ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (59)

Варта ведаць

•  Папа Францішак кананізаваў чатырох бласлаўлёных: кс. Вінцэнта Гросі з Італіі, с. Марыю ад Беззаганнага Зачацця з Іспаніі, а таксама Зэлію і Людвіка Марцін з Францыі – бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Літургію канцэлебравалі кардыналы і біскупы, якія ўдзельнічалі ў XIV Звычайнай агульнай сесіі Сінода Біскупаў. У гаміліі Святы Айцец заўважыў, што Езус запрашае сваіх вучняў пайсці за Ім “шляхам любові і служэння, адкідваючы сусветную спакусу жадання займаць першае месца і загадваць іншым”. “Той, хто служыць іншым і сапраўды не мае аўтарытэту, дапаўняе ў Касцёле сапраўдную ўладу”, – казаў папа Францішак.  

    Скончыўся Юбілейны год св. Тэрэзы, які святкаваўся ў Іспаніі з нагоды 500-годдзя са дня нараджэння св. Тэрэзы Авільскай. Імшы, малітоўныя чуванні і канферэнцыі былі арганізаваны ў катэдрах і парафіях. Урачыстую св. Імшу на заканчэнне Года св. Тэрэзы цэлебраваў кард. Рыкарда Бласкес, а канцэлебравала мноства біскупаў і святароў. Старшыня епіскапата дзякаваў у гаміліі за ўсе ласкі, якія вернікі атрымлівалі на працягу Юбілейнага года. Пасля Эўхарыстыі вуліцамі Авіля прайшла працэсія з фігурай гэтай святой.
   
   •  Больш за тры гады штотыднёва маскоўскія католікі моляцца ля Крамля з фігурай Маці Божай Фацімскай. Малітоўная група, якая складаецца з некалькіх чалавек, адгаворвае дзве часткі Ружанца (Балесную і Хвалебную), абыходзіць сцены Крамля і выходзiць на Чырвоную плошчу. Часам да вернікаў далучаюцца святары. “Гэта не эпатаж і не мітынг, – адзначае адна з удзельніц малітвы, – гэта наша маленькая ахвяра, якую мы хочам прынесці за мір ва Украіне, за навяртанне Расіі, каб людзі адвярнуліся ад ідалаў і звярнуліся да рэальнага шчасця, якім з’яўляецца Бог”.
     
    Каля 350 калумбійскіх святароў прынялі ўдзел у акцыі “Confess-a-thon”. На працягу двух дзён яны спавядалі і проста размаўлялі з людзьмі ў адным з найбуйнейшых сталічных гандлёвых цэнтраў – “Gran Estación Mall”. І святары, і вернікі, якія сустрэліся са сваімі пастырамі ў гэтыя дні, прызнаюцца, што гэта выдатная магчымасць наблізіцца да Бога і наблізіць Бога да людзей. Бо Хрыстос і сёння падарожнічае па нашых вуліцах, у тым ліку, і па гандлёвых цэнтрах.
   
   •   У Варшаўскай архідыяцэзіі стартавала кампанія, якая заахвочвае сем’і прымаць у сваіх дамах удзельнікаў Сусветных дзён моладзі. Арганізатары рассейваюць любыя асцярогі наконт бяспекі, умоў, неабходных для таго, каб магчы прыняць у сябе дома маладых людзей з-за мяжы, а таксама таго, як з імі камунікаваць. Акцыі спадарожнічае 3,5-хвілінны фільм у інтэрнэце, рэкламныя шчыты на вуліцах Варшавы, а таксама спецыяльная інтэрнэт-старонка przyjmij.pl. Зацікаўленыя могуць знайсці там усю інфармацыю, што датычыцца таго, як прыняць у сваім доме маладых людзей, а таксама дзе і як паведаміць аб сваім жаданні прыняць іх.

ekai.pl; credo-ua.org; niedziela.pl.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.