ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка 2024 года |
15 лістапада 2015 года
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых Божых дароў і здароўя, радасці і сілы для штодзённай працы на карысць Богу і людзям. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Смаргоні
|
◊◊◊
Шаноўнай Яніне Утыры з нагоды 75-годдзя ад усяго сэрца жадаем штодзённай радасці, шчасця, душэўнага супакою, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, а таксама добрых людзей побач. Няхай моцная вера заўсёды будзе Тваёй надзейнай апорай у жыцці, любоў у сэрцы няхай суцяшае ў цяжкія хвіліны, а надзея на лепшае няхай не пахіснецца нават ад самых сцюдзёных вятроў. Няхай добры Бог бласлаўляе кожны Твой дзень, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом сваёй мацярынскай любові і апекі.
Сям’я Утаўка: Юзаф і Зоф’я, дзеці і ўнукі
|
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Чургану з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, рэалізацыі планаў і намераў, сіл і цярплівасці ў душпастарскай працы, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Ваш св. Заступнік штодзённа Вамі апекуецца і вядзе па дарозе да Пана.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку OMI з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем моцы Святога Духа, радасці, якая выплывае з паклікання, здароўя і шмат шчаслівых і спакойных дзён. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе Вас да свайго сэрца і дапамагае пераадольваць цяжкія хвіліны.
Яна, Вераніка і Валера з пар. Селіванаўцы
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вітольду Жэльветра з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, сілы, надзеі, стойкасці, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай добры Бог шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды 14-годдзя душпастарскай працы жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, стойкасці ў святарскай паслузе і толькі добразычлівых людзей побач. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, а Маці Божая Яснагорская апекуецца Вамі і дадае запалу да працы. Доўгіх і шчаслівых душпастарскіх гадоў! Аддзяч Вам Божа!
Удзячныя парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды першай гадавіны святарскіх пасвячэнняў і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай усемагутны Бог узмацняе і адорвае сваім бласлаўленнем і любоўю на кожны дзень. Няхай Божае слова, якое Вы засейваеце ў людскіх сэрцах, прыносіць шчодры плён. Няхай кожная пражытая хвіліна дорыць радасць, а побач будуць толькі зычлівыя людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу і падтрымаць у цяжкія хвіліны.
З дарам малітвы і хрысціянскім прывітаннем вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні. Жадаем шмат радасці ў душпастарскай паслузе, а таксама сіл для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай усе людзі, якіх Вы сустракаеце на сваім святарскім шляху, адорваюць Вас дабрынёй і зычлівасцю, а ўсемагутны Бог няхай спасылае на Вас свае шчодрыя дары. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас сваёй любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія моманты, і выпрошвае ў Сына неабходныя ласкі для Вас. Змаганне са штодзённасцю няхай Вас акрыляе і дазваляе спасцігаць прыгажосць і глыбіню жыцця. За Вашу сціпласць і пакорнасць, за ўсё дабро ад шчырага сэрца дзякуем Вам. Шчасці Божа!
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці і шчасця, апекі Маці Божай, зычлівых і добрых людзей навокал. Святло Святога Духа няхай асвячае Ваш святарскі шлях. Жадаем таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень і доўгіх гадоў жыцця. Дзякуем за Божае слова і прыгожыя павучальныя казанні. Шчасці Божа!
Клімент з сям’ёй з в. Таневічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя і стойкасці ў імкненні да мэты. Няхай Пан блаславіць кожную хвіліну жыцця і напоўніць яе радасцю. Няхай Святы Дух адорвае сваімі бясконцымі ласкамі, а міласэрная Маці Божая трымае ў сваёй апецы. Мы вельмі Вам удзячны за глыбокую чалавечнасць, за прыклад шчырай і сапраўднай веры, а таксама за ахвярную працу.
З малітвай Аліцыя і Віталій Варанавы са Смаргоні
|
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Лішко з нагоды Дня нараджэння і заняцця пасады прэфекта Гродзенскай ВДС ад шчырага сэрца жадаем мноства Божых ласкаў: здароўя, моцы, радасці, шмат сіл для абвяшчэння Божай праўды і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастарскай паслугі. Няхай Бог, які паказаў Табе шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі Божых планаў, а Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары.
Цёця Марыя і яе сям’я з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Барысевічу дасылаем сардэчныя віншаванні з нагоды 5-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў. Жадаем здароўя, радасці ад паклікання і Хрыстовай любові. Няхай Вам заўсёды спадарожнічае Божая ласка, святло Святога Духа і заступніцтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Мы ўдзячны Богу за тое, што выбраў Вас з многіх, а таксама за тое, што паслаў на наш шлях такога цудоўнага святара і сапраўднага гаспадара нашага касцёла.
Удзячныя парафіяне з Наваельні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, мноства Божых ласкаў і апекі Маці Божай. Няхай промні ад міласэрнага Сэрца Езуса заўсёды асвятляюць Ваш шлях, а побач будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі.
З малітвай і павагай Марыя і Казімір з Новага Мішэля
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Ян Рушніцкі! У Твой Дзень нараджэння хай Бог дасць мноства ласкаў, Пакліканне ўзмацняе, бароніць, калі трэба, І просты, верны шлях паказвае да Неба. Сэрцам сваім святарскім спявай Яму ў падзяку За службу для Хрыста, за вялікую адзнаку. А мы Твой дзень усмешкаю сваёй адорым І пажаданні ўсе свае ў малітву ператворым.
Сем’і Стэцкевічаў і Васільевых
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Роўбу з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Маці Божая атуляе Вас плашчом сваёй мацярынскай любові, св. Заступнік нястомна Вамі апекуецца, а побач заўсёды будуць добрыя і чулыя людзі. Шчасці Божа!
Парафіяльны камітэт з Вавёркі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Кудэрку з нагоды 6-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем: няхай усемагутны Бог нястомна адорвае Вас сваімі ласкамі і блаславеннем, а Ваша святарская паслуга прыносіць шчодры плён у людскіх сэрцах. Няхай Маці Божая Міласэрнасці заўсёды чувае над Вамі і будзе заступніцай і дапаможніцай у кожную хвіліну Вашага жыцця, а радасць і шчасце няхай напаўняюць Ваша святарскае сэрца.
З малітвай і павагай парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды 14-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем радасці, усмешкі, здароўя, шчасця, Божага блаславення, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень душпастарскай паслугі.
Ружанцовыя колы св. Міхала Арханёла і МБ Вастрабрамскай з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа і шмат прыгожых хвілін на святарскім шляху. Няхай міласэрны Бог штодзённа Вас бласлаўляе, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі.
Былыя парафіяне з в. Галавенчыцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу хочам выказаць шчырую ўдзячнасць за арганізаваную для дзяцей паездку на хакей у г. Мінск. Моцнага Вам здароўя на доўгія гады, поспехаў у душпастарскай працы, а таксама нястомнай радасці на кожны дзень.
Удзячныя бацькі і дзеці суботніцкай парафіі
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 86 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.