ГРОДНА
Панядзелак,
21 красавіка 2025 года |
ХXVII Нядзеля звычайная

З Eвангелля св. Марка
Падышлі фарысеі да Езуса і, выпрабоўваючы Яго, спыталіся, ці дазволена мужу разводзіцца з жонкаю? Ён сказаў ім у адказ: “Што наказаў вам Майсей?” Яны сказалі: “Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і разводзіцца”. А Езус сказаў ім у адказ: “Дзеля жорсткасці сэрца вашага ён напісаў вам гэтую запаведзь, бо на пачатку стварэння Бог стварыў іх мужчынам і жанчынай. Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і злучыцца са сваёй жонкай, і будуць двое адным целам. Так што яны ўжо не двое, але адно цела. Таму тое, што Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае”.
У доме вучні зноў спыталіся ў Яго пра гэта. Ён сказаў ім: “Хто развядзецца з жонкаю сваёю і ажэніцца з іншай, той чужаложыць супраць яе. І калі жонка развядзецца з мужам сваім і выйдзе замуж за іншага, чужаложыць”.
І прыносілі да Езуса дзяцей, каб Ён дакрануўся да іх. Але вучні забаранялі ім. Убачыўшы гэта, Езус абурыўся і сказаў ім: “Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім, бо такім належыць Валадарства Божае. Сапраўды кажу вам: хто не прыме Валадарства Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў яго”. І, абняўшы іх, благаславіў, ускладаючы на іх рукі. †

Мк 10, 2–16
Права дзіцяці на любоў
Часы змяніліся, але чалавек застаўся такі самы: са сваімі слабасцямі, планамі на будучыню, якія не супадаюць з планамі Бога. Ігнараванне Божых законаў накладаецца на абсалютную адсутнасць адказнасці за іншага чалавека. Сужэнства, якое бачыцца Створцу як адзіная, непаўторная еднасць мужчыны і жанчыны, замяняецца сёння адносінамі, дзе ў разлік бяруцца прыемнасць, падыход, дыктуемы выгадай, пошукам асабістага “я”, а значыць, эгаізмам.
Гэта не выпадковасць, што адразу ж пасля дыскусіі аб неразрыўнасці сужэнства Евангеліст успомніў пра дзяцей. Гэта яны з’яўляюцца найбольшай радасцю не толькі бацькоў, але і Бога. Яны больш за ўсіх пакутуюць у выніку драм разбітых сямей.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 255 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.