ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (57)

Варта ведаць

 

•  Па рашэнні папы Францішка, падчас Юбілейнага Года міласэрнасці вернікі змогуць атрымаць адпушчэнне грахоў у святароў Братэрства святога Пія X (лефебрыстаў). Папа верыць, што ў бліжэйшы час будзе знойдзена рашэнне для аднаўлення поўных адносін са святарамі і біскупамі Кангрэгацыі. У адказ Братэрства выпусціла заяву, у якой выказала сваю падзяку Пантыфіку за гэты бацькоўскі жэст. Заява адлюстроўвае веру ў тое, што нават калі святары Братэрства не атрымліваюць права на правядзенне споведзі ад мясцовых ардынарыяў (з-за іх асаблівага статусу ў Царкве), адпушчэнне грахоў, тым не менш, будзе сапраўдным.
   
    Члены Савета кардыналаў (К-9) прадставілі Святому Айцу канчатковую прапанову стварэння новай дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця. Камісія закранула таксама пытанні, звязаныя са спосабамі прызначэння біскупаў і паскарэннем працэсаў аб выкарыстанні непаўналетніх духоўнымі асобамі. Прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы адзначыў, што новая дыкастэрыя можа ўтварыцца раней, чым будзе апублікавана новая апостальская канстытуцыя аб Рымскай курыі. Гаварылася таксама аб новай дыкастэрыі, якая будзе займацца пытаннямі міласэрнасці, справядлівасці і міру. Аднак гэты праект яшчэ дастаткова сыры, і Савет пакуль не апрацаваў канчатковага рашэння. Чарговая сесія камісіі адбудзецца 10–12 снежня бягучага года. 

   •  У Львове плануецца стварыць парк духоўнай культуры імя Святога Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Задума палягае на акультурванні лесапаркавай паласы з уладкаваннем Крыжовага шляху, будаўніцтве на зялёнай тэрыторыі Катэхетычнай школы і пешаходнага бульвара. На буйнейшых вузлах у паркавай зоне будуць размешчаны мабільныя кавярні, арганізаваны пракат веласіпедаў, ролікаў, лыж. Актывісты ўпэўнены, што ў выніку атрымаецца ўнікальны сучасны парк духоўнай культуры, дзе можна будзе аздаравіць душу і сэрца. Праект гатовы і знахо-дзіцца на дзяржаўнай экспертызе. Задуму плануецца рэалізаваць у пяцігадовы тэрмін.
     
    Святар са штата Пенсільванія (ЗША) Боб Сайман пабудаваў з канструктара “Лега” міні-копію Ватыкана. На стварэнне ансамбля спатрэбілася 10 месяцаў працы і больш за 44 тысячы элементаў канструктара. “Я шмат маліўся, пакуль займаўся будаўніцтвам майго Ватыкана, – успамінае ксёндз Боб. – Паўтаральныя дзеянні з канструктарам вельмі медытатыўныя і чымсьці нагадваюць Ружанец”. Лялечная дзяржава населена не толькі духавенствам: на міні-плошчы св. Пятра сабраліся амаль усе персанажы, прапанаваныя ў гатовым наборы канструктара – піраты, разбойнікі, маракі. Паводле задумы святара, гэта патрэбна, каб паказаць людзям, што Касцёл прымае ўсіх без выключэння. Лега-Ватыкан дэманструецца ў выставачнай зале Інстытута Франкліна ў Філадэльфіі.
     
     Спецыяльны аўтамабіль-капліца перавозіць перэгрынуючыя па Бельска-Жывецкай дыяцэзіі знакі міласэрнасці – абраз Езуса Міласэрнага, а таксама рэліквіі св. Фаустыны і св. Яна Паўла ІІ. Адзіны такі ў свеце фольксваген мае памеры больш за 3 метры ў вышыню і 5 метраў у даўжыню. Перэгрынацыя копіі абраза Пана Езуса Міласэрнага з кракаўскіх Лагеўнікаў у Бельска-Жывецкай дыяцэзіі распачалася 20 верасня і працягнецца да 19 чэрвеня 2016 года.

credo-ua.org; katolik.ru; ekai.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.