ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (101)

Прэса

Вяночак на вуліцах свету 2015
   Чарговая акцыя “Вяночак да Божай міласэрнасці на вуліцах гарадоў свету” адбылася 28 верасня.
   
   Ідэя акцыі простая: кожны год у гадавіну беатыфікацыі бл. Міхала Сапоцькі, спаведніка св. Фаустыны, збірацца на скрыжаваннях вуліц у розных частках свету і прасіць аб Божай міласэрнасці для сябе і ўсяго свету. Так свет затрымліваецца ў разважанні і сузіранні Божай міласэрнасці.
    У гэтым годзе да малітвы былі далучаны капітаны самалётаў і караблёў разам са сваім экіпажам, а таксама вадзіцелі аўтатранспарту. “Праз капеланаў аэрапортаў, суднаходства і прыдарожных капліц яны атрымалі трыпціхі з абразом “Езу, давяраю Табе” і тэкстам Вяночка. Праз некалькі месяцаў трыпціхі былі распаўсюджаны па цэлым свеце, і многія людзі дзякуючы ім пачалі адгаворваць Вяночак”, – сказаў духоўны апякун акцыі а. Рэмігіуш Рэцлаў.

У Філадэльфіі завяршыўся
“Кангрэс сям’і”

   Ён адбыўся 22–25 верасня ў межах VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая праходзіць у самым вялікім горадзе Пенсільваніі пад дэвізам: “Любоў – наша місія: сям’я, якая жыве ў паўнаце”.
   У кангрэсе прынялі ўдзел амаль 20 тысяч чалавек: сотні біскупаў, ксяндзоў, кансэкраваных асоб і, перш за ўсё, сямей з усяго свету. Праграма сустрэч датычылася розных выклікаў для сучаснай сям’і: выхавання дзяцей, адносін паміж мужчынам і жанчынай, апекі над людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі і пажылымі людзьмі, ролі дзядуль і бабуль у сям’і, смерці сужэнца ці дзіцяці, а таксама разводаў.
    На VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў прысутнічаў таксама папа Францішак. Ён узначаліў св. Імшу, а таксама прыняў удзел у сустрэчы на карысць рэлігійнай свабоды.
   

Папа сустрэнецца
з Прэзідэнтам Дудам

   Святы Айцец прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта РП Анджэя Дуду 9 лістапада 2015 года.
   У праграме візіту побач з сустрэчай са Святым Айцом будзе таксама размова з Дзяржсакратаром Апостальскай Сталіцы кард. П’етра Паралінам. Акрамя гэтага, прэзідэнт Дуда наведае магілу св. Яна Паўла ІІ і св. Пятра.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.