ГРОДНА
Нядзеля,
15 верасня 2024 года |
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: “Першы тыдзень працы Сiнода паказаў пачуццё калегiяльнай адказнасцi бiскупаў за лёс сям’i”
Сiнод праходзiць у духу ўзаемнай павагi i любовi. Першы ты-дзень працы паказаў, што ён на самой справе не з’яўляецца парламентам цi рынгам, дзе прагрэсiсты i традыцыяналiсты, як часам СМІ называюць Айцоў Сiнода i што не адпавядае рэчаiснасцi, стараюцца паслаць супернiка ў накаўт. Гэты этап прац паказаў пачуццё калегiяльнай адказнасцi бiскупаў за лёс сям’i. Дыскусii як у сiнадальнай зале, так i ў малых лiнгвiстычных групах носяць канструктыўны характар. Ёсць рознiцы ў падыходзе i меркаваннях, але мэта адна – вывесцi сям’ю з крызiсу.
У выступленнях гучаў заклік звярнуць сур’ёзную ўвагу на неабходнасць грунтоўнай духоўнай фармацыi моладзi, для чаго неабходна выкарыстоўваць як старыя, пацверджаныя часам метады, так і новыя, каб захаваць сям’ю як фундамент грамадства. У часы ганенняў на Касцёл сям’я захавала грамадства, сёння ж грамадства павiнна дапамагчы захаваць сям’ю. Для гэтага – адзначалі ўдзельнікі Сінода – неабходна захаваць традыцыйную дактрыну аб сям’і. Таксама ўвага звярталася на тое, што сям’я павiнна стаць мостам памiж рознымi канфесiямi i рэлiгiямi. †

Адзначалася, што неабходна пастарскае рашэнне для сем’яў, якiя знаходзяцца ў цяжкай сiтуацыi i не могуць прымаць удзелу ў сакраментальным жыццi. Яны члены Касцёла i маюць права на адэкватную пастарскую апеку.
Таксама заўважалася, што, гаворачы аб праблемах сям’i, неабходна шукаць i iх прычыны, адна з якiх – атака злога духа праз секулярызацыю свету. Таму сем’i павiнны быць моцнымi сваёй верай. Гучала думка, што старыя людзi – гэта багацце сям’i. Вельмi важнымi з’яўляюцца адносiны памiж дзядамi i ўнукамi, бо ў наш час больш звяртаецца ўвагi на прамiнаючыя рэчы, чым на духоўныя. У iх адносiнах усё часцей дамiнуе дух сентыменталізму, а не дух адказнасцi за iх фармацыю.
Таксама гаварылася аб негатыўных тэндэнцыях ў дачыненні да сям’і. Сёння вельмi шмат маладых людзей не клапоцiцца пра сакрамант сужэнства i жывуць без яго. Так адбываецца таму, што яны не разумеюць каштоўнасцi гэтага сакраманту. Таму патрэбна адэкватнае iх выхаванне. Таксама сёння вельмi выразна назіраецца тэндэнцыя выключэння Бога з жыцця чалавека, што моцна ўплывае на сям’ю. Такi ж негатыўны ўплыў мае iмкненне да абсалютнай свабоды i iдалатрыя сексу. Лекамі можа быць Божае слова, дактрына Касцёла i аднаўленне мiсiйнай працы сярод сем’яў.
Я буду сачыць вельмi ўважлiва за ўсiмi тэмамi, бо яны важныя i актуальныя i ад вырашэння прадстаўленых у iх праблем будзе залежаць будучыня сям’i. Аднак асаблiвую ўвагу ўдзельнiкаў Сiнода хачу звярнуць на праблему хрысцiянскага выхавання маладога пакалення i падрыхтоўку яго да сямейнага жыцця.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 108 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.