ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Нача
Дэканат Радунь
Вёска вядома з 1529 г., калі Януш Касцевіч, ваявода падляшскі, разам са сваёй жонкай Марыяй заснаваў тут парафію (перанёс цэнтр парафіі з Дубічаў) і пабудаваў першы драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. мучаніка Юрыя. Пазней Нача належала Кішкам, Ра-дзівілам.
Апошні драўляны буды-нак святыні быў пабудаваны намаганнямі кс. Юзафа Кучэўскага і парафіян у 1756 г. Гэта быў велічны трохнававы храм з пяціграннай апсідай, арыентаванай на захад, фланкаванай дзвюма сакрыстыямі, паўднёвая з якіх была пашырана. Касцёл быў накрыты двухсхільным гонтавым дахам з застрэшкамі і вальмамі над прэзбітэрыем і ўвенчваўся васьміграннай шатровай вежай над уваходам і дастаткова вялікай чацверыковай сігнатуркай над алтаром. У галоўным алтары была змешчана вядомая цудамі фігура Пана Езуса Антокальскага.
У 1780 г. у Начы, якая належала палкоўніку Тамашу Масальскаму, была збудавана капліца.
Але драўляныя пабудовы не могуць стаяць вечна, і ў 1910 г. на сродкі вернікаў на ранейшым месцы ў цэнтры вёскі ўзнёсся велічны дзвюхвежавы касцёл з вонкавай чырвонай цэглы ў стылі мадэрн з рысамі неаготыкі і неараманікі. Святыня трохнававая з двухпавярховым трансептам (унізе знаходзяцца сакрыстыі, наверсе – малітоўныя ложы) і паўкруглай апсідай. Галоўны фасад пазначаны дзвюма стромкімі пяціяруснымі (верхні ярус васьмерыковы, ніжнія чацверыковыя) вежамі-званіцамі пад высокімі гранёнымі спічакамі. Касцёл багата дэкараваны профільнымі паясамі, нішамі, ступеньчатымі контрфорсамі, пінаклямі, сігнатуркай з фігурнай цэглы. Вітыя лесвіцы ў кутах трансепта, што вядуць на малітоўныя ложы, у аб’ёме пераходзяць таксама ў васьмігранныя шатровыя вежачкі. Касцёл быў кансэкраваны 26 красавіка 1927 г. †

У інтэр’еры цэнтральная нава перакрыта паруснымі скляпеннямі на падпружных арках, бакавыя навы – крыжаста-паруснымі. Упры-гожваюць малітоўную залу тры разьбяныя алтары, якія таксама нясуць у сабе рысы неаготыкі і неараманікі. У галоўным алтары-трыфорыуме і сёння стаіць цудадзейная фігура Пана Езуса, яе нішу запаўняюць шматлікія воты. Алтар дэкараваны неагатычнымі пінаклямі і спічакамі, у бакавых нішах трыфорыума ўсталяваны паліхромныя фігуры святых апосталаў Пятра і Паўла. Бакавыя алтары двух’ярусныя: у левым змешчаны абраз Езуса Міласэрнага, наверсе – абраз Хросту Пана, у правым – фігура Маці Божай пад абразом св. Тэрэзы.
Касцёльны ўчастак у XIX ст. быў абнесены каменнай пабеленай агароджай з трохпралётнай уваходнай брамай. Справа ад брамы, амаль у куце агароджы, захавалася трох’ярусная званіца (ніжні ярус бутавы, сярэдні цагляны, верхні драўляны пад чатырохсхільным дахам), якая засталася яшчэ ад комплекса драўлянага касцёла і выкарыстоўваецца як сховішча. Каля касцёла сярод іншай навакольнай шляхты пахаваны Тэадор Нарбут (+1864), вядомы гісторык, археолаг, ваенны інжынер, і Станіслаў Баніфацый Юндзіл (+1847), доктар багаслоўя, прафесар батанікі і заалогіі. Праз дарогу, насупраць увахода на касцёльную тэрыторыю, захаваўся будынак былога парафіяльнага цэнтра. Збудаванне аднапавярховае, цаглянае і атынкаванае, пад высокім двухсхільным дахам, цяпер выкарыстоўваецца як вясковы клуб і бібліятэка. Злева ад касцёльнага ўчастка, трошкі далей, захаваўся і драўляны будынак старой плябаніі, але паколькі тут змешчаны дзіцячы садок, парафіі сёння даводзіцца будаваць новы будынак – ужо каменны, адразу за агароджай, таксама злева ад касцёла.
А вось родавая капліца-пахавальня Шукевічаў, узведзеная за сядзібай (не захавалася) і возерам, на захад ад касцёла, па-ранейшаму знаходзіцца ў зруйнаваным стане. Пабудавана капліца ў класічным стылі з цэглы і бутавага каменю, верагодна ў сярэдзіне XIX ст. Яна ўяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. Уваход пазначаны чатырохкалонным порцікам, інтэр’ер, перакрыты плоскай падшыўной столлю, асвятляўся паўкруглымі вокнамі, на трохвугольным франтоне алтарнага фасада выкладзены крыж з тэўтонскімі промнямі, пад капліцай зроб-лена крыпта, перакрытая цыліндрычным скляпеннем. Тут быў пахаваны вядомы археолаг, этнограф, краявед і фалькларыст В.А. Шукевіч (1852–1919).
З пасляваеннага часу капліца знаходзілася ў занядбанні, працягваючы разбурацца. Былі страчаны дах, перакрыцці, франтон над уваходам, сталярка, правалена скляпенне крыпты. Адноўлена капліца была толькі ў 2005 г. і цяпер зноў дзейнічае.
Начская парафія заўсёды ўваходзіла ў склад Радунскага дэканата, колькасць парафіян напрыканцы ХІХ ст. перавышала 8300 вернікаў. Да 1939 г. касцёл па-ранейшаму ўзгадваўся пад падвойным тытулам Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. мучаніка Юрыя. Сёння карыстаюцца толькі першым тытулам, марыйным.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.