ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

1 лістапада 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, сіл і стойкасці ў працы, апекі міласэрнага Бога і св. Заступніка, дароў Святога Духа, добрых людзей побач. Дзякуем за прыклад веры і набожнасці.
Вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку ў асаблівы дзень – Дзень імянін – жадаем шчасця, што плыве з Божай абранасці, шчодрых Божых ласкаў, даверу і надзеі ў Пану. Жадаем Вам несці Добрую Навіну, пашыраць радасць, надзею і любоў, быць знакам прысутнасці любячага Пана сярод Божага люду. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Няхай усе людзі, якіх Вы сустракаеце на сваім шляху, дораць зычлівасць і дабрыню, а ўсемагутны Бог няхай спасылае свае дары.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, усіх Божых ласкаў на кожны дзень, радасці, нястомных сіл для служэння Пану, а таксама ўсіх дароў Святога Духа і сталай апекі св. Заступніка. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Дудаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Леанарду Станкоўскаму з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны промнямі Божай любові і міласэрнасці. Няхай усемагутны Пан падтрымлівае Вас на кожным шляху і шчодра адорвае сваімі ласкамі. Няхай Маці Божая нястомна чувае над Вамі і ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі. Усяго Вам найлепшага! Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Солаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сіл для далейшага служэння, Божай дапамогі і ажыццяўлення душпастарскіх планаў. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі і ўмацоўвае ў выкананні нялёгкага святарскага служэння. Няхай св. Заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым алтаром. Няхай Святы Дух атуляе сваім святлом на кожны дзень Вашага святарскага служэння. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Яго Маці прытуляе Вас да свайго сэрца. Дзякуем Вам за духоўную апеку, клопат аб нашай святыні і ўвагу да кожнага верніка нашай парафіі, за навуку, шчырую малітву і цярплівасць.
Вернікі з капліцы Сураж
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вітольду Жэльветра з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчасця, добрага настрою, сіл і стойкасці ў душпастарскай працы, добрых людзей навокал, а таксама здзяйснення мар і рэалізацыі ўсіх планаў. Няхай добры Бог адорвае Вас сваім бласлаўленнем, а св. Заступнік апекуецца ў кожную хвіліну.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Ліпнішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мар’яну Хамені з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорвае Вас моцным здароўем, кожны дзень няхай будзе напоўнены Хрыстовым бласлаўленнем, святлом Святога Духа і апекай Найсвяцейшай Маці. Няхай Вас абыходзяць няшчасці, а радасць і супакой напаўняюць кожны Ваш дзень. Аддзяч Вам, Божа за апеку над намі, за навуку і ахвярнасць святарскай працы.
З малітвай парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вітольду Пяцельчыцу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх дароў ад міласэрнага Пана. Няхай здароўе заўсёды спрыяе, сілы не слабеюць, у душы жыве супакой і шчасце, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Чургану ў Дзень імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, штодзённай радасці, поспехаў у душпастарскай працы, сіл і стойкасці ў выкананні паслугі, моцы для супрацьстаяння злу, а таксама ўсіх дароў Духа Святога на кожны дзень. Няхай Ваш св. Заступнік нястомна Вамі апекуецца і вядзе па найпрыгажэйшай дарозе да Пана.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін шчыра жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Вашае здароўе будзе моцным, а радасць – штодзённай. Няхай планы рэалізуюцца, а навокал заўсёды будуць добразычлівыя людзі.
III Ордэн св. Францішка, Апостальства “Маргарытка”, колы Жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Шаноўным Спадарыням Генавефе Выдры, Генавефе Крышаловіч і Генавефе Гедроіч з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, штодзённай радасці, душэўнага супакою, поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт, а таксама шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці.
III Ордэн св. Францішка, Апостальства “Маргарытка”, колы Жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Станіславу Пытэлю з нагоды 30-годдзя святарскіх пасвячэнняў і 25-годдзя працы ў нашай парафіі ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, побач будуць добрыя і зычлівыя людзі, гатовыя заўсёды прыйсці на дапамогу, Дух Святы няхай адорвае Вас сваімі дарамі, а Маці Божая апекуецца Вамі штодзённа.
З удзячнасцю сям’я Рушніцкіх
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Станіславу Пытэлю з нагоды 30-годдзя святарскіх пасвячэнняў і 25-годдзя працы ў нашай парафіі перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божым бласлаўленнем і напоўнены Яго шчодрымі дарамі. Няхай вера, надзея і любоў заўсёды жывуць у Вашым сэрцы. Няхай рэалізуюцца ўсе Вашы планы і ў жыцці будзе як мага больш цудоўных хвілін. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. Васілішкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін шчыра жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай кожны наступны дзень Вашага жыцця будзе лепшым, чым папярэдні. Няхай у сэрцы заўсёды жывуць вера, любоў і надзея, з твару не зыхо-дзіць усмешка, а побач будуць людзі, гатовыя дапамагчы ў складаную хвіліну. Жадаем таксама моцнага здароўя, аптымізму і поспехаў у святарскай паслузе. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Жадаем добрага здароўя, Божага бласлаўлення, радасных хвілін у жыцці, дароў Святога Духа, прыгожага і багатага плёну ва ўсіх справах, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Ваш св. Заступнік засцерагае Вас ад няшчасцяў і дапамагае ў розных сітуацыях. Мы ўдзячны Вам, Ксёндз Пробашч, за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, добрае і чулае сэрца, а таксама за добры настрой.
Касцёльны камітэт і вернікі з пар. Геранёны



Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.