ГРОДНА
Чацвер,
05 снежня
2024 года
 

Для Бога мы павінны рабіць штосьці большае

На службе Богу

айцец доктар Андрэй ШчупалСёння сваю гісторыю расказвае айцец доктар Андрэй Шчупал з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Дарога да манаскага жыцця
    Айцец Андрэй нарадзіўся ў мясцовасці Руды-Рысе ў Тарноўскай дыяцэзіі ў Польшчы ў шчырай рэлігійнай сям’і. У касцёле сваёй роднай мясцовасці быў ахрышчаны, прыступіў да Першай св. Камуніі і прыняў сакрамант канфірмацыі. Таксама ў сваёй роднай парафіі як міністрант упершыню ў жыцці ўдзельнічаў у місіях, якія праводзілі рэдэмптарысты. Гэта быў для яго вялікі духоўны досвед. Таксама клерыкі з гэтай кангрэгацыі падчас канікул прыязджалі дапамагаць у будаўніцтве новага парафіяльнага касцёла. Рашэнне было прынята: рэдэмптарысты! Пасля заканчэння школы ў 1975 годзе накіраваўся ў Вышэйшую духоўную семінарыю рэдэмптарыстаў у Тухаве. Там адбыў навіцыят, вывучаў філасофію і тэалогію. Там жа 5 чэрвеня 1983 года атрымаў святарскія пасвячэнні.
    Спачатку працаваў як місіянер – рэкалекцыяніст. У 1987 годзе быў накіраваны ў Варшаву на дзённае навучанне ў галіне тэалогіі духоўнасці ў Акадэміі каталіцкай тэалогіі (сёння Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага). Праз два гады абараніў выпускную працу і атрымаў дыплом магістра – бакалаўра тэалогіі духоўнасці, у 2001 годзе абараніў доктарскую працу.

    Прыезд у Беларусь
    “Я ўпершыню прыехаў у Беларусь у Гродна ў 1988 го-дзе па запрашэнні Ксяндза Біскупа Тадэвуша Кандрусевіча з мэтай прамаўлення адпуставых казанняў у касцёле Маці Божай Анёльскай. Ксёндз Біскуп папрасіў улады маёй кангрэгацыі, каб я на стала застаўся ў Беларусі і дапамог у арганізацыі і функцыянаванні Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, а таксама каб заняўся душпастарскай працай у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы і парафіі св. Юрыя ў Новай Рудзе каля Гродна”.
    Такім чынам айцец Андрэй застаўся тут і заняўся душпастарствам у гэтых парафіях. У Парэччы ён служыў да 2001 года, а ў парафіі ў Новай Рудзе – да сённяшняга дня.
    “Сёння я з хваляваннем успамінаю першы прыезд у Парэчча. Я ехаў цягніком з Гродна. На чыгуначным вакзале мяне чакала амаль уся парафія. Хтосьці з людзей высока трымаў працэсійны крыж, у ішых у руках былі кветкі. Усе спявалі рэлігійныя песні. Мы ўвайшлі ў касцёл, што быў непадалёк, дзе я цэлебраваў св. Імшу і прамовіў першае казанне. На вачах у людзей былі слёзы радасці. Я вельмі палюбіў гэтых людзей, якія так шмат выцерпелі, каб утрымаць гэты ўбогі касцёлік і захаваць веру ў сваіх сэрцах. На працягу ўсяго жыцця я буду памятаць гэтую першую Эўхарыстыю ў Парэччы 29 чэрвеня 1990 года. Я зразумеў, што тут, у Беларусі. Жывуць людзі з вялікім сэрцам і варта прысвяціць для іх сваё жыццё. Беларусь – цудоўная краіна, якую я палюбіў так моцна, як і сваю Бацькаўшчыну, і дзе знаходжуся ўжо на працягу 26-ці гадоў”.
   
    Навукова-фармацыйная дзейнасць
    Акрамя душпастарскай працы айцец Андрэй пачаў дапамагаць у арганізацыі і функцыянаванні Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
    “У семінарыі я правёў першыя рэкалекцыі для алюмнаў, а таксама стаў іх спаведнікам і духоўным кіраўніком. Праводзіў таксама для іх штомесячныя дні засяроджання. Яго Эксцэленцыя Ксёндз Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч таксама прызначыў мяне выкладчыкам у гэтай жа семінарыі. Гэтае рашэнне падтрымаў і дадаў мне яшчэ новыя дысцыпліны для лекцый Яго Эксцэленцыя Ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч. Такім чынам, спачатку я выкладаў тэадыцэю (3 гады), а затым маральную тэалогію і тэалогію духоўнасці – да сённяшняга дня. Апрача сістэматычных лекцый па дадзеных прадметах я таксама рыхтую дыяканаў да паслугі сакраманту пакаяння і да вядзення духоўнага кіраўніцтва. У 2001 годзе Яго Эксцэленцыя Ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч прызначыў мяне духоўным айцом клерыкаў гэтай семінарыі. Гэтую ганаровую функцыю я выконваў на працягу 6-ці гадоў. Можна нават сказаць, што клерыкі сталі маімі духоўнымі сынамі. Я цешуся, што магу ад моманту ўзнікнення семінарыі ў Гродне аж да сённяшняга дня спадарожнічаць ім у фарміраванні іх паклікання да святарства. Сярод іх траіх на сённяшні дзень ужо біскупы”.
    У 1992 годзе бп Аляксандр Кашкевіч даручыў айцу Андрэю духоўнае кіраўніцтва сясцёр з Супольнасці Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Гродне, якое ён здзяйсняў больш за 10 гадоў, а таксама на працягу 6-ці гадоў ён быў адказным за духоўную фармацыю манаскіх сясцёр у дыяцэзіі. Акрамя гэтага ксёндз біскуп прызначыў яго дырэктарам Аддзела навучання і каталіцкага выхавання біскупскай курыі ў Гродне, дырэктарам падрыхтоўкі і фармацыі катэхетаў, дырэктарам Катэхетычнага інстытута, галоўным рэдактарам першага навуковага штогодніка ў дыяцэзіі “Studia Theologica Grodnensia”, членам Святарскай рады і членам Рады па справах выдавецтва, выкладчыкам у Дыяцэзіяльнай школе сямейнага жыцця, дыяцэзіяльным духоўным айцом святароў.
   
    Папская адзнака
    17 чэрвеня 2015 года айцец Андрэй атрымаў папскую адзнаку – Крыж за заслугі “Pro Ecclesia et Pontifice”, прызнаны Святым Айцом Францішкам па просьбе гродзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча як доказ прызнання за вельмі старанную апостальскую працу ў Беларусі. Гэта найвышэйшая адзнака, якой Святы Айцец можа ўзнагародзіць кансэкраваную асобу, якая не прымае тытулаў каноніка ці пралата з-за свайго манаскага стану.
   
    “Больш за ўсё я ўдзячны Богу за вялікі дар святарства, рэалізаваны ў Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Святарства – нагода не для нейкага трыумфу, але для глыбокай еднасці з Богам у малітве і для пакорнага служэння людзям, як паказаў Хрыстос, мыючы ногі Апосталам, бо ў святарстве лічыцца толькі святасць. Таму я часта павінен рабіць грунтоўны рахунак сумлення: ці не расчараваў я Бога? Ці не павінен я зрабіць штосьці большае?”.апекай Нябеснага Айца. Вы павінны несці ў свет Яго супакой, мір, любоў. Вера – гэта найкаштоўнейшы скарб. Калі Бог будзе на першым месцы, Ён блаславіць ва ўсім і адорыць усімі неабходнымі ласкамі”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  27

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.