ГРОДНА
Аўторак,
31 студзеня
2023 года
 

4 кастрычніка 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сіл для далейшага служэння, шчодрай Божай дапамогі і ажыццяўлення душпастарскіх планаў. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі і ўзмацняе ў выкананні нялёгкага святарскага служэння, а св. Заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым алтаром. Няхай Святы Дух атуляе сваім святлом кожны дзень Вашага святарскага служэння, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Яго Маці прытуляе Вас да свайго сэрца. Дзякуем Вам за духоўную апеку, клопат аб нашай святыні і ўвагу да кожнага верніка нашай парафіі, за навуку, шчырую малітву і цярплівасць.
З малітвай і павагай парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады, поспехаў і нястомнасці ў душпастарскай паслузе, штодзённай радасці, добразычлівасці ад людзей навокал, шчасця і душэўнага супакою. Няхай здзяйсняецца ўсё задуманае і рэалізуюцца ўсе планы. Няхай усемагутны Бог нястомна адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міжэрычаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасных і спакойных дзён у Божай ласцы, а таксама духоўнай моцы, вельмі патрэбнай у няпростым святарскім служэнні. Няхай Божая Маці заўсёды будзе Вашай заступніцай. Мы шчыра дзякуем Вам за ахвярную працу, шчырыя словы, добрыя справы і парады. Беражы Вас Бог!
З удзячнасцю і павагай вернікі з пар. св. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Ядзвізе Мяцеліца з нагоды надыходзячых Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены дабрынёй, радасцю, зычлівасцю, усмешкамі і Божым бласлаўленнем, а побач няхай заўсёды будуць надзейныя сябры. Няхай св. Заступнік ахінае Вас сваёй апекай і вядзе па жыццёвай дарозе, а Найсвяцейшая Маці няхай атуляе сваёй мацярынскай любоўю і супакойвае ўсе трывогі і боль. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Федуку з нагоды Дня нараджэння жадаем усiх Божых ласкаў, натхнення Святога Духа і апекi Мацi Божай на святарскiм шляху. Дзякуем за Вашу працу у нашым касцёле.
Парафiяне з Ражанкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – штодзённай, любоў у сэрцы – бязмежнай, сілы не слабеюць, а ў душы заўсёды жыве супакой. Няхай св. Заступнік нястомна чувае над Вамі, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай, Дух Святы спасылае на Вас свае дары, а добры Бог штодзённа бласлаўляе. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Лядска
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем патрэбных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, нязгаснага запалу і энтузіязму ў працы з дзецьмі і моладдзю. Няхай Ваша святарскае сэрца заўсёды будзе напоўнена любоўю да Бога і бліжняга, а Маці Божая Вастрабрамская і Ваш св. Заступнік няхай нястомна чуваюць над Вамі і вядуць Вас да святасці.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Айцу Аляксандру Махначу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, моцы Духа Святога, апекі Маці Божай і св. Заступніка. Мы ўдзячныя Пану Богу за Яго ласку ўчыніць нас Вашымі вучнямі. На працягу сямі гадоў Вы нястомна і радасна вялі нас на шляху ўзрастання ў веры праз навучанне Бібліі, духоўныя практыкі. Шчыра дзякуем Вам, наш добры пастыр, за навуку і набожнасць, за Ваш дар святла, мудрасці і цярпення. Няхай здароўе, энергія і Ваша непаўторная, як промень сонейка, усмешка спадарожнічаюць Вам, прыносяць радасць і задавальненне на службе Богу і людзям у новай парафіі.
З малітвай і любоўю Біблійнае кола са Шчучына

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  335

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.