ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Гродзенская дыяцэзія адзначыла літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ

З жыцця Касцёла

Рэлiквii св. Яна Паўла II будуць для вернiкаў знакам веры, надзеi і Божай любовi

22 кастрычніка вернікі аддалі пашану святому, таксама ў гэты дзень у парафіяльную святыню ў Макараўцах прыбылі рэліквіі св. Яна Паўла ІІ, а напярэдадні ўрачыстага ўспаміну святога была асвечана капліца св. Яна Паўла ІІ у шпіталі ў Міхалішках.
З асобай св. Яна Паўла ІІ звязана шмат дат:
    18 мая – гадавіна нараджэння, 16 кастрычніка – гадавіна абрання на Пятровы Пасад, 2 красавіка – гадавіна смерці. Дата 13 мая – гэта памятная і надзвычайная падзея, калі ў 1981 годзе на наступніка св. Пятра быў учынены замах. 22 кастрычніка – ва ўсім Касцёле ў літургіі ўзгадваюць св. Яна Паўла ІІ. Менавіта на гэты дзень прыпадае гадавіна інаўгурацыі яго Пантыфікату.
21 кастрычніка, напярэдадні літургічнага ўспаміну святога, у Астравецкім дэканаце біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў капліцу св. Яна Паўла ІІ ў Цэнтральным раённым шпіталі ў Міхалішках. Яна была ўзведзена дзякуючы старанням пробашча кс. Анатоля Захарэўскага і прыхільнасці адміністрацыі шпіталя. У капліцы пастаянна захоўваецца Найсвяцейшы Сакрамант, і кожны пацыент шпіталя можа прыйсці на індывідуальную малітву. Бп Аляксандр Кашкевiч асвяцiў каплiцу св. Яна Паўла II у межах кананiчнай вiзiтацыi Астравецкага дэканатаКожную суботу ў капліцы цэлебруецца святая Імша.
    Наведваючы шпіталь, біскуп Гродзенскі сустрэўся з медыцынскім персаналам і пацыентамі. Іерарх падзякаваў усім супрацоўнікам службы аховы здароўя за ахвярную і вельмі патрэбную працу сярод людзей, закранутых хваробай і цярпеннем. Усіх пацыентаў шпіталя біскуп заахвоціў ахвяраваць сваю хваробу і цярпенне ў інтэнцыі сем’яў і за навяртанне грэшнікаў.
    22 кастрычніка адбылася чарговая знакавая падзея для Гродзенскай дыяцэзіі: у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі здзейсніў урачыстае ўнясенне рэліквій святога, якія будуць пастаянна захоўвацца ў гэтым касцёле.
    Пасля ўнясення рэліквій быў агучаны сертыфікат іх сапраўднасці, падрыхтаваны Мітрапалітам Кракаўскім кардыналам Станіславам Дзівішам, які быў шматгадовым сакратаром св. Яна Паўла ІІ у Ватыкане.
    Падчас св. Імшы біскуп Юзаф Станеўскі нагадаў у гаміліі жыццёвы шлях св. Яна Паўла ІІ як нязломнага сведкі Божай любові, Пастыра, які клапаціўся аб лёсе Касцёла і свету, схіляўся над чалавечай нядоляй, ужо на пачатку свайго Пантыфікату заклікаў адчыніць дзверы Хрысту. Гэты заклік Святога Айца, які адчыніў дзверы ўсіх дзяржаў і народаў для Хрыста не страціў сваёй актуальнасці па сённяшні дзень, – адзначыў біскуп Юзаф Станеўскі.
    Пасля бласлаўлення настала хвіліна малітвы перад рэліквіямі і магчымасць ушанаваць у іх св. Яна Паўла ІІ. Як сказаў пробашч парафіі кс. Павел Беланос, гэтыя рэліквіі “будуць знакам веры, надзеі і Божай любові”.
    Таксама варта адзначыць, што у Макараўцах адна з вуліц носіць імя Яна Паўла ІІ, а прыбыццё рэліквій у парафію стала магчымым дзякуючы старанням пробашча кс. Паўла Беланоса.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.