ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (103)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Што азначае несці праз уласнае жыццё і на самім сабе Божую пячаць? Кажа нам пра гэта зноў св. апостал Ян: азначае, што ў Езусе Хрысце мы сапраўды сталі дзецьмі Божымі (параўн. 1 Ян 3, 1–3). Ці ўсведамляем мы гэты вялікі дар? Ці памятаем, што на хросце мы атрымалі “пячаць” нашага нябеснага Айца і сталі Яго дзецьмі? Менавіта гэта з’яўляецца коранем нашага паклікання да святасці! Святыя, якіх мы ўспамінаем, з’яўляюцца менавіта тымі, хто жыў у ласцы ўласнага хросту, хто захаваў некранутую пячаць, жывучы як Божыя дзеці, стараючыся пераймаць Езуса; і цяпер дасягнуў мэты, таму што нарэшце “бачыць Бога такім, які Ён ёсць”.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 01.11.2015  
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Чалавек створаны Богам і мае перад сабой тры апошнія рэчы: неба, чысцец або пекла. Выбар залежыць ад яго самога. Каб трапіць на неба, неабходна гэтага жадаць і моцна пастарацца. Цяжка сабе ўявіць, каб хтосьці трапіў на неба, не хочучы гэтага. Бог шануе свабоду кожнага чалавека і ні да чаго яго не змушае. Ён нікога праз сілу не робіць шчаслівым, хаця прагне збаўлення ўсіх і ўсім дае для гэтага адпаведныя ласкі і сілы. Чалавек толькі павінен іх адпаведным чынам выкарыстаць.
    Штодзённае жыццё сведчыць аб тым, што дасягнуць неба – гэта нялёгкая справа, бо ўвесь час неабходна змагацца са спакусамі, з нядобрымі схільнасцямі і слабасцямі. Мы ведаем, што такое дабро, але адначасова чынім зло, а кожны грэх цягне за сабой пакаранне. Рознымі спосабамі на зямлі мы можам папрасіць у Бога прабачэння за яго. Гэта малітва, пост, ахвяра, добрыя ўчынкі і г.д.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай ва ўспамін памерлых вернікаў, 02.11.2015

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.