ГРОДНА
Панядзелак,
02 снежня 2024 года |
Варта ведаць (60)
• Стартавала трэцяе выданне ватыканскай дабрачыннай латарэі. Па распараджэнні папы Францішка, прыбытак будзе прызначаны на дапамогу бежанцам і бяздомным. У латарэі можна выйграць падарункі, якія Святы Айцец атрымаў у мінулым годзе. Сярод 12 галоўных лотаў – аўтамабіль Lancia Ypsilon, гадзіннік Rolex, горны веласіпед, а таксама скураны чамадан і дыван, сатканы ўручную. Латарэю арганізуюць губернатар дзяржавы-горада Ватыкан кардынал Джузэпэ Бертэлі разам з папскім дабрадзеем арцыбіскупам Конрадам Краеўскім. Латарэйны білет каштуе 10 еўра. Яго можна набыць у крамах, музеях і аптэцы на тэрыторыі Ватыкана. Розыгрыш латарэі адбудзецца 2 лютага 2016 года. †
• У Назарэце распачаўся юбілейны год, прысвечаны бласлаўлёнаму Шарлю дэ Фуко (1858–1916). Французскі манах і місіянер пустэльнік на працягу многіх гадоў знахо-дзіўся ў пустыні сярод мусульманскіх туарэгаў. Галоўным пунктам урачыстасцей будзе 24-гадзінная малітва аб супакоі ў гадавіну смерці бласлаўлёнага – 1 снежня бягучага года, а таксама міжрэлігійная сустрэча ў сакавіку 2016 года – інфармуе французскі часопіс “La Croix”. Юбілейны год завершаць літургічныя ўрачыстасці ў Назарэце 1 снежня 2016 года ў сотую гадавіну смерці бласлаўлёнага дэ Фуко.
• Рэліквіі св. Айца Піо трапяць у яго родную мясцовасць. Пачынаючы з 11 лютага 2016 г. яны будуць выстаўлены ў Петрэльчыне на працягу трох дзён. Мясцовыя капуцыны называюць гэтую падзею “вялікім бласлаўленнем” і “вяртаннем Святога дадому”. Яны спадзяюцца, што ў гэтую невялікую мясцовасць прыбудуць з гэтай нагоды тлумы вернікаў з усяго наваколля. Выстаўленне будзе магчымым дзякуючы спецыяльнаму дазволу папы Францішка, які згадзіўся на тое, каб пасля пілігрымкі ў Ватыкан святы капуцын наведаў таксама сваю родную мясцовасць. 6 лютага ў Ватыкане адбудзецца сустрэча малітоўных груп Айца Піо, а праз чатыры дні – у Папяльцовую сераду – у прысутнасці рэліквій гэтага святога манаха Францішак разашле ў свет місіянераў Божай Міласэрнасці.
• На працягу трох тыдняў працы XIV агульнага пасяджэння Сінода Біскупаў яго Айцы падчас сесій выступалі 328 разоў. Да таго ж 51 удзельнік прамаўляў падчас рэдакцыі канечнага дакумента. Як бачна з прыведзеных вышэй даных, большасць з 270-ці Айцоў Сінода прамаўлялі больш за адзін раз. Агульныя кангрэгацыі трывалі ў суме 54 гадзіны, а праца ў 13-ці моўных групах, г.зв. “circoli minores”, – 36 гадзін. Акрамя гэтага адбылося 19 прэс-канферэнцый, было адпраўлена 30 інфармацыйных лістоў і каля 2 тысяч твітаў.
• Найбольшы ў гісторыі Касцёла ў Беларусі малітоўнік выйшаў да 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Выданне налічвае больш за тысячу старонак. У ім сабраны як усе распаўсюджаныя, так і амаль забытыя малітвы, набажэнствы, спевы, характэрныя для каталіцкага Касцёла на беларускіх землях. Нягледзячы на вялікі аб’ём, малітоўнік выглядае кампактна і эфектна. Выда-дзены пад назвай “Бог добры”.
ekai.pl; credo-ua.org; niedziela.pl.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 30 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.