – Толькі аднавілі тое, што было знішчана ў мінулым стагоддзі маслянай фарбай. Адзінае, што было зменена, гэта колер. Першапачаткова алтар быў чырвона-карычневы, а рэстаўраваўся пад зялёны. У такім колеры ён больш гарманічна спалучаецца з убраннем касцёла. Уся праца палягае на тым, каб перадаць духоўную спадчыну наступным пакаленням...”. †

Напрыканцы Імшы пробашч падзякаваў усім, хто прычыніўся да аднаўлення алтара матэрыяльна і духоўна. Ахвярадаўцы і майстры былі ўшанаваны памятнымі дыпломамі. Многія з іх аказаліся вельмі сціплымі людзьмі і нават пажадалі, каб іх прозвішчы не агучвалі.
Ад імя ўсіх прысутных пробашчу парафіі ксяндзу Яну Кучынскаму падзякаваў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Пасля ўдзеленага іерархам пастарскага бласлаўлення з канцэртам выступіў хор Гродзенскай дыяцэзіі “Cantate Domino”.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 250 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.